ArabicBelarusianChinese (Simplified)DutchEnglishFrenchGermanItalianPortugueseRussianSpanish

Чавускія літаратары Жана Усцінава і Мікола Салаўцоў атрымалі абласныя узнагароды


Дата: 24.03.2021 | Просмотров: 146

Урачысты сход паэтаў і пісьменнікаў Магілёўш­чыны, прысвечаны 15-годдзю абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», адбыўся 19 сакавіка ў памяшканні Магілёўскага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Марзалюк; намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Анатоль Мац­віенка; начальнік упраўлення па рабоце са СМІ Алена Дзівакова; старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека; прарэктар ДУА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова» Уладзімір Ясеў; старшыня Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Зінаіда Васільеўна Пянькова.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Музычэнка павіншавала прысутных са святам, падсумавала вынікі работы пісьменнікаў і паэтаў вобласці і паставіла задачы на перспектыву. Выступілі старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека і госці свята. Затым пачалося ўзнагароджванне літаратараў Магілёўшчыны. Дыплом лаўрэата літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» за кнігу «Нябесныя арэхі» атрымаў паэт Мікалай Салаўцоў з Чавус. Такі ж дыплом і ўзнагароду ад Магілёўскага гарвыканкама, а таксама граматы ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і выдавецкага дома «Звязда» атрымала Жана Усцінава.

У час справаздачы выбарчага сходу абласной пісьменніцкай арганізацыі Мікалай Іванавіч выступіў з хадатайніцтвам аб прысваенні дзіцячаму садку аграгарадка Антонаўка імя Івана Архіпавіча Аношкіна, вядомага пісьменніка, нашага земляка. Такая просьба будзе накіравана ў Чавускі райвыканкам. Начальнік упраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алена Дзівакова павіншавала пісьменнікаў і паэтаў Прыдняпроўскага краю с 15-годдзем арганізацыі і пажадала ім новых творчых поспехаў, а Аляксандра Казеку – з перавыбраннем на пасаду старшыні.
Мікола Салаўцоў