BelarusianEnglishGermanRussian

Валерый Гаўрыш падзяліўся сваімі ўражаннямі аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь


Дата: 18.01.2022

Валерый Гаўрыш падзяліўся сваімі ўражаннямі аб змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

– З асаблівай цікавасцю перачытаў прапанаваны Праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Змяненні не толькі своечасовыя, але і накіраваны на рашэнне задач доўгачасовага парадку. Аб гэтым дакладна запісана ў прыамбуле дакумента: «грунтуючыся на неад’емным праве на захаванне нацыянальнай самасвядомасці і суверэнітэту». У гэтых словах закладзены вялізныя магчымасці развіцця сучаснага грамадства і дзяржавы. Мае бацькі, як і бацькі маіх равеснікаў, былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Мы не можам забыць Перамогу, здрадзіць памяці загінуўшых у баях за незалежнасць Ра­дзімы, замучаных, закатаваных у засценках, памерлых ад ран, хвароб, голаду. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне – непарушная і святая. Аб гэтым і прапануецца ўнесці пункт ў новую Канстытуцыю, як адказ на жаданне нейкіх сіл перапісаць гісторыю, на адраджэнне нацызму, ухваленне калабарацыяністаў і здраднікаў. Баларусь памятае!

Сацыяльнае накіраванне работы ўсіх дзяржаўных і не­дзяржаўных структур у прыярытэце правоў грамадзян. На канстытуцыйным узроўні запісаны асноўныя гарантыі дзяржавы народу — такія, як падтрымка сем’яў з дзецьмі, асабліва шматдзетных, сірот, пажылых і інвалідаў, і забеспячэнне роўных магчымасцяў апошнім у рэалізацыі правоў і свабод. У артыкуле 47 дабаўляецца гарантаванае забеспячэнне грамадзян па ўзросту, гэта значыць, гарантуецца своечасовае афармленне і выплата пенсій. Мяркую, са мною пагадзяцца ўсе пенсіянеры, як гэта важна быць упэўненым, што табе ў срок будзе выплачана пенсія. У твой дзень. Без затрымкі. Ёсць грошы ў пенсіённым фондзе або іх там недастаткова. Зараз гэта права прапісваецца ў Асноўным Законе. Належыць напомніць і нашым дзецям, асабліва заўзята жадаючым нейкіх перамен. А не было б гарантаваных пенсій? Тады б забота аб нямоглых і старых бацьках легла б поўнасцю на вашы плечы, дзеткі. Задумайцеся і шануйце тое, што ёсць. І стварайце сваё, лепшае. І яшчэ. Кожны грамадзянін павінен ведаць, што памер пенсіі залежыць ад працоўнага стажу і размераў адлічэнняў у пенсіённы фонд. Таму, калі зараз частку зарплаты атрымліваеце ў канверце, не вінаваціце дзяржаву ў малой пенсіі.

Некалькі слоў не толькі аб правах, што гарантуе Канстытуцыя, але і аб нашых абавязках. Нельга жыць у грамадстве і быць незалежным ад яго. Я падтрымліваю пункт з артыкула 21, дзе сказана: «Кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы». Гэта напамін кожнаму з нас і падстава спытаць у сябе: «Ці ўношу я такі пасільны ўклад? Праз сваю працу, праз сваю грамадзянскую пазіцыю, праз сваю любоў да Радзімы?». Прашу звярнуць увагу на тое, што «грамадзяне АБАВЯЗАНЫ !!! прымаць меры на захаванне і ўмацаванне ўласнага здароўя» ( артыкул 45) Я б дабавіў: «І цаніць намаганні, якія робіць дзяржава ў галіне аховы здароўя». Я, як маючы групу інваліднасці, атрымліваю ільготныя лекі. Неяк пры іх атрыманні ў цэнтральнай аптэцы пры размове аптэкарка сказала: «Каб Вы ведалі, колькі ў нашым раёне людзей атрымліваюць лекі па ільготах. Хворыя на цукровы дыябет, з сардэчна-сасудзістымі і іншымі захворваннямі.

Выліваецца бюджэту ў добрую капеечку, – дабавіла яна. Памножым на колькасць усіх раёнаў краіны. Прыплюсуем сюды ўвод штогод новых лячэбных устаноў, рамонт і абслугоўванне дзеючых бальніц і клінік, набыццё сучаснага абсталявання і прыбораў, навучэнне дактароў у навучальных установах на бюджэтнай аснове. Будзе ўжо не капеечка, а доўгі рубель для бюджэта. Будзем памятаць аб гэтым, шаноўныя чытачы. Таму я прызываю ўсіх: песіянераў і маладых бацькоў, здаровых і інвалідаў, гараджан і сяльчан прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за новую Канстытуцыю – гаранта нашага суверэнітэту, дабрабыту і будучыні.

Метки: , ,