Меркаванне аб сітуацыі ва Украіне Валерыя Гаўрыша з Чавус


Дата: 12.03.2022

Падзеі, што адбываюцца ва Украіне, закранаюць многіх жыхароў Чавускага раёна. Яно і зразумела. Мы доўгі час жылі ў агульнай краіне, і за гады сумеснага жыцця лёсы многіх людзей перапляліся. Як прыклад, раскажу пра сябе.

Мой бацька – палтаўскі хлопец, сустрэўся з маёй маці на дарогах Вялікай Айчыннай вайны, пасля заканчэння якой яны стварылі сям”ю, у выніку чаго з”явіліся я і мой брат. І зараз у Палтаве жыве наша радня. І такіх змешаных украінска-беларускіх сем”яў я ведаю побач не адну. З маёй роднай вёскі Вілейка на пад”ём разбуранага вайной Данбаса пераязджалі асобныя жыхары, замацоўваліся там, таксама стваралі сем”і. У Луганскай вобласці жыве мой родны дзядзька, яго дачка са сваёй сям”ёй. І такіх прыкладаў, мяркую, могуць прывесці многія чытачы газеты. Таму баявыя дзеянні мы ўспрымаем балюча, неабыякава — падвяргаецца рызыке само існаванне родных і блізкіх людзей.

Я хачу выказаць сваю думку на падзеі, якія там адбываюцца (расійскі бок назваў спецыяльнай ваеннай аперацыяй па дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны), літаральна на суткі аперадзіўшы, гэта ўжо факт, поўнамаштабнае наступленне ВСУ на Данецкую і Луганскую Народныя Рэспублікі. Перад гэтым Расія аб”явіла аб іх прызнанні, заключыла з імі дагавор, у тым ліку аб ваеннай дапамозе, аб чым у Кіеве ведалі. Тым не менш, наступленне на Данбас з боку ВСУ працягвалася падрыхтоўвацца. Таму аперацыя расійскіх войскаў стала непазбежнай, што сапраўды ўратавала грамадзянскае насельніцтва ад знішчэння, бо ВСУ, асабліва нацбатальёны, планавалі суцэльныя бамбардзіроўкі населеных пунктаў, разбураючы і знішчаючы ўсё вакол, як гэта рабіла войска ЗША ў Іраку. Заходнія краіны для гэтых мэт паставілі ВСУ горы лятальнага ўзбраення. Таму расійскія ваенныя і нанеслі прэвентыўныя ўдары па складах, аэрадромах, аб”ектах супраць паветранай абароны, сувязі, электроннай разведкі і г.д, наносячы кропкавыя дакладныя паражэнні. Гэта і ёсць адзін з пунктаў, што называецца дэмілітарызацыяй. Пры гэтым украінскім салдатам была прапанова скласці зброю, тым самым гарантавалася жыццё.

Калі з дэмілітарызацыяй больш-меньш зразумела, аднавіць знішчаныя сродкі вядзення вайны будзе ўжо праблематычна, то дэнацыфікацыя Украіны — не выдуманы тэрмін. Нацызм і яго праяўленні ў рознай форме пусцілі на ўкраінскай зямлі глыбокія карані. Я яшчэ да майдана 2014 года гасцяваў у дзядзькі, і тады ён мне казаў: “Запомні, западэнцы, так данбасцы называюць нацыкаў, у нас не пройдуць. Шахцёры іх сюды  не пусцяць.” Што потым і пацвердзілася.

Сярод маіх знаёмых і не толькі, ёсць тыя, хто супраць гэтай ваеннай аперацыі, пры гэтым называюць расійскіх ваенных агрэсарамі. Я б прыняў іх пазіцыю, калі б бачыў іх, як паслядоўных пацыфістаў, барацьбітоў за мір, якія асуджаюць любую агрэсію ў розных кутках Зямлі: і бамбардзіроўкі Югаславіі, і знішчэнне Лівіі, Ірака, і акупацыю Афганістана. Такім хачу сказаць: ” Крывадушнікі, вы восем гадоў не заўважалі абстрэлы мірнага насельніцтва Данбаса па загадах з Кіева, у выніку чаго па данных ААН загінула 13200 чалавек: гэта больш, чым пражывае ў Чавускім раёне. Удумайцеся: 500 дзяцей або былі забіты, або засталіся інвалідамі. .Пакуль рыхтаваў гэты матэрыял, у СМІ з”явілісь навіны: Еўрасаюз аб”явіў Беларусь суакупантам Украіны. А я аб”яўляю сузабойцамі людзей на Данбасе краіны ЕС і ЗША, тых, хто пастаўляў зброю ва Украіну.

Я веру нашаму Прэзідэнту, які сказаў, што беларускія вайскоўцы ўдзел у ваеннай аперацыі не прымаюць. Наколькі ведаю, кожная маці можа гэта праверыць, звязаўшыся са сваім сынам-салдатам па тэлефоне, або прыехаць да яго месца службы. Я ж лічу, расійскія хлопцы ва Украіне ваююць за будучыню Расіі, Украіны, Беларусі, за будучыню маіх дзяцей і ўнукаў. Гэта ЗША, Англія гатовы ваяваць з Расіяй да апошняга ўкраінца.

Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл прызваў нас у Дараваную Нядзелю дараваць сваім ворагам, крыўдзіцелям, адказацца ад нянавісці і злапамятнасці. Па-хрысціянску зразумела і правільна. Але не будзе даравання нацысцкім малойчыкам, якія палілі жывых людзей у Адэсе, забівалі, гвалтавалі, рабавалі на Данбасе, працягваюць свае крывавыя зладзействы і сёння, прыкрываючыся мірным насельніцтвам, як жывым шчытом. Гэта — агонія непазбежнасці. Яны ведаюць, што ў фінале будзе раследаванне іх учынкаў і справядлівы суд.