26 студзеня – Дзень беларускай навукі [Як апраналіся ў мінулым на Чавушчыне?] | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Общество > 26 студзеня – Дзень беларускай навукі [Як апраналіся ў мінулым на Чавушчыне?]

26 студзеня – Дзень беларускай навукі [Як апраналіся ў мінулым на Чавушчыне?]


А вы ведаеце, што такое «бравэрка», «саян», «пастолы», «запон»? Упэўнена, што большасць чытачоў здзіўлена ўскінулі бровы ў неразуменні. А некалі гэтыя словы былі ў паўсядзённым ужытку ў нашых продкаў. Так, у далёкім і адносна нядаўнім мінулым называліся прадметы адзення, галаўных убораў і абутку беларускіх сялян, якіх у Беларусі налічваецца вельмі шмат. Уборы знаці і шляхты сярэдняга дастатку адрозніваліся ад сялянскага адзення і па назвах, і па кроі, і па якасці матэрыялу. Шылася яно з якасных дарагіх тканін і па кроі было адметным ад сялянскага. Самае галоўнае – знатныя асобы мелі магчымасць сачыць за модай і апранацца ў адпаведнасці з ёй. Асабліва адмыслова апраналіся жанчыны. Трэба зазначыць, што адзенне прывілеяванага саслоўя на землях Беларусі было вельмі прыгожым, мела яно і адметнасці ў параўнанні з іншымі краінамі.

Фотаздымак з сямейнага архіва Любові Ракавай

Пра ўсё гэта цікава, змястоўна, а галоўнае – даставерна з навуковага пункту гледжання, бо праведзена шмат грунтоўных даследаванняў, можа распавесці наша зямлячка Любоў Ракава, доктар гістарычных навук, этнолаг, аўтар шматлікіх навуковых работ, прысвечаных у тым ліку беларускаму касцюму ў розныя гістарычныя эпохі.

Жаночы строй Сушчэўскай Слабодкі. Пачатак ХХ ст.

Нарадзілася яна ў вёсцы Сушчэўская Слабодка Чавускага раёна. Вялікае значэнне ў выхаванні дзяўчынкі адыгрывалі дзядуля Мікіта Несцеравіч і бабуля Марфа Ігнатаўна Гаўрыленкі па лініі маці. Ад іх у яе працавітасць і павага да традыцый нашага народа. У бабулі, народжанай у 1896 годзе, захоўвалася шмат каштоўных рэчаў, якія выклікалі жывую цікаўнасць маленькай Любы. Яна магла гадзінамі перабіраць вышытыя сарочкі, даматканыя андаракі, адмысловыя квяцістыя хусткі, рознакаляровыя каралі. Прыбіралася ва ўсю гэтую прыгажосць і бачыла ў люстэрку не свой адбітак, а дзяўчынку з мінулага.

Сям’я пераехала ў Чавусы, дзяўчына атрымала сярэднюю адукацыю ў другой гарадской школе, паступіла ў Магілёўскі педагагічны інстытут, атрымала дыплом настаўніка гісторыі і грамадазнаўства. Яшчэ ў студэнцкія гады Любоў пераехала ў Мінск, у 1971 годзе выйшла замуж. Яе супруг Міхаіл Міхайлавіч Емельянаў доўгі час працаваў у ахове прыродных рэсурсаў. Яны выхавалі сына і дачку, ёсць двое ўнукаў.

Любоў Васільеўна працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, зацікавілася этнаграфіяй, пачала вывучаць побыт і традыцыі сямейных адносін беларусаў, этнапедагогіку. Абараніла ў 1983 годзе кандыдацкую дысертацыю па тэме «Побыт і культура працоўнай моладзі горада». У 2010 годзе Любоў Васільеўна абараніла доктарскую дысертацыю.

