Як прайшлі “Зялёныя святкі” на Байкава

Як прайшлі “Зялёныя святкі” на Байкава

VIII Міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі”адбылося 20 чэрвеня на Байкаўскіх крыніцах. Творчыя калектывы Магілёўшчыны прадставілі свае мясцовыя традыцыі святкавання Святой Троіцы, або па-народнаму Сёмухі, а майстры-рамеснікі прадэманстравалі свае выдатныя вырабы. Удзельнікаў свята вітаў на чавускай зямлі старшыня райвыканкама Аляксандр Яфімчыкаў. Ён адзначыў, што захаванне старадаўніх народных звычаяў і традыцый вяртае нас да нашых каранёў, яднае,  робіць мацнейшымі.

Прадстаўнікі Чавускага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Клімавіцкага і Касцюковічскага раёнаў выступілі са сваімі праграмамі, заснаванымі на звычаях кожнай мясцовасці. Журы, якое ўзначальвала вядучы метадыст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алена Саўчанка, уважліва сачыла за арыгінальнасцю, аўтэнтычнасцю і выканаўчым майстэрствам удзельнікаў.

Гледачы, а іх было даволі многа, з задавальненнем слухалі беларускія спевы. Дарэчы, тут можна было набыць вырабы рамеснікаў, тавары індывідуальных прадпрымальнікаў, смачныя стравы прапанавала Чавускае райпа. Многія прыехалі па ваду з Байкаўскіх крыніц, яна вельмі смачная, чыстая і гаючая. Пасля малебна, яго правёў іерэй Міхаіл, людзі набіралі ваду, хадзілі босымі па крыніцы, акуналіся ў купель.

Тым часам былі падведзены вынікі VIII Міжрэгіянальнага свята-конкурсу “Зялёныя святкі”. Дыпломам “За захаванне і развіццё традыцый мясцовага напрамку” адзначаны калектыў “Вяскоўцы” Дужаўскага сельскага клуба. Дыплом з назвай “Пераемнікі традыцый” атрымалі прадстаўнікі дзіцячага ўзорнага калектыву “Астраначка” Старадзедзенскага сельскага клуба Клімавіцкага раёна. За лепшы пачастунак ўзнагароду атрымала Людміла Кавалёва з Усцянскага КСЦ.

У намінацыі “Лепшы завівальны карагод” пераможцай стаў народны фальлорны калектыў “Астранка” Старадзедзенскага сельскага клуба Клімавіцкага раёна. Другое месца ў народнага клуба аматараў народнай песні “Родныя напевы” Чэрыкаўскага раёна, трэцяе – у калектыва “Вяскоўцы” з Дужаўкі.

У намінацыі “Троіцкая варажба” перамог ансамбль “Весялуха” з Касцюковіцкага раёна, на другім месцы народны ансамбль народнай песні “Раніца” з Каменкі Чавускага раёна, трэці вынік у ўдзельнікаў клуба аматараў народнай песні “Прысожжа” Крычаўскага раёна.

Адзіную ўзнагароду ў намінацыі “Ваджэнне куста” атрымаў калектыў “Раніца”.

Дыпломы за ўдзел у “Зялёных святках” атрымалі і 16 майстроў-рамеснікаў, якія прыехалі на свята Троіцы ў Байкава.

Последние новости

Праздники

Всех приглашаем в агрогородок Каменка 12 июля на районный праздник “Пятроўскія радасці”!

11 июля 2025
Читать новость
Молодежный компас

Узнали, кто исполнил лучший танец и лучшую песню в конкурсе молодёжных талантов в Чаусах

11 июля 2025
Читать новость
Инклюзия

Чаусский РЦСОН отметил 25-летие!

11 июля 2025
Читать новость
Слайдер

Как дроны помогают спасателям искать людей и тушить пожары

11 июля 2025
Читать новость
Актуальные новости

Вступительная кампания: что меняется в 2025-м и будет ли повышаться стоимость образования?

11 июля 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси запретили продавать некоторые виды уксуса, чая, молотого перца и конфет

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем