Пятница, Сентябрь 22, 2017
Главная > Культура > Праздники > Магія Купальскай ночы ў Чавусах

Магія Купальскай ночы ў Чавусах

Традыцыя святкавання Купалля сваімі каранямі падаецца ў сівую мінуўшчыну. Нашы далёкія продкі, якія былі язычнікамі, пакланяліся прыродным з’явам, раслінам, агню. Усё гэта спалучылася ў купальскіх абрадах. Варажба аб будучыні — у пляценні і пусканні па рацэ вянкоў. Выкарыстанне ачышчальнай сілы агню— скокамі праз вогнішча. Мара аб багацці і шчасці — праз пошукі папараць-кветкі. Магічнасць і таямнічасць купаль-скай ночы захавалася ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Ніл Гілевіч пісаў:
Раскладайце, паліце Купалля агні!
Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына,
А каб лепей убачыць наступныя дні,
Да вытокаў душой дакрануўшыся.
Адчуць рамантызм і незвычайнасць купальскай ночы маглі ўсе жадаючыя: прыняўшы ўдзел у святочнай тэатралізаванай праграме  “У купальскі вечарок”, якая адбылася 6 ліпеня ва ўрочышчы Яловае. Конкурсы на лепшы вянок “Папараць-кветка”, “Закінь вянок на шэст”  і іншыя збіралі шмат жадаючых праверыць сваю ўдачу. Тым, хто быў найбольш трапным, знаходлівым і дакладным, удалося атрымаць прызы. Астатнія маглі пачаставацца смачнымі стравамі, паслухаць народныя спевы калектываў “Спадарыня” і “Раніца”, а таксама паўдзельнічаць у карагодзе вакол купальскага вогнішча.
Н.СМЯШКОВА.
НА ЗДЫМКАХ: эпізоды святочнага гуляння.




Президент Беларуси 20 сентября примет участие в совместном стратегическом учении вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017»

Планируется, что глава государства будет наблюдать за одним из главных эпизодов проходящего учения на 227-м общевойсковом полигоне (Борисовский). Кроме Президента на полигоне ожида

Архив публикаций



Полезные ссылки