Среда, Сентябрь 20, 2017
Главная > Общество > События и факты > Першамай у Чавусах

Першамай у Чавусах

Даволі складана вызначыць, што з’яўляецца найбольш яскравай рысай святкавання Першамая. Альбо гэта радасны настрой, альбо вясновыя фарбы прыроды. А можа гэта пачуццё еднасці людзей, якія прыйшлі раніцай 1 мая на гарадскую плошчу паўдзельнічаць у гулянні, наладжаным з нагоды Свята Працы, а заадно купіць патрэбныя тавары на вясновым кірмашы. Садавіна, агародніна, іншая сельскагаспадарчая прадукцыя, якую прапанавалі СПК раёна, жывая рыба, мяса, смажаныя на мангале шашлыкі, кандытарскія вырабы – тавары на любы густ чакалі сваіх пакупнікоў.
Радавалі вока творы дэкаратыўна-пракладнога мастацтва, прадстаўленыя на першы этап штогадовага конкурсу “Шукаем таленты”. Дэманстравалі натхненне майстроў вырабы, прадстаўленыя М.Т.Пехцеравай, якая выдатна вяжа кручком, А.Палуян прадставіла работы з тканіны, О.В.Кавалёва з Петухоўкі прадэманстравала тканыя ручнікі, а А.Э.Смірнова з Чавус парадавала прысутных карцінамі, вышытымі бісерам. Работы ў стылі габелен прадставілі на конкурс члены раённай арганізацыі Беларускай асацыяцыі “Дапамога дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” С.В.Анікеенка і М.Г.Басалбасаў.
Разнастайнай была і выстава, арганізаваная выхаванцамі Чавускай раённай школы рамёстваў. Тут былі і інкрустацыя саломкай, і работы ў стылі бацік, і керамічныя вырабы.
Новую канцэртную праграму прадставіў на суд гледачоў народны ансамбль народнай песні “Раніца” з Каменкі. Творчай групай раённага цэнтра культуры і вольнага часу таксама былі падрыхтаваны разнастайныя канцэртныя нумары. Але сапраўднай інтрыгай свята стала імя пераможцы ў конкурсе “Іграй, гармонь, гучы, прыпеўка!” У гэтым годзе ў ім удзельнічалі 26 аматараў народнай музыкі і спеваў. Кожны з іх хацеў спадабацца гледачам, таму нумары атрымаліся арыгінальнымі і вясёлымі. А лепшым гарманістам журы прызнала В.С.Гаўрыловіча з забалацця, які ў свае 88 гадоў уразіў усіх прысутных энергічнасцю і майстэрствам грання на гармоніку. Пераможцай у конкурсе прыпевак стала Т.І.Манкевіч з Чавус. Асобным прызам журы і гледачы адзначылі дзіцячы дуэт з Каменкі у складзе Дар’і Наважылавай і Валерыі Жыркевіч. Актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі маленькія жыхары нашага горада. Для іх была наладжана гульнёва-забаўляльная пра-грама, што праводзілі казачныя персанажы Вясна і Скамарох, у ролі якіх выступілі Л.Хацятоўская і Т.Галанава. А вялізныя гелевыя шары з выявамі любімых персанажаў мультфільмаў і, вядома, папкорн і іншыя прысмакі, набытыя бацькамі, дабавілі ўсмешак на дзіцячыя тварыкі і пачуцця сапраўднага свята, якое запомніцца надоўга.
Н.ШКРЭДАВА.




Президент Беларуси 20 сентября примет участие в совместном стратегическом учении вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017»

Планируется, что глава государства будет наблюдать за одним из главных эпизодов проходящего учения на 227-м общевойсковом полигоне (Борисовский). Кроме Президента на полигоне ожида

Архив публикаций



Полезные ссылки