"З-пад кораня выйшла…" | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Калейдоскоп > “З-пад кораня выйшла…”

“З-пад кораня выйшла…”


Гапа баялася, нават, варухнуцца, ляжала ў ложку, выцягнуўшыся, нібы па струне, глядзела на столь і ўспамінала сваё жыццё. Хвіліны цягнуліся, а перад вачыма мільгалі людзі, падзеі. І увесь час у скронях пульсавала пытанне: “Чаму я? Чаму такую долю наканаваў лёс менавіта мне?” Надзеі, мары аб шчасці і каханні здаваліся далёкімі, нерэальнымі…

Сям’я Гаўрылавых была вялікай, працавітай. У Навасёлках ведалі ўсе, што лепшых наймітаў, чым самі Усцін і Усціння і іх дзеці, у вёсцы не знайсці. Працавалі на сваёй зямлі , а потым яшчэ па суседзях, то на бульбе, то кароў пасцілі. Бацька сачыў за тым, каб пяцёра сыноў і чатыры дачкі без справы не сядзелі.

Гапа была малодшай. Нарадзілася ў 1911 годзе. Бацька выбраў ёй старатнае, прыгожае імя Агафья. Сказаў, на шчаслівую долю. Калькі сябе памятала, бачыла родных або за работай, або пасля яе. За вялікім сталом на снеданне збіраліся ўсёй сям’ёй. У дзяцей у кожнага ў руцэ скібка хлеба і лыжка. Бацька Усцін садзіўся апошнім. Маці ставіла на стол вялікую міску з крупнікам. Калі хтосці з дзяцей спрабаваў зачэрпнуць раней астатніх, атрымліваў па ілбе лыжкай ад бацькі, бо той ва ўсім любіў парадак. Ён пачынаў есці, а затым усе па чарзе бралі з міскі ежу і трымалі пад лыжкамі хлеб, каб не капала. Жорсткі, суровы чалавек быў бацька, сам працаваў да стомы і нікому палёгкі не рабіў. Браты раслі такімі ж, утваралі свае сем’і і аддзяляліся, сёстры выходзілі замуж.

Толькі вечарыны, а яны праходзілі ў Навасёлках некалькі разоў на тыдзень, дазвалялі людзям адпачыць і парадавацца жыццю. Збіраліся ўсе жыхары вёскі. Старыя сядзелі на лаўках, размаўлялі,глядзелі, як весяліцца моладзь. Людзі сталага ўзросту таксама танчылі пад скрыпку, але да хлопцаў і дзяўчат ім было далёка. Скокі і каленцы выкідваліся такія, што толькі здзіўляцца заставалася здольнасцям танцораў.
А маленькая Гапа любіла слухаць, як спявалі жанчыны, яны пралі і вышывалі, а за справай заводзілі песні. Вельмі кранальныя, аб цяжкай жаночай долі. Асабліва запала ёй у душу адна, у ёй былі такія словы: “Зялёная вішня з-пад кораня выйшла. Не аддай мяне, маці, дзе я непрывышна…” Мама і не хацела яе аддаваць у васямнаццаць гадоў замуж за Пятра, хоць ён і лічыўся добрым гаспадаром, быў значна сталей за Гапу, заможна жыў на суседнім хутары. Але бацька сказаў сваё апошняе слова, падрыхтаваў добры пасаг, цёлку аддаў за Гапу. А яна не аб гэтым марыла, так хацелася сустрэць чалавека па душы, закахацца і крочыць разам па жыцці. А ў вачах і паводзінах Пятра нічога, нават, цікавасці да яе, не было. Як такога пакахаць? Ад адчаю хацелася выць у голас. Задумала збегчы з дому, але пашкадавала маці. Гэта ж сорам які! Заручаная дачка ўцякла. Ды і куды бегчы? У родных знойдуць, а знаёмых у дзяўчыны не было. Ёй бацька забараніў, нават, у школу хадзіць, лічыў, што жанчыне грамата замінае ў жыцці. Таму ўсе яго дочкі былі непісьменнымі, Гапу навучылі маляваць сваё імя і прозвішча для подпісу і ўсё.

З апошняй надзеяй яна дачакалася бацькі з пакосу, падыйшла і са слязьмі на вачах папрасіла:”Тата, любенькі, не аддавай за Пятра!” А ён стомлена паглядзеў на дачку і адказаў:”Ты ўжо перастарак. Яшчэ год які і ніхто замуж не возьме. Дзякуй Богу, што Пётр бярэ. Ідзі і рыхтуйся да вяселля”. Сказаў і, здавалася, забыўся аб ёй. Гапа ведала, што калі ён так кажа, спрачацца — пустое. Апусціўшы галаву, пайшла ў хату. Вяселле і першыя дні пасля яго прайшлі нібы ў сне. Дзяўчына паслухмяна рабіла ўсё, што ёй казалі. Мужу слова не сказала, а ён ніякіх пытанняў і не задаваў. Карыстаўся маладой жонкай, а што ў яе на душы, яго не цікавіла.

Гапа вяла гаспадарку. Да родных выбіралася зрэдку, і да яе сёстры і браты завіталі калі-нікалі. Якую б не рабіла справу, спявала, тую самую, пра зялёную вішню. Ішлі дні, яна, здавалася, уцягнулася ў сямейнае жыццё. Але аднойчы пасля паездкі ў Магілёў Пётр вярнуўся нецвярозы. Гапа адчула нядобрае, калі ўбачыла ў яго руках вожжы, але спрасіць за што, не паспела. Збітая да крыві, яна баялася плакаць, каб яшчэ больш не распаліць яго, ціха сядзела ноч у сенцах, а ён спаў у хаце. Раніцай зірнуў на спаласаваныя рукі, чырвоныя адмеціны на твары жонкі і сказаў толькі:”Павучыў”. Ён пайшоў спраўляцца, як нічога і не здарылася.

З таго часу гісторыя паўтаралася неаднойчы, сінякі не паспявалі схадзіць, як з’яўляліся новыя. Не вытрымаўшы, яна вырашыла ісці да бацькоў, зараз чакала, калі Пётр засне. Неўзабаве пачуўся ягоны храп. Паціху выбраўшыся з ложку, Гапа пайшла ў сенцы, дзе былі сабраныя неабходныя рэчы і яе адзенне. Ішла па дарозе шпарка і рашуча, але праз некалькі гадзін, калі паказалася бацькоўская хата, адчула няўпэўленасць, хвалявалася, што скажа бацька. Села на лаўку каля плота. Пачало світаць. Закрычалі па дварах пеўні. Вёска прачыналася. Пачуліся гукі і ў хаце, у вокнах з’явіўся свет, значыць, маці пачала гатаваць. Адчыніліся дзверы, бацькіна постаць з’явілася ў праёме. Ён прайшоў па двары, заўважыў Гапу, паклікаў. Яна выйшла на свет. Заўважыў разбітыя вусны, змучаныя вочы дачкі. “Ідзі ў хату, чаго сядзіш, нібы чужая”. Яна толькі гэтых слоў і чакала. Маці ціхенька заплакала і абняла сваю малодшанькую. Гладзіла шурпатымі далонямі па спіне і прыгаворвала: “Нічога, нічога”.

Пётр з’явіўся праз некалькі дзён. Гапа не выйшла, не магла яго бачыць. Бацька размаўляў з ім сам, па-мужчынскі.
Выпадкова ці не, але літаральна праз некалькі дзён у двары Гаўрылавых з’явіліся прадстаўнікі ўлады, узброеныя ахоўнікі і аб’явілі, што Усцін – “кулак”, “варожы элемент”. У яго гаспадарцы на той час было 13 авец, конь, карова, куры. А ў калгас ісці не хацеў. Бацьку загадалі хутка збірацца, астатнім – чакаць. Маці, Гапа пачалі плакаць, прыбеглі сёстры, браты. Ахоўнікі паздымалі зброю з плячэй. Мужчына ў скураным піджаку звярнуўся да ўсіх: “Не раю вам супраціўляцца. Усцін Гаўрылаў арыштаваны. Жыўнасць перадаецца мясцовай калектыўнай гаспадарцы. Калі будзеце дурыць, і вас забярэм, і яму горш зробіце. Лепш у калгас уступайце.”

Хутка бацька апрануты і сур’ёзны выйшаў з хаты, трымаючы катомку з рэчамі ў руцэ. Маці кінулася да яго, але ахоўнікі не пусцілі. Пасадзілі на цялегу, самі селі ўзбоч і паехалі. Гапа глядзела і чакала, бацька нібы адчуў, азірнуўся і аднымі вуснамі прамовіў:”Прабач”.

Наталля ШКРЭДАВА

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Чаусские женщины, любители физической культуры и спорта, приняли участие в соревнованиях

    В Чаусском районе 17 октября масштабно проходила акция «Чистый лес»

    Руководство Чаусского района встретилось с молодыми специалистами

    100-летие ЛКСМБ отметили в Чаусах

    Электробезопасность в быту

    Команда Чаусской СДЮШОР — лучшая в республике!

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

    Участницы фотоконкурса «Родное мамино лицо» посетили редакцию

    Диалоговая площадка прошла в Чаусском районе

    [Маме посвящается] Концерт в Чаусском РДК

    Елена Романенко из Благович вырастила шестерых детей

  • Версия для слабовидящих

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

     Президент Беларуси Александр Лукашенко считает Организацию Договора о коллективной безопасности важной структурой, которую необходимо развивать. Об этом глава государства заявил ...

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    21 и 22 октября В 11. 00 и 16.00  «ПОТЕРЯННОЕ ЗВЕНО» Детский В 18.00  «БЕСШУМНЫЙ» 16+ 23 октября В 11. 00 и 16.00  «МЬЮТУ НАНОСИТ ОТВЕТНЫЙ УДАР». Детски...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций