Дата: 27.11.2020
Усім вядома, што тэрыторыя нашай краіны вельмі багатая не толькі гістарычнымі, але і прыроднымі славутасцямі. На жаль, не кожны з нас ведае пра гэтыя мясціны і каб пазнаёміць вас з імі, амаль паўгода таму мы распачалі праект «Малавядомая Магілёўшчына». За гэты невялічкі час мы здолелі пабываць у розных мясцінах, і сёння мы накіроўваемся ў вёску Палыкавічы, што пад Магілёвам. Гэтае месца прывабіла нас сваёй славутай гісторыяй, а таксама тым, што тут на тэрыторыі храмавага комплексу знаходзіцца гаючая крыніца рэспубліканскага значэння і амаль тры царквы.
Каля гадзіны заняла дарога, і мы на месцы. Пачаць знаёмства з цудоўным месцам можна з абодвух бакоў – з бакавых варот і з галоўных ля царквы. Мы пакрочылі па першаму шляху. Ідзем па абсталяванай дарожцы, гэтае месца прываблівае сваей прыроднай прыгажосцю і цішынёй.
Праходзім прыхожы мосцік, які карыстаецца папулярнасцю ў моладзі – ён абвешаны замкамі, якімі замацоўваюць свае пачуцці закаханыя. Але на тэрыторыі комплексу ёсць яшчэ адзін такі ж мосцік. На жаль, у гэты час нам не ўдалося адчуць увесь водар кветак і раслін, бо прырода рыхтуецца да зімовага адпачынку.
І вось мы каля крыніцы, здалёк чуваць, як хуценька струменіць вада. Сваю вядомасць яна набыла ў далёкім 1552 годзе. Яе першым уладальнікам быў стараста Станіслаў Кезгайла-Магілёўскі. Але найбольшы росквіт крыніцы настаў падчас, калі яна перайшла графу Рымскаму-Корсакаву, які зрабіў усе магчымае, каб добраўладкаваць гэтае цудоўнае месца. Ён загадаў пабудаваць каменны грот, пакрыць яго ацынкаваным жалезам і апусціць туды зруб. Граф таксама пабудаваў на гэтым месцы капліцу ў гонар святой Параскевы Пятніцы. Менавіта яна з’яўляецца заступніцай крынічкі, таму ў 1836 годзе сюды былі прывезены яе святыя мошчы з Афона. Гісторыя распавядае пра тое, як дачку багатых бацькоў за сваю веру ў Хрыста прывялі на суд да кіраўніка, які хацеў уступіць з ёй у шлюб пры ўмове, што Параскева адмовіцца ад веры ў Бога. Яна гэтага не зрабіла і прыняла смерць.
Святая Параскева лічыцца заступніцай шлюбу, захавальніцай сямейнага ачага. Існаваў звычай, што кожная дзяўчына, якая жадала заступніцтва Параскевы ў сямейных справах, павінна была здзейсніць пешае паломніцтва да крыніцы. Яе царкоўнае свята адзначаюць 14 лістапада. Яшчэ з даўніх часоў лічылася, што палыкавіцкая крыніца дапамагала вылечыць жанчын ад бясплоддзя.
Вада багатая мінераламі, асабліва кальцыем, змяшчае таксама марганец, медзь, цынк. Яна асабліва карысная пры хварабах страўніка. У старажытны час наведваць крыніцу ў восьмую і дзясятую пятніцу пасля святкавання Вялікадня. Лічылася, што менавіта ў гэтыя дні вада з крыніцы валодае максімальнай гаючай сілай.
Пабыць у такім цудоўным месцы і не напіцца вады – недаравальная памылка. Вада, дарэчы, студзёная. Знаходзіцца крыніца пад ажурным дахам, а побач з ей стаіць прыгожая, з чырвонага цэгла капліца Святой Вялікапакутніцы Параскевы. Год яе пабудавання каля 1770 года. З наві яна была драўляная і ў хуткім часе пацярпела ад пажару. У 1830 годзе капліца была перабудавана. Дарэчы, падчас візіту на беларускія землі, у капліцы маліўся апошні рускі цар Мікалай II.
На жаль, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі храм разбурылі. Практычна цалкам знішчылі могілкі, дзе былі пахаваны святары.
Засталося некалькі магіл, з сотні толькі 8 знаходзяцца ў добрым стане. Мясцовыя жыхары распавядаюць, што тыя, хто разбурыў царкву, памерлі пакутлівай смерцю. У 1990 годзе пачалося будаўніцтва новай капліцы Святой Параскевы. І будавалася яна на сродкі вернікаў Дытэра і Алы Арнольд, шлюбнай пары з Германіі. Дарэчы, Ала родам з Палыкавіч. У чэрвені 2000 года архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Максім асвяціў адноўленую капліцу. Вельмі цудоўна тое, што сучасная капліца падобная на тую, якая стаяла больш за сто гадоў таму.
– Гэта атрымалася дзякуючы таму, што будавалася капліца па малюнках невядомых мастакоў. Тыя ж пяць купалоў, сцены з чырвонай цэглы. Таксама і абразы – вобраз Хрыста на троне, на іканастасе – Збавіцеля і Багародзіцы, вялікапакутнікаў Параскевы і Георгія, у гонар свяціцеля Георгія Каніскага, лекара Панцеляймона, – распавядае настаяцель храма Святой Параскевы протаіерэй Аляксандр Ралюк.
На тэрыторыі комплексу знаходзіцца таксама і Свята-Троіцкая царква. Быў тут раней і Свята-Нікольскі храм. Але вялізарны адбітак на гэтым месцы пакінулі падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў будынку Свята-Троіцкай царквы была размешчана сталовая і кантора дома інвалідаў. З-за памылкі апальшчыка царква была спалена. А што адбылося са Свята-Нікольскім храмам, ніхто і не ведае, магчыма, быў падарваны. Яго фундамент захаваўся, але рэканструкцыя немагчыма, бо частка фундаменту знаходзіцца ўжо пад асфальтам.
Толькі у 1992 годзе была закладзена першая цэгла новай Свята-Троіцкай царквы. Цікава тое, что царква стаіць на фундаменце, якому больш за 100 год. Працэс рэканструкцыі доўжыўся амаль 10 год.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што падчас усталявання крыжа на купал храма, ў небе з’явіўся такі ж крыж, які некалькі гадзін павісеў над царквой і знік. Нездарма Свята-Троіцкую царкву празвалі «Перлінай Магілёўшчыны». Храм крыжападобны, асноўны яго аб’ём вянчае барабан з купалам. Па баках пабудаваны невялічкія чатыры вежы з купаламі-цыбулінамі. Побач з ім стаіць вялізарная званіца.
Як распавёў айцец Аляксандр, сюды заўсёды прыязджае шмат людзей.
Кожны год з розных краін свету вянчаюцца каханыя і хрэсцяць сваіх дзетак. Прыязджаюць з Францыі, Германіі, Амерыкі, Італіі і іншых краін. Заўсёды бывае так, што з адной сям’і, ці муж, ці жонка – ураджэнцы Магілёўшчыны. Напрыклад, сям’і з Амерыкі, якая адправілася хрысціць сваё дзіця ў іншую краіну, зрабілі скідку 50% на дарогу. – Свой прыезд да нас людзі тлумачаць тым, што тут вельмі ціха і спакойна, адпачываеш не только фізічна, але і душой. Заўсёды прыемна атрымліваць пісьмы з падзякай з розных краін свету на замежнай мове.
На вялікі жаль, пры царкве не дзейнічае Нядзельная школа, бо большая частка мясцовых жыхароў – пажылыя людзі і гэта нягледзячы на тое, што Палыкавічы знаходзяцца ў межах Магілёва. – Памяшканне ў нас ёсць, знайсці настаўнікаў – справа нескладаная, былі б дзеткі, – с горыччу гаворыць святар
Тэрыторыя храмавага парку вялізарная, але кожны дзень яна добраўпарадкаваная. – Добрымі памочнікамі з’яўляюцца не толькі дворнікі і прыхаджане, але і студэнты і навучэнцы школ, якія часта аказваюць дапамогу.
Нягледзячы на тое, што святое месца знаходзіцца ў лясным масіве, у тым годзе пасаджаны туі, а таксама жанчыны вырошчваюць кветкі. У наступным годзе плануецца раскінуць прыгожы кветнік. – Асноўная будоўля завершана, таму зараз наступіла паўсядзённае, мернае жыццё, – заверыў айцец Аляксандр.
Прыехаць і напіцца студзёнай вады с крыніцы, а таксама наведаць царкву можна ў любы час тыдня. Дзверы храма заўсёды адчыненыя для наведвальнікаў.
Дзяніс ЯЎСЕЕНКА