Мікола Салаўцоў з Чавус прэзентаваў новую кнігу

Мікола Салаўцоў з Чавус прэзентаваў новую кнігу

Самабытны беларускі паэт Мікола Салаўцоў 20 кастрычніка ў Чавускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прэзентаваў сваю новую кнігу «Мае гады – жыцця плады». Гэта рэпартаж са святкавання 80-гадовага юбілея паэта, якое адбылося ў 2017 годзе. У кнізе таксама размешчаны творы аўтара, прысвечаныя яго дзяцінству, сталасці.

Мікалай Іванавіч уручыў экзэмпляры начальніку аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Чавускага райвыканкама Ірыне Анікеенка, дырэктару музея Інне Казаковай, галоўнаму рэдактару раённай газеты «Іскра» Наталлі Шкрэдавай, перадаў некалькі кніг, у тым ліку і зборнік вершаў «Сінія валошкі», у раённую бібліятэку.


Мікола Салаўцоў падзякаваў усім прысутным за папулярызацыю яго творчасці і ўвагу да паэта асабіста. Ён перадаў кнігі і для старшыні Чавускага райвыканкама Аляксандра Яфімчыкава, яго намесніка Наталлі Кандраценка, начальніка аддзела па рабоце са СМІ Магілёўскага аблвыканкама Алене Дзіваковай.
Назва кнігі – гэта своеасаблівы гімн працы і творчасці аўтара, для якога крыніцай натхнення з’яўляецца жыццё.

Последние новости

Актуальные новости

Узнали, когда пройдет очередная сессия Чаусского районного Совета депутатов

24 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Семьи с тремя и более детьми могут получить материальную помощь к 1 сентября. Что нужно сделать?

24 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

В Чаусском районе пройдёт единый день приёма депутатами всех уровней

24 июня 2026
Читать новость
Актуальные новости

Полезно и вкусно. Как прошла очередная встреча руководства Чаусского района с молодыми специалистами?

23 июня 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко рассказал о запланированной встрече с Путиным и длительной командировке за рубеж

23 июня 2026
Читать новость
Карандаш

Графическая работа посвящённая Году белорусской женщины

23 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем