Галасаваць трэба | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"

Галасаваць трэба


Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ўвайшлі ў чарговую фазу – агітацыю за кандыдатаў у дэпутаты. І ў сувязі з гэтым я хачу паразважаць разам з вамі, шаноўныя чытачы, на актуальную зараз тэму.

Беларусь – незалежная дзяржава, але каб рухацца далей, патрэбны новыя законы, якія адпавядаюць патрабаванням часу і рэаліям сучаснага свету. Такія законы распрацоўваюць і прымаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Таму там патрэбны людзі розных прафесій, практыкі з вопытам работы ў розных галінах народнай гаспадаркі і грамадскай дзейнасці, як сталыя, так і маладыя. Прыходзіцца іншы раз чуць ад знаёмых: «А што мне дадуць тыя выбары? Не пайду на выбарчы ўчастак». А ісці трэба для таго, каб потым не казаць, маўляў, не таго выбралі. Можа і не таго.

Можа для іншага, лепшага, і не хапіла тых галасоў людзей, якія не прыйшлі галасаваць. І ў дэпутаты прайшоў той, які прыгожа абяцаў дабівацца павышэння пенсій, пасобій, льгот. Толькі ён не кажа, дзе ж браць для выканання сваіх праграм сродкі, бо не заўсёды ведае эканамічныя, прававыя законы грамадства. Адсюль я звяртаюся да вас, мае паважаныя землякі, уважліва прачытайце праграмы тых кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія балатуюцца па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, паразважайце са сваімі хатнімі, суседзямі, сябрамі, можа, недзе і паспрачайцеся. А будучым дэпутатам ёсць над чым працаваць. Мяне асабіста хвалююць пытанні, звязаныя з умацаваннем інстытута сям’і, барацьбой з распаўсюджваннем наркотыкаў, дэмаграфічнай сітуацыяй і іншыя.

Існуе і такі бок сувязі выбаршчыкаў са сваімі дэпутатамі, як наказы грамадзян. Я – удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сустракаючыся з другімі ўдзельнікамі, прыходзіцца канстатаваць, што ў многіх узрост пераваліў за 70 год. Часта прыходзіцца нам наведваць бальніцы. І мой наказ такі: вярнуцца да пытання льгот ліквідатарам.

Якім я бачу свайго дэпутата? Гэта чалавек неабыякавы, любіць сваю Айчыну, свой народ і які думае пра іх далейшы росквіт.

Валерый ГАЎРЫШ

  • Последние записи

    29 октября на воинском кладбище Быново состоится церемония перезахоронения останков солдат

    Диплом III степени международного фестиваля завоевали педагоги второй городской школы Чаус

    Кто стал победителем районного этапа республиканской олимпиады по финансовой грамотности среди школьников Чаусского района?

    О работе в сельской школе рассказывает Анна Катанкова

    Стало известно, кто назначен директором второй чаусской городской школы

    О ситуации в мире, Беларуси и США, отношениях с Россией и реагировании на угрозы — подробности разговора Лукашенко с Помпео

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    В Чаусском районе сотрудники и волонтеры Белорусского общества Красного Креста помогают пожилым людям

    [Ко Дню автомобилиста и дорожника] Водительский стаж Михаила Развенкова почти 25 лет

    Вчера, 25 октября, белорусы отметили День автомобилиста и дорожника

    В Чаусах с 26 октября по 1 ноября 2020 года сотрудниками ОГАИ проводится Неделя детской безопасности

    Биатлон стал смыслом жизни для Романа Муравьева из Чаус

  • Версия для слабовидящих

    О ситуации в мире, Беларуси и США, отношениях с Россией и реагировании на угрозы — подробности разговора Лукашенко с Помпео

     По инициативе американской стороны сегодня состоялся телефонный разговор Президента Беларуси Александра Лукашенко с Госсекретарем США Майклом Помпео. Беседа длилась около получас...

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    28 и 29 октября В 11.00 и 16.00 «СЫЩИКИ ПОД ПРИКРЫТИЕМ». Детский В 18.00  «ХИЩНЫЕ ВОДЫ: ЗАПАДНЯ». 16+ 30 и 31 октября В 11.00 и 16.00 «СЧАСТЛИВОГО ХЭЛЛОУИНА, СКУБ...

    РЕКЛАМА

    ЧУПП «Поиск-1» требуются: волочильщик проволоки (з/п от 1000 руб.), скрутчик изделий кабельного производства (з/п от 800 руб.), электрик (з/п от 800 руб.). Тел. 2-33-21 УНП 700384798

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций