Пятница, Август 18, 2017
Главная > Официально > У Чавусах – новая гасцініца

У Чавусах – новая гасцініца

Для кожнага горада: вялікі ён ці маленькі, як нашы Чавусы, важна, каб было месца, дзе можна размясціць гасцей, што прыязджаюць да нас. Хочацца спадзявацца, што будынак новай гасцініцы “Чавусы” будзе садзейнічаць пашырэнню кантактаў з жыхарамі Беларусі і замежжа. Камфортныя ўмовы пражывання, насычаная культурная праграма, магчымасць наведаць памятныя гістарычныя месцы – усё гэта складаючыя паспяховага развіцця турызму ў нашым раёне і пашырэння дзелавых сувязяў.
Аб гэтым гаварылася на святочным мерапрыемстве, прысвечаным адкрыццю новай Чавускай гасцініцы 21 сакавіка.
– 2014 год – год гасціннасці, – сказаў старшыня Чавускага райвыканкама А.А.Мацюлін, – і сімвалічна, што менавіта сёлета мы адкрываем гэты сацыяльна значны аб’ект. Пяць гадоў мы чакалі гэтай падзеі і ўрэшце  яна адбылася – якраз напярэдадні свята работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 12,2 млрд. рублёў укла-дзена ў рэканструкцыю гэтага будынка, каб зрабіць пражыванне гасцей горада камфортным і утульным. І гэта – уклад у перспектыву.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.І.Разганаў выказаў упэўненасць, што наяўнасць новай гасцініцы будзе садзейнічаць наладжванню кантактаў з іншымі рэгіёнамі, больш дынамічнаму развіццю чавускай зямлі, жыхары якой здаўна славіліся гасціннасцю і добразычлівасцю.
А.А.Мацюлін уручыў сімвалічны ключ ад будынка начальніку гасцініцы Л.В.Наважылавай, якая ў сваім выступленні сказала аб тым, што цёплая, хатняя атмасфера і ветлівыя работнікі гэтай установы дапамогуць зрабіць так, каб пастаяльцаў заўсёды было столькі ж, колькі людзей прысутнічае на гэтым мерапрыемстве. Затым адбылася цырымонія разразання чырвонай стужкі, пасля чаго ўсе прысутныя былі запрошаны на невялікую экскурсію па новай гасцініцы, якую правялі работнікі гэтай установы. Камфортныя нумары з мяккай мэбляй і ЖК-тэлевізарамі. У кожным ёсць зона самаабслугоўвання, дзе можна прыгатаваць гарбату і бутэр-броды, ёсць і зона адпачынку. Для пастаяльцаў з абмежаванымі магчымасцямі таксама абсталяваны ўтульны нумар, дзе будзе забяспечана безбар’ернае асяроддзе. У залежнасці ад ступені камфортнасці каштуе пражыванне ў нумарах ад 90 тыс. руб. за койка-месца да 330 тыс. руб. за дзень пражывання.
На стэндах, размешчаных  у холе гасцініцы, ёсць уся неабходная інфармацыя аб нашым горадзе, установах, паслугах, якія прапануюцца аб’ектамі сацыяльна-бытавога аб-слугоўвання. А ў адміністратара можна даведацца аб дадатковых платных паслугах, якія прапануюць пастаяльцу за рамкамі стандартнага набору, уключанага ў кошт пражывання.
На жаль, у гасцініцы няма сталовай і тут не забяспечваецца гарачае харчаванне, але персаналам могуць браніравацца месцы ў кафе і рэстаране горада для пастаяльцаў, калі яны гэтага жадаюць. Каб не бавіць час у адзіноце, можна пасядзець у бары гасцініцы, што размешчаны на першым паверсе.
Ужо з гэтага тыдня гасцініца “Чавусы” пачне прымаць першых пастаяльцаў.
Н.ШКРЭДАВА.
НА ЗДЫМКАХ: старшыня райвыканкама А.А.Мацюлін перадае сімвалічны ключ ад будынка гасцініцы яе начальніку Л.В.Наважылавай; на ўрачыстае адкрыццё гасцініцы прыйшло шмат гараджан; эпізоды свята.

«Прыроду можна пісаць толькі сэрцам…». Мікалай Арасланаў, мастак-акварэліст родам з Чавус

Недасведчаным ў тэхніцы жывапісу, калі разглядаць гэтыя карціны зблізу, бачацца толькі бязладныя мазкі. Але варта крыху аддаліцца – і малюнкі нібы ажываюць: пястрыць вада ў рэчцы а

“Што ў душы мастака, тое і на палатне…”

Президент Беларуси Александр Лукашенко поставил задачу добиться повышения зарплат в социальной сфере

Об этом по итогам прошедшей рабочей встречи рассказал журналистам вице-премьер Василий Жарко. "Зарплата педагога, как и зарплата врача, должна быть достойной. И задачу Прези...

Архив публикаций



Полезные ссылки