Жыхары Чавус паўдзельнічалі ў Піліпаўскіх вечарынах | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Год малой родины > Жыхары Чавус паўдзельнічалі ў Піліпаўскіх вечарынах

Жыхары Чавус паўдзельнічалі ў Піліпаўскіх вечарынах


Удзельніцы народнага ансамбля народнай песні «Спадарыня» 17 снежня ў форме анімацыйнай праграмы зрабілі прэзентацыю “Піліпаўскія вечарыны”, на якой распавялі аб старадаўніх традыцыях нашых продкаў бавіць час доўгімі зімовымі вечарамі.

Паслухаць і паназіраць за цікавай дзеяй у Раённы дом культуры сабраліся аматары беларушчыны. Яны з задавальненнем назіралі за тэатралізаванымі замалёўкамі, слухалі ды падпявалі народныя песні.

Як вядома, Піліпаўка — шасцітыднёвы перадкалядны пост (працягваўся да 7 студзеня). У гэты час нашы продкі елі сціпла, не ладзілі вяселляў, але збіраліся на вечарыны. Жанчыны і дзяўчаты пралі кудзелю, рыхтавалі ўсё неабходнае, каб затым ткаць на хатніх кроснах палатно ды сукно. Існуе прымаўка: “Што ў Піліпаўку спрадзеш, тое ў Вялікі пост сатчэш”. Вельмі часта маладыя дзяўчыны заставаліся начаваць у хаце, дзе праводзілася вечарына, таму такія сустрэчы называлі “попрадкі” або “наночкі”.

Кіраўнік калектыву Людміла Лазаркова ў ходзе дзеі прадстаўляла ўдзельніц “Спадарыні” , а тыя, у сваю чаргу, спявалі песні, якія ведаюць з дзяцінства. У большасці жанчын яно праходзіла ў вёсцы, на малой радзіме, таму і спевы былі чуллівымі і кранальнымі, прасякнутымі любоўю да сваіх мясцін, да людзей, якія жылі і жывуць у сельскай мясцовасці. Слухачы пачулі ў выкананні “Спадарыні” песні “Там, за гаем зеляненькім…”, “Зялёная вішня”, “Шэры конь бяжыць”, “Ці ўсе лугі пакошаны, ці ўсе сенажаці”.

Старэйшая ўдзельніца ансамбля Таццяна Іванаўна Манкевіч прадэманстравала ўменне прасці і спяваць. Аўтэнтычныя песні “Варвара – нявеста Хрыстова”, “Ой, зелена-зелена ў лузе трава” ў яе выкананні прагучалі вельмі натуральна, у традыцыі нашай мясцовасці.

Сярод гледачоў было таксама шмат таленавітых і працавітых жанчын. Напрыклад, Аксана Кавалёва вельмі добра вырабляе паясы, якія пляце на бярдо. Яна прыйшла на праграму з дачкой, якая зацікаўлена назірала за выступоўцамі. Вышыўка Тамары Рыгораўны Сабко нагадвае тыя, якімі жыхары беларускай вёскі ў мінулым упрыгожвалі хаты. Браніслава Вікенцеўна Клімава добра вяжа на спіцах. Як бачым, майстэрства рукадзелля ў наш час захоўваецца і , магчыма, традыцыя вечарын, дзякуючы “Спадарыні”, таксама набудзе новае жыццё.

 

Наталля ШКРЭДАВА

 

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Чаусская «Нива» в «сухую» обыграла футбольный клуб «Чериков»

    Александрия встретила гостей на берегу Днепра. Чаусская делегация посетила республиканский праздник

    Субботним утром 10 команд собрались посоревноваться в семи видах тестов

    Специалисты из нотариальной конторы Чаусского района Могилевского нотариального округа поделились своим опытом работы в данной сфере

    11 июля, на стадионе ЦФОР команды трудовых коллективов Чаусского района посоревнуются в семи видах тестов

    [Погода ждать не будет] Как проходит уборка озимой сурепицы в ОАО «Головенчицы»

    7 июля на базе ОАО «Дужевка» начал свою работу студотряд имени Героя Советского Союза И. Р. Карасева

    Председатель районного Совета депутатов Анатолий Матюлин и сенатор Олег Дьяченко пообщались с коллективом Чаусского РГС филиала ПУ «Могилевгаз» РУП «Могилевоблгаз»

    Председатель райисполкома побывал в ГЛХУ «Чаусский лесхоз»

    Александр Лукашенко: я хорошо воспринимаю разные точки зрения

    Как чаусские ребята посоревновались в спортивной эстафете

  • Версия для слабовидящих

     

    Александр Лукашенко: я хорошо воспринимаю разные точки зрения

    Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с представителями крупнейших СМИ заявил, что хорошо относится к наличию альтернативных точек зрения, передает корреспон...

     

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    15 и 16 июля В 11. 00 и 16.00  «ТРОЛЛИ. МИРОВОЙ ТУР»  Детский В 18.00  «ЛЕГЕНДА О ПРИЗРАЧНОМ КИНЖАЛЕ»12+ 17 июля В 11. 00 и 16.00  «СЕЛЬМА В ГОРОДЕ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций