Сваё меркаванне наконт пратэстаў выказаў Валерый Гаўрыш


Дата: 06.11.2020

Даводзіцца часта ўступаць у палеміку з рознымі людзьмі наконт праходзячых у краіне пратэстных акцый. Не адмаўляючы права кожнага на асабістую  думку, я хачу выказаць сваю пазіцыю па тых характэрных пытаннях, якія ўзнікаюць у спрэчках.

 Па-першае, успомнім,  з чаго пачаліся пратэсты. Быццам супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта. Заўважу, вынікаў, якія яшчэ не былі аб’яўлены, бо іх яшчэ не падлічылі   ў ЦВК, а пратэстоўцы ўжо выйшлі на вуліцы. Па-другое, канстытуцыйны абавязак МВД, унутраных войск трымаць дысцыпліну і парадак у грамадст­ве, а той быццам бы стыхійны натоўп  напралом  рухаўся на іх. Ды яшчэ правацыравалі супрацоўнікаў, кідаючы ў  іх камяні, іншыя прадметы, што пагражала жыццю і здароўю права­ахоўнікаў. А наўмысныя наезды аўтамабілямі? Пра гэта мае апаненты не любяць узгадваць, толькі кажуць адно і тое ж: «Міліцыя пабіла невінаватых выпадковых людзей».  А на мой погляд: міліцыя, АМАП не дапусцілі перамогі хаасу і анархіі ў краіне. Дзякуй ім за гэта.

Невялікае адступленне. У Кіргізіі ў выніку змены ўлады  па сцэнарыі каляровай рэвалюцыіі змяніўся ўжо трэці прэзідэнт. І  кожны раз крымінальныя элементы рабуюць крамы, салоны, кафэ індывідуальных прадпрымальнікаў. Пры сілавым перавароце, што адбыўся ў гэтым годзе, разграмілі, нават, золатаздабываючую дзяржаўную фабрыку. Я хачу, каб мае словы пачулі нашы ІП і задумаліся, каго падтрымліваць.  Пакуль наша міліцыя на сваім месцы, вашы крамы і тавары пад яе аховай.

Рухаемся далей, мае паважаныя апаненты.  Наскокам зламіць сілавікоў не  атрымалася, тады ў ход пайшла іншая зброя: траўля супрацоўнікаў, пагрозы іх сем’ям,  у тым ліку дзецям, пашкоджанне маёмасці. Мірным гэты пратэст  назваць язык не  паварочваецца. У мяне ў Мінску знаёмы, з ім часта размаўляем і па тэлефоне, і па скайпу. Сусед па дому ў яго – супрацоўнік міліцыі, з якім у кватэры пражываюць дачка і зяць. Дачка бацьку даканала: «Спыніце насілле, спыніце хапун!».  А ў адну цудоўную раніцу, калі яны з мужам выйшлі на двор, каб ехаць на працу, вачам  не  паверылі: іх машына была сапсаваная.  Пратэстоўцы не ведалі, што дачка міліцыянера за іх. А яна ў роспачы ўжо зусім па-іншаму загаварыла. Што ж, пакуль мяне асабіста не закране…
Валерый ГАЎРЫШ