Свята Нараджэння Хрыстова вызывае шэраг думак, якімі хоча падзяліцца Валерый Гаўрыш | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Актуальные новости > Свята Нараджэння Хрыстова вызывае шэраг думак, якімі хоча падзяліцца Валерый Гаўрыш

Свята Нараджэння Хрыстова вызывае шэраг думак, якімі хоча падзяліцца Валерый Гаўрыш


Надыходзячае свята Нараджэння Хрыстова вызывае шэраг думак, якімі я хочу падзяліцца з вамі, шаноўныя чытачы, браты і сёстры.

Па блаславенню настаяцеля царквы Ўзнясення Гасподня горада Чавусы айца Мікалая я вяду катэхізатарскія размовы. Што гэта такое? Па-простаму – гэта гаворка аб нашай праваслаўнай веры з хроснымі і бацькамі дзіцяці, якога прынеслі на хрышчэнне. Па іх веры ахрышчаецца гэтае малое, што і патрабуюць каноны нашай царквы. Гэта абавязковае правіла: бацькі хросныя, бацькі родныя павінны мець праваслаўную веру. Звяртаю на гэта ўвагу ўсіх. І адбываецца наступны дыялог з дарослымі:

– Ці ёсць у вас вера? – Ёсць. Мы ж хрышчоныя.

– А ў ва што вы веруеце? – У Бога. – І мусульмане ў Бога веруюць, і індусы, і іншыя. А ў якога Бога веруем мы, праваслаўныя хрысціяне? Бывае нехта скажа, што ў Іісуса Хрыста, а ў асноўным наступае нямая сцэна. Ні адзінага разу не чуў адказу: «Веруем у Бога Айца, Сына І Святога Духа – Непадзельную Тройцу».

І гэта першае пытанне, што хвалюе мяне: «Чаму такое адбываецца?» Ужо больш за 25 гадоў, як у Чавусах зарэгістравана праваслаўная абшчына. Гэта значыць, што прыносяць сваіх дзяцей на хрышчэнне тыя, хто быў хрышчоны 25 гадоў таму.Такім чынам іх пахрысцілі і забыліся на іх і сваю веру і іх бацькі, і іх хросныя. І гэта з’ява працягваецца.

Другое пытанне, якое я хачу, каб вы зразумелі, шаноўныя хрысціяне. Калі няма веры ў Бога, то святое месца пустым не бывае: у душы будзе панаваць нячысты дух – вораг рода чалавечага. Гэта ён шэпча нам: «Ты яшчэ верыш у Бога? Ды яго няма, А калі ёсць. то ён забыўся на цябе». Нам аб’яўлена духоўная вайна. Яна ідзе пры дапамозе тэлебачання, інтэрнэта, сучаснай музыкі, распусты, разбэшчанасці. І яе з маленства ўцягваюцца падрастаючыя маладыя хрышчоныя нашы дзеці і ўнукі.

Ад нас залежыць, на якім баку яны будуць: дабра або зла. Сіла, якая дапамагае – гэта сапраўдная вера ў Бога. Псалмапевец цар Давід піша: «Не мышца мая, ні лук, ні меч не спасуць мяне, толькі Ты, Госпадзі». Будзем памятаць гэтыя словы. І калі мы забываемся на Бога, то Ён нагадвае нам аб Сабе, праз Дзень Нараджэння Свайго Сына Іісуса Хрыста. Я звяртаюся да жанчын: «Бярыце на рукі сваіх немаўлятак», да мужчын: «Трымаючы моцнай рукой сваіх сыноў, прыходзьце ў гэты дзень, і не толькі, у царкву». У гэтым наша будучыня.

Валерый Гаўрыш

  • Последние записи

    На республиканском форуме ФПБ отмечен сотрудник чаусской «Іскры»

    Кто из чаусских педагогов участвует в конкурсе «Учитель года-2020»?

    Уникальная система автоматизации запущена в Чаусах

    Спартакиада работников АПК. Успех чаусских волейболистов

    Акция «Касается даже тех, кого не касается» [С ВИЧ в Могилевской области живут 1955 человек]

    Итоги выполнения прогноза социально-экономического развития Чаусского района за 2019 год

    Советы по выбору шкафа-купе в прихожую вашего дома

    За участие в переписи в Чаусском районе наградили волонтеров

    В Чаусах подведены итоги районных конкурсов по новогоднему оформлению

    У Магілёве пройдзе крэатон для старшакласнікаў «Першыя ідэі: інклюзія»

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Команда депутатского корпуса Чаусского района вторая в областной спартакиаде

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

    «Это не блеф» — Александр Лукашенко рассказал о видах на альтернативные поставки нефти

    Президент Беларуси Александр Лукашенко рассказал о видах на альтернативные поставки нефти в Беларусь, помимо закупок в России. Соответствующие заявления глава государства сделал се...

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    29-30 января В 11. 00 и 16.00 «ПРИКЛЮЧЕНИЯ ОЛЕНЕНКА». Детский 29 января В 18.00 «ДОБЫЧА» 30 января В 18.00 «НОЧЬ В ОСАДЕ» 31 января В 11.00 и 16.00 «НАСЛЕДНИКИ -3». Детский ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций