Главная > Общество > «Зіму праводзім, вясну сустракаем!»

«Зіму праводзім, вясну сустракаем!»


Такі заклік гучаў суботняй раніцай над гарадской плошчай Чавус. Заканчэнне масленічнага тыдня адзначылася народным гуляннем, галоўным атрыбутам якога быў духмяны пах бліноў, што сімвалізуюць і вясновае сонейка, і кола часу, бо халодная зіма заўсёды саступае месца ласкавай і лагоднай вясне. А вясёлыя спевы, якія дарылі тым, хто прыйшоў на плошчу, ансамбль народнай песні “Вяскоўцы” і народны фальклорны гурт “Спадарыня”, яшчэ больш узнімалі настрой. скамарохі запрашалі прыняць удзел у гульнях, паспаборнічаць у падняцці гіры, пакаштаваць прысмакаў, якія былі прывезены калектывамі сельскіх клубных устаноў з Вусця, Петухоўкі, Вайніл, Пілешчына і Радамлі. Гарачая гарбата з блінамі карысталіся вялікім попытам, бо надвор’е было халодным і сырым.
Шмат людзей было і каля павільёна райпа: іх прывабліваў смачны пах смажаных шашлыкоў, а маленькім удзельнікам свята падабалася выпечка. Папкорн і салодкая вата таксама хутка раскупляліся. З бліскучымі вачыма выбіралі дзеці каля асобнага латка цікавыя цацкі і забаўляльныя прыстасаванні.
Гаспадыні маглі набыць мёд, свежую рыбу, тавары паўсядзённага попыту. спыняліся жыхары Чавус і каля выставы-продажу, наладжанай работнікамі Чавускай школы народных рамёстваў, бо прайсці міма было немагчыма. Керамічныя вырабы і прыгожыя карціны, зробленыя ў тэхніцы бацік, каштавалі не так і дорага. Можна было палюбавацца шэдэўрамі масцярыц Н.Ф.Тарасенка і Г.Г.Жукавай.
Забаўляльная праграма, наладжаная работнікамі цэнтралізаванай клубнай сістэмы, працягвалася некалькі гадзін. Пераможцы шматлікіх конкурсаў атрымалі прызы. Напрыклад, лепшым асілкам быў прызнаны Канстанцін Белавусаў, які падняў гіру вагой 16 кг 300 разоў запар. Не было толькі абледзянелага драўлянага слупа з прызамі, бо тэмпература паветра была “плюсавой”. І рэшткі спаленага чучала зімы на шэрым асфальце выклікалі нават спачуванне: не давялося сёлета Вясне адваёўваць у яе сваё права на “каляндарны” прыход: Зіма здалася “без бою”…
Н.ШКРЭДАВА.

Версия для слабовидящих







Президент Беларуси утвердил договор с Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года

Президент Беларуси Александр Лукашенко утвердил договор между Беларусью и Казахстаном о социально-экономическом сотрудничестве до 2026 года, подписанный в Минске 29 ноября 2017...


Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

23 и 24 мая В 11.00 и 16.00 «Трон эльфов». 2D. Детский 23 мая В 19.00 «Обитель теней ». 2D. Взрослый 24 мая В 19.00  «Кто наш папа, чувак?». 2D. Взрослый 25 и 26 мая В 11.00...

Архив публикаций

Вконтакте

Одноклассники

Полезные ссылки