У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія» | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Инклюзия > У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»


1 лютага ў Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, удзел у якім могуць узяць вучні з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У лютым крэатоны таксама будуць арганізаваныя ў Гомелі і Гродне.

Крэатон пад назвай «Першыя ідэі: інклюзія» пройдзе ў магілёўскім бізнес-цэнтры «Атрыум» (вул. Першамайская, 57) 1 лютага з 11:00 да 15:00. Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Папярэдні крэатон для старшакласнікаў 18 студзеня сабраў ў Віцебску каля 130 удзельнікаў для абмеркавання праектаў у музейнай справе, дызайне і архітэктуры. Гэтым разам у Магілёве школьнікам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.

Спачатку старшакласнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам крэатона канкрэтную задачу. Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па тэме крэатона, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці адзначыць лепшыя выступленні, пракаментуе ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.

Адмыслова да воркшопа 1 лютага арганізатары сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» рыхтуюць трэці эпізод беларускамоўнага падкаста, гаворка ў якім пойдзе пра паняцце інклюзіі і дзейнасць у гэтым кірунку ў Беларусі. У архіве папярэдніх выпускаў можна даведацца пра прамоўніцкае майстэрства і

культурніцкія праекты ў тэатральнай сферы. Прысвечаны інклюзіўным пытанням эпізод выйдзе на наступным тыдні.

Новыя выпускі падкаста з’явяцца і напярэдадні крэатона «Першыя ідэі: тэхналогіі», які адбудзецца 15 лютага ў Гродне, а таксама «Першыя ідэі: экалогія» 29 лютага ў Гомелі.

«Першыя» – гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак яшчэ працягваецца, і прапанаваць сваю задуму да 8 сакавіка могуць вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Больш падрабязнай інфармацыі – на сайце праекта «Першыя» www.generation.A1.by

  • Последние записи

    Суперлуние 2020 года вчера смогли наблюдать жители Чаус

    С наступлением весеннего периода на дорогах района отмечается значительное увеличение количества мототранспорта

    Раздавать листовки и напоминать жителям Чаус о мерах профилактики коронавируса будут ежедневно

    Экватор посевной пройдет в ОАО «Сосновый бор г.Чаусы»

    [«Птица гнезда не вьет, девица косу не плетет…»]Благовещение по григорианскому календарю выпадает на 7 апреля

    Эпидемиологическая ситуация в Чаусском районе

    [Вместе защитим пожилых людей] В Минске под прицелом злоумышленников оказался 85-летний пенсионер

    О весенних паводках прошлых лет на территории Чаусского района

    В Минск доставили застрявших в Индии белорусов и иностранцев

    В содействии трудоустройству населения Чаусского района ответственные службы и специально созданная комиссия ищут новые формы работы

    Олег Дьяченко принял участие в семинаре-совещании «Профильные классы аграрной направленности: опыт, проблемы, перспективы»

    Александр Лукашенко считает недопустимым раскалывать общество на фоне борьбы с коронавирусом

  • Версия для слабовидящих

    Александр Лукашенко считает недопустимым раскалывать общество на фоне борьбы с коронавирусом

    Президент Беларуси Александр Лукашенко считает недопустимым раскалывать общество на фоне борьбы с коронавирусом. Об этом он заявил сегодня, общаясь с журналистами, передает корресп

     

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    8 и 9 апреля В 11. 00 и 16.00  «ЛЕОНАРДО».  Детский В 18.00  «МИА И БЕЛЫЙ ЛЕВ». 10 апреля В 11. 00 и 16.00  «СТЮАРТ ЛИТТЛ». Детский В 18.00  «ПОЗВОНИТЕ МЫШКИНУ». 11 и 12 апре...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций