Четверг, Февраль 22, 2018
Главная > Актуально > Новости недели Чаусского района

Новости недели Чаусского района

У мінулы аўторак на базе Чавускага лясгаса прайшоў абласны семінар-нарада маладых спецыялістаў “Лес. Моладзь. Будучае”. У праграме мерапрыемства было наведванне музея лясгаса, дрэваапрацоўчага цэха, лесапітом-ніка.  Больш падрабязны матэрыял будзе надрукаваны ў адным з наступных нумароў “Іскры”.

У аддзеле адукацыі адбыўся семінар-вучоба па пытаннях заканадаўства аб ахове працы і аб працы, удзельнікамі якога былі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, а таксама адказныя за кадравую работу і ахову працы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел галоўны прававы інспектар абкома прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А.М.Ермаловіч і галоўны тэхнічны інспектар А.І.Кузьменка, якія прааналізавалі стан данай работы па выніках папярэдняй праверкі некалькіх устаноў адукацыі раёна, а таксама адказалі на пытанні.

Дырэктар Чавускага гісторыка-краязнаўчага музея І.М.Казакова ў ліку іншых музейных спецыялістаў Магілёўшчыны прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Асаблівасці нацыянальных кулінарных традыцый Падняпроўя. Спосабы прадстаўлення іх у музейных экспазіцыях”, якая праходзіла на базе абласнога гісторыка-краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава. Там яна выступіла з дакладам “З гісторыі кулінарных традыцый жыхароў Чавускага павета 2-й паловы 19 – пачатку 20 стагоддзяў”.

На базе раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  прайшла спартландыя, прымеркаваная да Дня інвалідаў і  арганізаваная пярвічнай аргані-зацыяй ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. У праграме мерапрыемства былі розныя спартыўныя конкурсы, у якіх     удзельнічалі не толькі дзеці, але і іх бацькі. Усе атрымалі прызы.

Падведзены вынікі раённай круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры за 2013 год. Пераможцам сярод КФК прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў стаў калектыў ад-дзела адукацыі, спорту і турызму, другое і трэцяе месцы занялі, адпаведна, спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа    алімпійскага рэзерву і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.Сярод калектываў фізіч-най культуры сельгаспрадпрыемстваў першае месца заняла каманда СВК “Сласцёны”, другое – “Сасновы бор” і трэцяе – “Калгас “Асінаўскі”.



Президент Беларуси : Беларусь твердо привержена Целям устойчивого развития

Президент Беларуси Александр Лукашенко 21 февраля встретился с первым заместителем Генерального секретаря ООН Аминой Мохаммед. "Мы будем для вас, для всех нас - Организации Об...

Погода в Чаусах

Погода Чаусы
Информация сайта pogoda.by

Чаусский кинотеатр «Сузор’е» предлагает к просмотру новые фильмы

21 февраля В 11.00 и 16.00 «Фиксики. Большой секрет». 2D. Детский. В 19.00 «Очень плохие мамочки-2». 2D. Взрослый. 22 февраля В 11.00 и 16.00 «Побег с планеты Земля». 3D. Детск...

Архив публикаций

Вконтакте

Полезные ссылки