Пятница, Август 18, 2017
Главная > Актуально > 15 февраля — 25 лет выводу войск из Афганистана

15 февраля — 25 лет выводу войск из Афганистана

День памяти

15 февраля 1989 года после более чем 9 лет войны советские войска покинули территорию Афганистана. Наряду с другими жителями СССР свой интернациональный долг выполняли и белорусы. Через войну в Афганистане прошли 28832 гражданина нашей республики. 771 человек погиб, более полутора тысяч человек получили ранения. 25 лет назад в этот день последние советские войска были выведены из Афганистана.
За время боевых действий погибли 4 жителя Чаусского района, были ранены 3, приняли участие – 63.
15 февраля торжественные мероприятия в честь этой годовщины пройдут по всей Беларуси. В этот день «афганцы» не скрывают своих слез, а скорбь и печаль переполняют сердца многих белорусов.
В День вывода советских войск из Афганистана вспомним подвиг воинов-интернационалистов – тех, кто сейчас рядом с нами, и тех, кто погиб на чужой земле.
В.ГУРИНОВИЧ, военный комиссар Чаусского райвоенкомата подполковник.

*****

У далёкія сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя ўкраінскі хлопчык  Сярожа Мужыцкі, гледзячы на карту суседняй Беларусі, нават і падумаць не мог, што хутка гэта краіна стане для яго другой радзімай, што тут народзяцца і вырастуць яго дзеці, а ён, расказваючы землякам пра сваё жыццё, будзе гаварыць: “А ў нас у Беларусі…”
Дзяцінства і юнацтва Сяргея Мужыцкага прайшло ва ўкраінскім горадзе Сумы. Скончыў дзесяцігодку, затым працягваў вучобу ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы, дзе набыў спецыяльнасць бляхара. Выбар быў не выпадковы: яго бацька быў добрым майстрам гэтай справы і з дзя-цінства прывіў любоў да яе сыну. Папрацаваць самастойна маладому спецыялісту не давялося, бо ў 1978 годзе яго прызвалі ў рады Савецкай Арміі. Служыць юнак трапіў у Брэст на пагранічную заставу імя А.Новікава. Сяргею адразу спадабалася прырода Беларусі, ветлівасць і добразычлівасць мясцовых жыхароў. Неяк падумаў: “Вось было б добра застацца тут жыць”. На вучэбным пункце салдату прапанавалі стаць кінолагам. Ён згадзіўся. І вось ужо праз год службы, які праляцеў вельмі хутка, радавы Мужыцкі разам а Айвай (так звалі службовага сабаку) выходзіў ахоўваць рубяжы нашай краіны.
Сяргей Мікалаевіч добра памятае той дзень, калі яго разам з аднавайскоўцамі выклікаў камандзір часці і загадаў збірацца для адпраўкі на перасыльны пункт у горад Белая Царква ў школу кінолагаў. Тыдзень заняткаў – і ўзвод з 50 чалавек разам са сваімі чацвераногімі “выхаванцамі” вылятаюць “абараняць паўднёвыя рубяжы граніцы”. Як аказалася – у Афганістан. Першыя дні на чужой зямлі здаваліся бясконцымі: невыносная спёка, пясчаныя буры, горы… Узвод, дзе служыў радавы Сяргей Мужыцкі, ахоўваў аўтадарогі, праводзіў калоны з грузамі, вёў баявыя дзеянні супраць атрадаў апазіцыі.
У хвіліны зацішша савецкія салдаты збіраліся гуртам, жартавалі, успаміналі родных, блізкіх, каханых, перачытвалі ад іх лісты, спявалі.
Как редко бывают такие часы,
Когда пуля песню не бьет,
Но время проходит – и надо идти
Вечером снова в поход…
Словы гэтай песні назаўсёды застануцца ў сэрцы Сяргея Мікалаевіча як памяць пра афганскія дні, калі ніхто з іх, маладых і бязвусых, не ведаў, што чакае праз хвіліну, што будзе заўтра: світанне новага дня або захад ягонага жыцця.
Але, нягледзячы на ўвесь цяжар ваеннага жыцця, ніхто не скардзіўся і не раскісаў: “Мы ўсе выконвалі свой абавязак – абавязак служэння Айчыне, – з гонарам гаворыць мой суразмоўца. – Тады мы верылі ў правату нашых дзеянняў і ўчынкаў”.
29 верасня 1980 года быў падпісаны загад аб дэмабілізацыі, а вярнуўся дадому Сяргей только ў сакавіку 1981 года.
Вернулся домой с афганских полей,
А дома светло и тепло,
И только открою знакомую дверь,
Скажу: “Мама, я живой”.
Пасля службы вярнуўся ў родны горад, працаваў па спецыяльнасці, дапамагаў бацьку. Праз паўтара гады ажаніўся з мясцовай дзяўчынай. Здавалася, што надышоў той час, калі можна спакойна жыць, працаваць, кахаць. Але не… Афганістан не прайшоў бясследна: здароўе маладога чалавека пагоршылася. Урачы параілі змяніць клімат, пасяліцца ў сельскай мясцовасці або невялікім горадзе, падтрымліваць дыету.
Жонка Алена, стоячы аднаго разу на аўтобусным прыпынку, выпадкова прачытала аб’яву па абмене дома ў горадзе Чавусы на кватэру ў горадзе Сумы. Вечарам на сямейным савеце вырашылі: мяняемся.
15 красавіка 1983 года маладая сям’я сышла на чыгуначнай станцыі г.Чавусы. З таго дня прайшло больш за трыццаць гадоў, але ні аднаго разу ні Сяргей Мікалаевіч, ні Алена Міхайлаўна не пашкадавалі, што некалі прыехалі ў незнаёмы ім горад, які падарыў ім шмат сяброў. Залатыя рукі Сяргея Мікалаевіча ведаюць многія жыхары нашага маленькага гарадка. Ідучы па горадзе, можна ўбачыць бляшаныя вырабы, зробленыя ім. Працуе ён у ПМК-278.
А яшчэ наш суразмоўца – добры гітарыст. Ні адно сямейнае свята не абыходзіцца без яго песен. Нельга не сказаць і пра яго захапленне садаводствам. Разам з жонкай яны разбілі сад каля хаты, пабудавалі вялікую цяпліцу, дзе вырошчваюць таматы, дыні, кавуны.
Мінулы год быў для сям’і Мужыцкіх багаты на святы: адзначылі 30-годдзе жыцця на чавускай зямлі, 55-гадовы юбілей галавы сямейства, нарадзілася першая ўнучка.
“Жыццё пражыць – не поле перайсці”, – так гучыць народная мудрасць. І з ёй нельга не пагадзіцца. Чалавеку, як Ікару, трэба расправіць крылы і здзейсніць намечанае, пакінуць пасля сябе добрыя справы. На мой погляд, Сяргею Мікалаевічу гэта ўдалося.
Л.КУЗЬМІНА.
НА ЗДЫМКУ: С.М.Мужыцкі.

«Прыроду можна пісаць толькі сэрцам…». Мікалай Арасланаў, мастак-акварэліст родам з Чавус

Недасведчаным ў тэхніцы жывапісу, калі разглядаць гэтыя карціны зблізу, бачацца толькі бязладныя мазкі. Але варта крыху аддаліцца – і малюнкі нібы ажываюць: пястрыць вада ў рэчцы а

“Што ў душы мастака, тое і на палатне…”

Президент Беларуси Александр Лукашенко поставил задачу добиться повышения зарплат в социальной сфере

Об этом по итогам прошедшей рабочей встречи рассказал журналистам вице-премьер Василий Жарко. "Зарплата педагога, как и зарплата врача, должна быть достойной. И задачу Прези...

Архив публикаций



Полезные ссылки