Якія святы адзначаюць католікі Чавушчыны?


Дата: 01.11.2021

У самым пачатку лістапада католікі адзначаюць святы: 1 лістапада – Дзень усіх святых, а  2 лістапада – Дзень успаміну ўсіх памерлых (Дзяды).

В День всех святых верующие благодарят Бога за дар святости и чтят всех святых – как известных, так и неизвестных, которые достигли вечной славы и пребывают с Богом на небесах.

Дзень усіх святых 1 лістапада – гэта адно з галоўных святаў рымска­каталіцкага літургічнага года. У гэты дзень веруючыя ўспамінаюць як афіцыйна кананізаваных святых, так і тых, якія засталіся невядомымі. Урачыстасць Усіх Святых мае радасны характар. Святая імша ў гэты дзень адбылася у Чавускім касцёле.

Успамін усіх памерлых вернікаў адзначаецца 2 лістапада, калі служыцца святая імша, праходзяць малебны ў капліцах і асвячэнне могілак.

Узгадваючы пра памерлых блізкіх, дзякуем  ім за ўсё дабро, якое яны рабілі на зямлі, за прыгожы след, які пакінулі ў нашай памяці, за дар іх прысутнасці ў нашым жыцці.

Парафіяне Чавускай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла 31 кастрычніка наведалі могілкі ў Чавусах, таксама ўспаміналі памерлых на могілках у вёсках Пярэспа і Слабодка.