Мікола Салаўцоў сярод імён пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Культура > Мікола Салаўцоў сярод імён пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая»

Мікола Салаўцоў сярод імён пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая»


Імёны пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» – сумеснага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса «Маладосць», прысвечанага Году малой радзімы, названы 5 лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё. Сярод іх паэт Мікола Салаўцоў з Чавус, які атрымаў спецыяльны дыплом за асвятленне тэмы вайны.

Конкурс праводзіўся з кастрычніка 2018-га да верасня 2019 года ўключна ў дзвюх намінацыях – «Паэзія» і «Эсэ» – і ў трох узроставых катэгорыях — да 16 гадоў, ад 16 да 35 і 35+. За гэты час творчая група праекта атрымала 868 заявак ад 346 аўтараў, а ў фінал па выніках штомесячных этапаў прайшлі 72 удзельнікі. Найлепшых вызначала прафесійнае журы, якое ўзначальваў паэт Мікола Мятліцкі. Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі «Паэзія» — Марына Куцавол (Орша), Алена Кісель (Магілёў) і Таццяна Цвірка (Клецк), якія атрымалі Дыпломы І ступені і падарункі ад Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У намінацыі «Эсэ» лепшымі аўтарамі і ўладальнікамі Дыпломаў І ступені названыя Арсеній Кісель (Мінск), Вольга Кавальчук (Брэст) і Надзея Кожар (Расоны).

Акрамя таго, усе фіналісты конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» атрымалі памятныя дыпломы, а адзінаццаць з іх — дыпломы спецыяльных намінацый.
Палітра конкурсных работ аказалася вельмі разнастайнай: свае творы дасылалі школьнікі, студэнты, настаўнікі, хатнія гаспадыні, юрысты, прафесійныя літаратары ва ўзросце ад 13 да 82 гадоў.

(Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда»).

«БАЦЬКАЎШЧЫНА СВЕТЛАЯ МАЯ»
(з нагоды перамогі ў конкурсе)

Я расчулены душою удвая —
Пераможца конкурснай плеяды:
Сёння «Бацькаўшчына светлая мая»
Запрасіла ў Мінск мяне на свята!
Я ў Дом радыё прыехаў не як госць,
З кнігай новаю і з новым вершам:
Стаў бліжэй часопіс «Маладосць»,
Радыёканал вядомы – Першы!
Вам я ўдзячны за павагу да мяне,
Адзнаку твору: «Помніць Проня».
Верш той – жывы праклён вайне,
Гартуе моладзь да іспытаў сёння!..
Падзяку шлю Мятліцкаму Міколе,
Што ўзначальваў строгае журы.
Шмат шчасця зычу і здароўя болей
За тое, што нам радасць падарыў!
Я ўдзячны роднай Беларусі мілай,
І не шукаю для сябе замежны вір.
Я Прэзідэнту шлю свой дзякуй шчыры
За добрабыт, за шчасце і за мір!

Мікола Салаўцоў

  • Последние записи

    В связи с переносом праздничных дней группа по гражданству и миграции Чаусского РОВД будет работать по следующему графику

    Дмитрий Романов радует нас очередной громкой победой: на турнире NFG 14 завоевал пояс и титул временного чемпиона

    О том, как впервые встал на коньки, прочертил лед, что чувствовал, когда забросил шайбу и приглашении в Канаду, рассказал Антон Иванищев из Чаус

    [Осторожно с пиротехникой] Прихватил с собой мелкие петарды: «Бах! Ай, больно…»

    Житейская история о неудачной рыбалке

    Чей мехдвор лучше? [Как прошел смотр-конкурс в Чаусском районе]

    Районный спортивный праздник «Наш выбор – здоровье» в Чаусах

    Варвара Яковлева и Данила Васильков из Чаус завоевали дипломы в Международном фестивале

    10 команд боролись за победу в районном этапе областной интеллектуально-развлекательной игры «Пионерский квиз»

    Саюзная дзяржава

    Осиновский УПК детский сад – средняя школа занял третье место в областном смотре-конкурсе

    Подведены итоги работы уходящего года чаусской районной организации ОО «Белая Русь»

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

     

    О роли парламентариев, независимости и интеграции — Александр Лукашенко обратился к депутатам и сенаторам

    Президент Беларуси Александр Лукашенко во Дворце Независимости выступил с обращением к депутатам Палаты представителей и членам Совета Республики Национального собрания Беларуси ше

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    11 декабря В 11.00 и 16.00 «СПАСАТЕЛИ». Детский. В 18.00 «БОЛЕВОЙ ПОРОГ». Взрослый 12-13 декабря В 11.00 и 16.00 «КРУГОСВЕТНОЕ ПУТЕШЕСТВИЕ ЭЛЬКАНО И МАГЕЛЛАНА». Детский В 18.0...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций