21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. А вы добра размаўляеце па-беларуску?


Дата: 21.02.2020

У цэнтральнай бібліятэцы Чавус 18 лютага прайшла інфармацыйная гадзіна «Самая мілагучная, самая трапная, самая пявучая». Для навучэнцаў быў падрыхтаваны матэрыял пра гісторыю беларускай мовы, праведезены конкурсы: «Размінка», «Загадкі», «Рассыпаныя прыказкі», «Нечаканыя пераўтварэнні», «Лінгвістычныя задачы», «Перакладчык», «Закончыце сказы», «Пытанні-жарты», «Хто больш?», і інш.

На мерапрыемстве прысутнічала беларуская пісьменніца Жанна Усцінава, якая распавяла аб сваёй творчасці і адметнасцях роднай мовы. Для навучэнцаў была падрыхтавана кніжная выстава «Таямніцы роднай мовы».