11 верасня – агульнацаркоўны Дзень цвярозасці | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Актуальные новости > 11 верасня – агульнацаркоўны Дзень цвярозасці

11 верасня – агульнацаркоўны Дзень цвярозасці


Свяшчэнны Сінод Рускай Права-слаўнай Царквы (РПЦ) прыняў рашэнне ўзнавіць штогодняе адзначэнне  Дня цвярозасці 11 верасня ў дзень памяці Усекнавення галавы Іоана Прадцечы. Таксама было рэкамендавана духавенству ў гэты дзень пасвячаць пропаведзі раскрыццю важнасці цвярозага ладу жыцця і здзейсняць малебныя спевы аб людзях, што пакутуюць ад алкагольнай немачы і вінапіцця.
У гісторыі сацыяльнага служэння РПЦ ёсць слаўныя старонкі – рух за цвярозасць у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Гэта яскравы прыклад сістэмна-комплекснай арганізацыі царкоўна-педагагічнай работы, вопыт і традыцыі якой маглі б з поспехам быць скарыстаны і ў нашы дні.
Да пачатку 1911 года ў Рускай імперыі, куды ў той час уваходзіла і тэрыторыя сучаснай Беларусі, было 1767 царкоўных грамадскіх аб’яднанняў цвярозасці, у якіх налічвалася амаль паўмільёна чалавек. А Дзень цвярозасці 11 верасня быў устаноўлены ў 1913 годзе. Дата была выбрана невыпадкова – у  гэты дзень праваслаўныя хрысціяне адзначаюць Усекнавенне галавы святога Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподня Іоана, які з’яўляецца для веруючых узорам устрымання і цвярозага жыцця. У Расіі ў гэты дзень закрываліся ўсе вінныя лаўкі і спыняўся гандаль алкагольнымі напоямі. У праваслаўных храмах праводзіліся хрэсныя хады і чыталіся заклікі аб значнасці цвярозага ладу жыцця, а потым праходзілі малебны Іоану Хрысціцелю. Кожны жадаючы мог даць абет цвярозасці, які бласлаўляўся святаром. Менавіта шырокі размах царкоўнага руху цвярозасці і яго шчодрыя пазітыўныя плады дазволілі ўраду ў ліпені 1914 года (у сувязі з пачаткам вайны) на перыяд мабілізацыі прыняць захады да спынення гандлю моцнымі алкагольнымі напоямі і ліквідацыі казённых піцейных устаноў. Першапачаткова забарона тычылася гарэлкі і іншых моцных спіртных напояў і была ўведзена ў якасці часовай меры, аднак па завяршэнні мабілізацыі забарона засталася ў сіле. Паступова забарону распаўсюдзілі на піва і віно.
Апошні рускі цар Мікалай ІІ, у наш час праслаўлены ў ліку святых, вырашыў назаўсёды забараніць у Расійскай імперыі казённы гандаль гарэлкай. У выніку гэтага важнага рашэння цара і ўрада ў дзяржаве адбыліся сур’ёзныя змяннні, якія адбіліся як на здароўі і ўласным жыцці грамадзян, так і на эканоміцы Расіі. Трэба і ў нашай краіне калі не забараніць, то скараціць вытворчасць і збыт алкаголю. Па даных Белстата ў Беларусі ад прычын, звязаных з алкаголем, за 20 апошніх гадоў памерлі каля 67 тысяч чалавек.  Уявіце сабе, што загінула шэсць такіх гарадоў, як Чавусы. І гэта лічба няпоўная. На самай справе сюды трэба прыплюсаваць яшчэ значную частку самагубцаў. Бо ў нашай краіне прыкладна тры тысячы чалавек у год заканчваюць жыццё самагубствам – з іх 80 працэнтаў робяць гэта ў стане алкагольнага ап’янення. Як мінімум 50 працэнтаў выпадкаў цырозу печані таксама звязаны з алкагалізмам. Дадайце сюды выпадкі артэрыяльнай гіпертэнзіі, хранічнага панкрэатыту, інсульты, эпілепсію. А колькі няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах,аварый на дарогах звязана з п’янствам,  не кажучы пра бытавыя злачынствы на алкагольнай глебе, гібелі на пажарах. Інстытут эканомікі Нацынальнай акадэміі навук падлічыў, што сукупная шкода ад злоўжывання алкаголем ацэньваецца ў памеры ад 1 да 5 працэнтаў валавага ўнутранага прадукту.
Нядрэна было б і ў раёне забараніць 11 верасня продаж моцных спіртных напояў, тым самым падтрымаць ініцыятыву РПЦ. І на мой погляд, такія акцыі трэба праводзіць шырэй на працягу года. Напрыклад, аб’яўляць Тыдні цвярозасці. Царква заўсёды гатова супрацоўнічаць з уладамі па такіх пытаннях.
11 верасня ў Свята-Узнясенскай царкве г.Чавусы і Свята-Мікольскай царкве вёскі Благавічы адбудуцца малебны аб усіх пакутуючых ад алкагалізму і п’янства. Родныя і блізкія, самі хворыя могуць прыйсці ў гэты дзень на службы, падаць запіскі на малебны чын.
В.ГАЎРЫШ,
памочнік благачыннага Чавускага благачыння а.Мікалая.

  • Последние записи

    Александр Лукашенко назначил новый состав правительства, премьер-министром стал Роман Головченко

    В агрогордке Горбовичи Чаусского района 3 июня горел дачный дом

    Итоги интернет-конкурса «Я б в спасатели пошел» подведены в Чаусском районе

    Порядок богослужений в Свято-Вознесенском храме Чаус и на Байковских криницах

    Очередное заседание Чаусской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь прошло 1 июня

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Стало известно, кто из участников онлайн-конкурса получил титул «Маленькая звезда»

    Чаусскому центру коррекционного обучения оказана помощь депутатом Натальей Тарасенко

    Прощание со школой выпускников СШ №2 г.Чаусы

    В средней школе №1 города Чаусы прозвенел последний звонок

    Александру Лукашенко на МТЗ подарили макет самого мощного белорусского трактора

    Перед последним звонком награждались лучшие учащиеся Чаусского района

  • Версия для слабовидящих

     

    Александр Лукашенко назначил новый состав правительства, премьер-министром стал Роман Головченко

    Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил премьер-министром Романа Головченко, который до настоящего времени занимал пост председателя Государственного военно-промышленного ...

     

     

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    3 и 4 июня В 11. 00 и 16.00 «PLAYMOBIL. ФИЛЬМ. ЧЕРЕЗ ВСЕЛЕННЫЕ» Детский В 18.00 «ИСКУССТВО САМООБОРОНЫ»16+ 5 и 6 июня В 11. 00 и 16.00 «СЕРЖАНТ СТАББИ». Детский 5 ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций