ArabicBelarusianChinese (Simplified)DutchEnglishFrenchGermanItalianPortugueseRussianSpanish

29 лістапада ў каталіцкіх вернікаў пачаўся Адвэнт


Дата: 26.11.2020 | Просмотров: 207

Нараджэнне Божае — адно з галоўных святаў у царкоўным календары каталіцкіх вернікаў. 29 лістапада ў іх пачынецца Адвэнт, які працягнецца да 24 снежня. Як нам паведаміў выконваючы абавязкі пробашча Чавускай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла айцец Віталь, гэта перыяд напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова.

Адвэнт ахоплівае амаль чатыры тыдні. Гэты час адзначае пачатак літургічнага года ў календары Касцёла, і пачынаецца Адвэнт заўсёды з нядзелі. Менавіта таму штогод яго працягласць складае 23-28 дзён.
Ён адрозніваецца ад астатніх перадсвяточных пастоў радасным чаканнем Нараджэння Божага, якое католікі святкуюць 25 снежня.
Кожная з чатырох нядзель Адвэнта прысвечана пэўнай тэме. Веруючыя ў гэты перыяд павінны адмовіцца ад забаў, шумных кампаній і наведвання забаўляльных мерапрыемст­ваў.
Сур’ёзных абмежаванняў у рацыёне вернікаў у час Адвэнта не прадугледжана. Кожную пятніцу ў час посту, як і на працягу цэлага года, католікі не ядуць мяса і прадукты жывёльнага паходжання.
Святары адзначаюць, што галоўным момантам для вернікаў павінна стаць не абмежаванне ў ежы, а клопат аб сваёй душы, жаданне выконваць запаветы Хрыста, малітвы і пад­рыхтоўка да сустрэчы з народжаным Сынам Божым.

У першыя дні Адвэнту ў касцёлах перад алтаром усталёўваецца вянок Адвэнта, саб­раны з ялін, кожны тыдзень у ім з’яўляецца новая свечка.