– Вывучэнне адзення ўсіх слаёў насельніцтва, пачынаючы з сярэднявечча, нам з маёй калегай Валянцінай Бялявінай падалося вельмі цікавай справай, – распавядае Любоў Васільеўна. – Да таго ж, да выдання нашых кніг было недастаткова звестак па гэтым пытанні. Папярэднікі вывучалі пераважна сялянскія строі. Справа гэта аказалася няпростай: прыйшлося шмат чытаць, аналізаваць дакументы XVI – XIX стагоддзяў, мемуарную літаратуру знакамітых шляхецкіх родаў і шмат іншых пісьмовых крыніц. Сялянскае адзенне вывучалі метадам этнаграфічных экспедыцыйных даследаванняў 1960-2000-х гадоў, збора артэфактаў, замалёвак, апытанняў мясцовых жыхароў у розных рэгіёнах краіны.

Свой вынік дало вывучэнне калекцый абласных музеяў краіны, знаходкі фотаздымкаў (дарэчы іх захавалася мала) з прыватных калекцый. Так па крысе мы сабралі ўнікальны матэрыял і ўпершыню ўвялі яго ў навуковы зварот.
Праца выклікала вялікую цікавасць даследчыкаў постсавецкай прасторы і паказала іншым народам, што беларусы займалі дастойнае месца ў культуры са старажытных часоў. Трэба адзначыць, што серыя: «Мужчынскі касцюм на Беларусі» і «Жаночы касцюм на Беларусі» з Валянцінай Бялявінай атрымала знак «Залаты фаліянт» і Дыплом пераможцы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2008» у намінацыі «Лепшае навуковае выданне», атрымала дыплом міжнароднай выставы ў Маскве і Кіеве. Мы сталі лаўрэатамі прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2008 года.
А яшчэ Любоў Васільеўна стала лаўрэатам прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2008 года за ўдзел у напісанні дзесяцітомнага выдання «Беларусы».

Так апраналіся жыхаркі вёскі Аўхімкі ў пачатку ХХ ст.

У 2018 годзе пабачыла свет абагульненае выданне «Беларускі касцюм», якое атрымала чатыры Дыпломы першай ступені па выніках Міжнароднага конкурсу дзяржаў-удзельніц СНД «Мастацтва кнігі».

– Беларускі касцюм – гэта цэлы свет, – падкрэслівае Любоў Васільеўна. – Кожная мясцовасць нашай краіны мае свае непаўторныя адметныя традыцыі. Кожны прадмет адзення не толькі выконваў пэўную побытовую функцыю, але і з’яўляўся адлюстраваннем філасофіі жыцця беларусаў.
У адных арнаментальных чырвоных з маленькімі ўкрапленнямі чорнага вышыўках, якімі аздабляліся мужчынскія і жаночыя кашулі, ці, як у нас на Чавушчыне кажуць, сарочкі, утрымліваюць шмат сімвалаў. Галоўныя з іх – дабрабыт, здороўе, шчасце.

Строй кожнай мясцовасці ўпрыгожваўся арнаментам, дзе пераважалі пэўныя колеры. У нашай мясцовасці гэта чырвоны, белы і чорны. Тканіны для андаракаў (спадніц) рабілі не толькі ў гэтай гаме. Тут былі і іншыя колеры: сіні, бардовы. Яшчэ ў нас быў такі від жаночага адзення як «кабат» ці «саян» – спадніца з прышытай камізэлькай накшталт сарафана. «Пастолы» – скураныя лапці. Больш распаўсюджанымі тут былі лазовыя лапці таму, што на рэчках шмат было лазы. «Бравэркай» называлі мужчынскі аднабортны пінжак.

Беларуская знаць, як сведчаць крыніцы, апраналася ў адпаведнасці з еўрапейскай модай.Так, у XVI стагоддзі, напрыклад, гэта была іспанская, пасля нямецкая мода, у XVII і XVIII – французская.

Любоў Ракава вялікую ўвагу ў сваёй навуковай дзейнасці надае сямейным традыцыям беларусаў. Яна, як этнапедагог, аўтар даследаванняў «Традыцыі выхавання ў беларускай вёсцы», «Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX- XX ст.ст», дзе ёсць шмат каштоўных рэкамендацый сучасным бацькам, заснаваных на вопыце многіх пакаленняў беларусаў. А яшчэ нашу зямлячку цікавіць агародніцтва, яму прысвечана кніга «Гісторыя на градках: агародніцтва на Беларусі».

– Вывучаць народнае адзенне можна да бясконцасці, з’ўляюцца і новыя магчымасці тэхнічнага характару. І тым не менш, гэта складана, таму што носьбіты гэтай культуры ўжо памерлі, – с жалем адзначае мая суразмоўца. – Што тычыцца цікавасці моладзі да народнага касцюма, то яна ёсць. І праяўляецца. Выкарыстанне традыцыйнай вопраткі на розных фестывалях, святах, абрадах стала агульнабеларускай традыцыяй. Гэта вельмі добра, таму што дакрананне да вытокаў дае новы імпульс для жыцця.

Зараз я рыхтую матэрыялы да калектыўнай кнігі «Этнакультурныя працэсы Падняпроўя». У ёй будуць прадстаўлены касцюм Чавускага раёна, а таксама сямейныя традыцыі выхавання дзяцей. Я вельмі хачу, каб мае землякі болей ведалі аб сваім мінулым і захоўвалі памяць аб нашых продках.

****

У Магілёўскім рэгіёне даследчыкі выдзелілі Краснапольскі строй, адным з варыянтам якога з’яўляецца касцюм Чавускага р-на. Тут была распаўсюджана нясшытая спадніца “панёва”, старажытная спадніца з прышытым кабатам (жылеткай), якая называлася “саян”. Такі варыянт быў у маёй бабулі, зараз ён здадзены мной ў музей. Апошняя, як мы бачым, была ў Чавускім раёне. Адметнасцю касцюма з’яўляецца і адмысловы спосаб павязвання хусткі (бачна на фота). Вылучаецца комплекс раёна прыгожым стрыманым чырвоным геаметрычным арнаментам.

Наталля ШКРЭДАВА

 

  • Последние записи

    Стало известно кто из чаусских ребят победил в конкурсе буктрейлеров «Книга с экрана»

    Акция «Единый день безопасности»

    “Казкі на падушках” паслухалі маленькія жыхары Чавус

    Встреча информационно-пропагандистских групп с населением Каменского сельсовета

    Профсоюзный прием граждан: чаусские жители смогли обратиться по ряду интересующих их вопросов

    Александр Лукашенко рассчитывает на договоренности с «Роснефтью» о дальнейшем сотрудничестве

    Наталья Тарасенко 18 февраля провела личный прием граждан в Чаусском райисполкоме

    Чаусский район стал вторым среди 14 районов Могилевской области

    Как устроен быт солдата-срочника? Чаусские школьники побывали на экскурсии в Пашково

    Кто представит Чаусский район в областном Молодежном парламенте

    Стал известен состав белорусской сборной на ЧЕ по биатлону в «Раубичах»

    Как попасть на прием к врачу в Чаусскую поликлинику?

  • Версия для слабовидящих

    Александр Лукашенко рассчитывает на договоренности с «Роснефтью» о дальнейшем сотрудничестве

    Президент Беларуси Александр Лукашенко рассчитывает на договоренности с "Роснефтью" о дальнейшем сотрудничестве. Об этом он заявил сегодня на встрече с главным исполнительным дирек

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    19 февраля В 11. 00 и 16.00 «СЕЗОН ОХОТЫ».3D Детский В 18.00 «В ПОГОНЕ ЗА ВЕТРОМ» 20 февраля В 11. 00 и 16.00 «МАЛЕНЬКАЯ МИСС ДУЛИТТЛ». Детский В 18.00 «21 МОСТ». 21 февраля ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций