Саюзная дзяржава | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"

Саюзная дзяржава


Я – беларус, і на апошнім перапісу насельніцтва так і адказаў перапісчыку. Я ганаруся сваёй краінай, яе гісторыяй. Але чаму я радуюся, калі чую навіны з суседняй Расіі: там адкрылі новы мост, там запусцілі рух па новай сучаснай аўтатрасе, там уступіў у строй самы доўгі газаправод, Радуюся, як радуюцца родныя ад поспехаў сваіх блізкіх. У той жа час ахоплівае боль і смутак, калі ў іх гараць лясы, здараюцца аварыі, прыродныя катаклізмы прыносяць разбурэнні і пакуты расіянам.

Адказ, мяркую, у тым, што за гады свайго існавання нашы народы прараслі, перапляліся каранямі на генным узроўні, на якім падсвядома, як сцвярджаюць навукоўцы, захоўваецца наша гістарычная памяць. Падумайце самі, шаноўныя чытачы.
Міграцыя паміж народамі, якія насяляюць землі Беларусі і Расіі, ніколі не спынялася. Яшчэ ў 17 стагоддзі ў Масковію перасяляліся кваліфікаваныя майстры ганчарных спраў, рэзчыкі па дрэве, кафельнікі, шабельнікі, друкары і іншыя. Дарэчы, брук на Краснай плошчы ў Крамлі клалі пераселеныя майстры ці іх нашчадкі.

Неяк у адным дыспуце я выказаў думку, што і беларусы ў тым ліку абаранілі Маскву ад захопу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Матываваў тым, што ў сфармаваных сібірскіх дывізіях ваявалі і нашчадкі, дзеці і ўнукі тых перасяленцаў-беларусаў.
Потым яшчэ былі ўдарныя камсамольскія будоўлі. Колькі змешаных сем’яў стварылі ў прыгранічных з Рэспублікай Беларусь раёнах жыхары Пскоўскай, Смаленскай, Бранскай абласцей. Да нас ехалі спецыялісты з Расіі на аднаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, замацоўвываліся тут, стваралі сем’і.

Гэтыя факты – пацверджанне якім можна знайсці амаль у кожнай беларускай сям’і, ды і, мяркую, сярод расійскіх набярэцца нямала. Таму стварэнне Саюза паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй двадцаць гадоў таму назад стала лагічным увасабленнем адвечнай цягі нас, расіян і беларусаў, адзін да аднаго на тым самым генетычным узроўні. Дружба гэта праверана часам. Усякага роду інсінуацыі наконт згубы нашага суверэнітэту, мяркую, гэту дружбу не перамогуць. Гарантыю бачу ў нашай Канстытуцыі і словах нашага Прэзідэнта.

Валерый Гаўрыш

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Чаусские женщины, любители физической культуры и спорта, приняли участие в соревнованиях

    В Чаусском районе 17 октября масштабно проходила акция «Чистый лес»

    Руководство Чаусского района встретилось с молодыми специалистами

    100-летие ЛКСМБ отметили в Чаусах

    Электробезопасность в быту

    Команда Чаусской СДЮШОР — лучшая в республике!

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

    Участницы фотоконкурса «Родное мамино лицо» посетили редакцию

    Диалоговая площадка прошла в Чаусском районе

    [Маме посвящается] Концерт в Чаусском РДК

    Елена Романенко из Благович вырастила шестерых детей

  • Версия для слабовидящих

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

     Президент Беларуси Александр Лукашенко считает Организацию Договора о коллективной безопасности важной структурой, которую необходимо развивать. Об этом глава государства заявил ...

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    21 и 22 октября В 11. 00 и 16.00  «ПОТЕРЯННОЕ ЗВЕНО» Детский В 18.00  «БЕСШУМНЫЙ» 16+ 23 октября В 11. 00 и 16.00  «МЬЮТУ НАНОСИТ ОТВЕТНЫЙ УДАР». Детски...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций