Четверг, Декабрь 13, 2018
Главная > Молодежный компас > Вясны дачакаліся

Вясны дачакаліся


Шчабятанне птушак, шапаценне дрэў, гукі роднай прыроды чаргаваліся з вясёлымі дзіцячымі спевамі. На тэатралізаваным свяце “Гуканне вясны”, якое праводзілася ў філіяле “Яслі-сад № 4 г.Чавусы” і дзеці, і дарослыя спявалі і размаўлялі на роднай мове, перадаючы атмасферу народнага святочнага гуляння, прысвечанага надыходу вясны.

Н.В.Кандраценка, загадчык раённага метадычнага кабінета, якая прысутнічала на мерапрыемстве, сказала, што адным з важнейшых накірункаў дашкольнага выхавання з’яўляецца далучэнне падрастаючага пакалення да народных традыцый, культуры. Кожнае дзіця павінна ведаць свае карані, паважаць беларускія народныя звычаі і абрады, ганарыцца сваім паходжаннем. Такія святы дазваляюць дасягнуць гэтай мэты ў форме гульні, весела і ненадакучліва.
Вялікая падрыхтоўчая работа была зроблена выхавацелямі і музычным кіраўніком В.А.Машкоўскай. Шмат песен і танцаў вывучылі дзеці, рыхтуючыся да свята.  Былі падабраны такія кампазіцыі, дзе найбольш выгадна чулася гучанне беларускіх традыцыйных музычных інструментаў: цымбалаў, дуды, гармоніка. Настрой народнага свята адчуваўся і ва ўбранні залы, упрыгожанай элементамі дэкора з беларускім арнаментам і тканымі ручнікамі.
Удзельнікі свята, выхаванцы падрыхтоўчых груп увайшлі ў залу пад гукі беларускіх народных песен і ў кожнага ў руках быў сімвал цяпла – маленькае сонейка, аздобленае рознакаляровымі стужкамі. Спяванне “вяснянак”, удзел у караго-дзе, упрыгожванне “дрэва жыцця” выявамі птушак, яркімі стужачкамі – усё гэта дзеці рабілі з задавальненнем. Вельмі спадабалася ім і шпакоўня, якую падараваў дзіцячаму садку “мужычок Мікітка”. Каб аддзякаваць за выдатны падарунак, дзеці прачыталі вершы і адгадалі загадкі пра птушак, а дзяўчынкі праспявалі песню . У адказ на такі заклік з’явілася прыгажуня Вясна ў цудоўным уборы. Для ее выхаванцы выканалі вясёлы танец “Зайграй жа мне дударачку”, расказалі народныя прыказкі, прымаўкі. Затым была смешная гульня ў “хвосцікі” і абуджэнне Мядзведзя, які прачнуўся, толькі калі пачуў у выкананні маленькіх музыкаў энергічную мелодыю.
Гульня “Злаві птушку” вельмі спадабалася і дарослым, і маленькім удзельнікам. А калі прыйшоў час развітацца, на дзіцячых тварыках засталіся ўсмешкі, бо раз вясна прыйшла, то сонейка і цяпло застануцца, а там і да лета рукой падаць.
Н.ЯРОМІНА.
НА ЗДЫМКУ: танец з Мядзведзем.

  • Последние записи

    Президент за снятие ограничений в России на участие белорусских спортсменов в игровых видах спортат Беларуси Александр Лукашенко выступает

    В Чаусах проходит республиканская благотворительная акция «Мы выбираем помощь пожилым людям»

    Чаусский РОВД предупреждает: осторожно, остерегайтесь мошенников

    «Наш мир, наша территория – это отдельное государство» [О работе в Чаусском психоневрологическом доме-интернате]

    Зимой работникам Чаусского УКП «Жилкомхоз» приходится трудиться в напряженном режиме

    Школьникам из Чаус рассказали как поступить в Военную Академию Республики Беларусь

    Пярсцёнак з гісторыяй

    Через объектив [Спорт в жизни фотокорреспондента из Чаус]

    Президент Беларуси проведет переговоры с Президентом Судана

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Кто победил в «Семейной олимпиаде» в Чаусах 8 декабря

    Очередной выездной семинар День Совета прошел 6 декабря в Радомльском сельсовете

  • Версия для слабовидящих

    Президент за снятие ограничений в России на участие белорусских спортсменов в игровых видах спортат Беларуси Александр Лукашенко выступает

    Президент за снятие ограничений в России на участие белорусских спортсменов в игровых видах спортат Беларуси Александр Лукашенко выступает. Эта тема обсуждалась сегодня на встрече

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    12 и 13 декабря В 11.00 и 16.00 «ТАЙНАЯ ЖИЗНЬ НАСЕКОМЫХ». Детский 12 и 13 декабря В 18.00 «МАРА. ПОЖИРАТЕЛЬ СНОВ». Взрослый 14 и 15 декабря В 11.00 и 16.00  «ПСЫ ПОД ПРИКРЫТИЕ...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА