Главная > Культура > Праздники > У кастрычніку гэтага года спаўняецца 110 гадоў Свята-Нікольскай царкве, што ў в.Благавічы Чавускага раёна

У кастрычніку гэтага года спаўняецца 110 гадоў Свята-Нікольскай царкве, што ў в.Благавічы Чавускага раёна


Будынак царквы з’яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Асвечана царква 31 кастрычніка 1904 года праасвяшчэннейшым Стэфанам, епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім. Па архіўных звестках за 1915 г. Благавіцкі прыход меў дзве прыпісаныя да храма драўляныя капліцы: адну пры Благавіцкай царкве, а другую – у в.Каменка.Таксама ў прыходзе існавала некалькі школ. Царкоўна-прыхадская школа знаходзілася ў сяле Благавічы (за-снавана ў 1887 г.) і два земскіх народных вучылішчы: у вёсках Цемра-вічы (з 1907г.) і Атражжа (з 1911г.). Агульную колькасць навучэнцаў складалі 95 хлопчыкаў і 38 дзяўчынак. Трэба сказаць, што Благавіцкая школа на той час з’яўлялася лепшай па поспехах вучняў і займала першае месца ў Чавускім уездзе.
З-за недахопу матэрыяльных сродкаў мясцовыя жыхары звярнуліся да ўладыкі з просьбай аб дапамозе ў будоўлі новай царквы. Будаўніцтва доўжылася 4 гады на сродкі, адпушчаныя Свяцейшым Сінодам (каля 20000 рублёў).
У 1915 годзе ў Благавіцкім прыходзе быў здзейснены хрэсны ход с цудатворнай іконай Боскай Маці Бялыніцкай. Як жылі прыхажане Свята-Нікольскага храма ў першыя гады пасля кастрычніцкага перавароту, даводзіцца толькі здагадвацца, бо ў архівах звестак аб гэтым перыядзе не захавалася. Вядома, што богаслужэнні ў храме адбываліся да 1937 г., а потым яго закрылі і перадалі пад клуб і бібліятэку. У час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў вернікі адкрылі храм і сталі здзяйсняць богаслужэнні. Але ў 1962 годзе Свята-Нікольскую царкву ўлады зноў закрылі. Крыжы былі скінуты, купал разабраны. Нейкую частку ікон тайна забралі вернікі. Доўгі час храм стаяў зачынены, а потым там размясцілі клуб.
У 2002 годзе будынак Свята-Нікольскай царквы ў в.Благавічы быў вернуты адроджанаму прыходу. Зараз ідзе аднаўленне пад кіраўніцтвам святара іерэя Міхаіла на ахвяраванні прыхажан і з дапамогай раённых улад і арганізацый.
Прыход Свята-Нікольскай царквы звяртаецца да працоўных калектываў з просьбай аказаць  дапамогу для выканання гэтых работ. Рахунак для пералічэння сродкаў : р/с 3015248470010 в РКЦ №20 г.Чаусы филиала ОАО “Белагро-промбанк” – МОУ БИК 458 УНП 700187278.
В.ГАЎРЫШ,
памочнік благачыннага  Чавускага благачыння.

  • Последние записи

    Нужна работа? Предлагаем переезд

    Решили переделать веранду, убрать межкомнатную перегородку, построить баню? Получите официальное разрешение

    У Вялікіх Амхінічах Чавускага раёна адзначылі свята вёскі [Ёй ужо 458 гадоў]

    Виктория Зотова из Чаус поделилась впечатлениями от участия в конкурсе «Мозырская палитра-2018»

    Как чаусские школьники работают в лесопитомнике

    Бассейн Чаусского ЦФОР после ремонтно-профилактических работ вновь ждет посетителей

    Ретромобиль «Москвич-401» 1953 года выпуска в Чаусах [До сих пор на ходу]

    Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит финал чемпионата мира по футболу

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Жителям Чаусского района необходимо обозначить свои дома

    О разных увлечениях Галины Сапего из Чаус

    Ирина Балиткина из Чаус поделилась хитростями мыловарения

  • Версия для слабовидящих




    Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит финал чемпионата мира по футболу

    15 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл в Москву, где посетит церемонию закрытия и финальный матч чемпионата мира по футболу. Самолет главы ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    КИНОАФИША  СУЗОРЬЕ  18 июля В 11.00 и 16.00  «Малифисента». 3D. Детский  18 и 19 июля В 19.00  «Шаг вперед». 3D. Взрослый 19 июля В 11.00 и 16.00  «Тайна Коко». 3D. Детский

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА