Понедельник, Октябрь 23, 2017
Главная > Культура > Праздники > Святочныя пажаданні вернікам Рыма-каталіцкай парафіі НМП-Маці Касцёла ў Чавусах з нагоды Урачыстасці Божага нараджэння 2013г.

Святочныя пажаданні вернікам Рыма-каталіцкай парафіі НМП-Маці Касцёла ў Чавусах з нагоды Урачыстасці Божага нараджэння 2013г.

Дарагія Парафіяне!

Бэтлеемская ноч, што ўкрывае збавенную таямніцу Божага Нараджэння, стала ў гісторыі чалавецтва парогам пераходу са Старога ў Новы Запавет. Гэтая святая ноч паклала канец шматвяковай гісторыі пазначанага цяжкімі выпрабаваннямі Старога Запавету і стала пачаткам светлай эры збаўчага Новага Запавету.

Ураджвае сваёй глыбінёю думка вялікага паэта і мысліцеля Адама Міцкевіча, які нарадзіўся ў Навагрудку ў Вігілію Божага Нараджэння. Ён сказаў: “Дарэмна нарадзіўся Езус у бэтлеемскіх яслях, калі не нарадзіўся ў табе”.

Хрыстос прынёс свету і кожнаму чалавеку супакой і радасць, моц і збаўленне.

Божае Нараджэнне дало пачатак эры хрысціянства – эры любові і прабачэння. Езус узяў на сябе нашыя грахі, штодзённа нам прабачае і запрашае нас да ўдзелу ў таямніцы Свайго адкуплення.

Як жа нараджаецца Пан Езус у табе, браце; у табе, сястра; у кожным з нас, вернікаў Ягонага Касцёла? Ён нараджаецца тады, калі чалавек шчыра просіць у Бога прабачэння за свае грахі і прымае Святую Камунію.

Дарагія Браты і Сёстры! Ад усяго сэрца віншую католікаў, хрысціян іншых веравызначэнняў і ўсіх людзей добрай волі. Віншую нашых братоў і сясцёр праваслаўных, якія незадоўга таксама будуць радавацца святу Нараджэння нашага Збаўцы.

Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае вашу веру і вашу надзею, каб вы-прабаванні і радасць штодзённага жыцця вы сустрэлі ў такім евангельскім духу, які быў уласцівы Святой Сям’і з Назарэту. Поспехаў у Новым 2014 годзе!

Памятаючы пра ўсіх вас у нашых малітвах, з радасцю благаслаўляю:

У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Амэн.

а.Гжэгож Ксёнжек S.P.

 

Св. Імша з Вігіліі Божага Нараджэння – 24 снежня 2013 г. а 21.00

Св. Імша на Божае Нараджэнне – 25 снежня 2013 г. а 9.30

Св. Імша на другі дзень свята Божага Нараджэння – 26 снеж

ня 2013 г. а 9.30

Адрас: вул. Фрунзе, 27, г.Чавусы.

 

Тарифы на ЖКУ должны быть подъемными для народа

Тарифы на жилищно-коммунальные услуги должны быть подъемными для народа. Об этом заявил Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня на республиканском семинаре "О совершенствова

Погода в Чаусах




Архив публикаций



Полезные ссылки