Среда, Октябрь 18, 2017
Главная > Молодежный компас > У Гарбавіцкім ВПК прайшоў Тыдзень прафарыентацыі…

У Гарбавіцкім ВПК прайшоў Тыдзень прафарыентацыі…

Жыццё паказвае, што ў выпадку правільнага выбару маладым чалавекам прафесіі выйграе не толькі грамадства,   але і ён сам,  калі задаволены сваёй працай, мае   шырокія магчымасці  для самарэалізацыі.  І гэты выбар неабходна рабіць яшчэ ў школьныя гады.

У кастрычніку ў Гарбавіцкім ВПК прайшоў Тыдзень прафарыентацыі, падчас якога мы ў першую чаргу рабілі стаўку на азнаямленне школьнікаў з рознымі відамі працы ў грамадстве, расказвалі ім пра тэндэнцыі развіцця розных прафесій, пра запатрабаванасць краіны ў цэлым і канкрэтна нашага рэгіёна ў кадрах. Адкрытыя класныя гадзіны, што прайшлі ў 1-11 класах, не толькі ставілі мэту расказаць аб свеце прафесій, але і з’явіліся паказчыкам высокага ўзроўню кваліфікацыі нашых настаўнікаў, сталі школай прафесійнага майстэрства для маладых спецыялістаў.

Тэматыка класных гадзін была вельмі разнастайнай: “Кім быць?” (1, 2, 4 класы), “Нашы прафесіі” (3 клас), “Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя” (5 клас), “Адгадай прафесію” (7 клас), “Свет прафесій” (11 клас) і інш.

Нетрадыцыйны ўрок правялі ў 1, 2 і 4 класах класныя кіраўнікі  М.У.Клімава, В.М.Чарнякова, В.У.Дзюко. Нягледзячы на тое, што ў адным вучэбным кабінеце сабраліся тры класы, заняткі прайшлі зладжана. Рабяты называлі прафесіі на ўсе літары алфавіту, тлумачылі значэнне прымавак аб працы, расказвалі вершы і нават выканалі  песню аб выбары прафесіі. Акрамя гэтага, першакласнікі, удзельнікі  конкурсу “Чарадзейная скрыня”, даставалі са скрыні розныя прадметы і па іх павінны былі вызначыць род дзейнасці чалавека. У канцы ўрока ўсе дзеці без выключэння загадалі, кім яны жадаюць стаць, калі вырастуць, і лісток з запаветным жаданнем прымацавалі на чарадзейнае дрэва. Цікава тое, што выбар нашых малодшых школьнікаў быў непрадказальны. Найбольшы выбар быў за такімі распаўсюджанымі спецыяльнасцямі як настаўнік, міліцыянер, доктар, аднак некаторыя дзеці жадалі стаць спевакамі, лётчыкамі, праграмістамі, гоншчыкамі і нават… кінолагамі.

Трэцякласнікі разам  са сваім класным кіраўніком, вопытнай настаўніцай С.І.Аўрамавай  на віртуальным аўтамабілі падарожнічалі па прафесіях.  Урок  называўся “Нашы прафесіі”. А дапамагалі ім у гэтым казачныя персанажы Знайка і Нязнайка, ролю якіх выканалі  вучаніцы 7 класа Алена Бараноўская і Крысціна Клімава. Занятак прайшоў з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі. Рабяты выбіралі на слайдах прадметы, патрэбныя і  непатрэбныя ў розных спецыяльнасцях, адгадвалі загадкі, малявалі  і інш.

Дзве творчыя групы даследавалі свет прафесій на ўроку ў пятым класе. педагог  С.М.Зяцькова  расказала сваім выхаванцам, як узніклі прафесіі, як тлумачыцца тэрмін “прафесія” ў слоўніку. На ўроку была аформлена выстава літаратуры, якая можа дапамагчы ў  выбары спецыяльнасці. Рабяты пазнавалі прафесіі па словазлучэннях і прадметах, расказвалі вершы, імкнуліся вызначыць па пантаміме, кім працуе чалавек.

Як адзін міг праляцелі 45 хвілін на ўроку ў сёмым класе. З найбольш цікавых момантаў  можно вылучыць адгадванне навучэнцамі прафесій знакамітых людзей (А.Міронаў, А.Чэхаў, Ю.Гагарын, С.Далі і інш.) па іх фотаздымках,  па музычнай кампазіцыі.  А яшчэ класны кіраўнік  В.У.Фёдарава  падрыхтавала відэапрэзентацыю рэдкіх прафесій, такіх як гутнік, спелеолаг, гарбар і інш.

Малады спецыяліст і пачынаючы класны кіраўнік  А.А.Салкоўская  ў 11 класе, дзе ўжо востра стаіць праблема професійнага выбару, правяла гутарку аб неабходнасці ўзважанага і прадуманага рашэння, якой спецыяльнасці аддаць перавагу.

Як бачна, формы ўрокаў і педагагічныя прыёмы, выкарыстаныя нашымі настаўнікамі на ўроках з мэтай прафесійнай адукацыі навучэнцаў, вельмі цікавыя і разнастайныя. Спланаваная, прадуманая работа нашай установы па прафарыентацыі навучэнцаў дазваляе выпускнікам зрабіць правільны выбар. Напрыклад, у мінулым навучальным годзе з дзесяці нашых выпускнікоў палова паступілі ў ВНУ на запатрабаваныя спецыяльнасці. Астатнія пайшлі ў ССНУ, абраўшы прафесіі медыцынскай сястры, повара,  механіка.

Адміністрацыі і педкалектыву нашай установы вельмі прыемна было атрымаць у верасні бягучага года падзяку ад рэктарата Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта за высокі ўзровень падрыхтоўкі трох нашых навучэнцаў, выпускнікоў 2012/2013 года Сяргея Цітова, Яўгена Сцяпанава, Лізаветы Сушчынскай.

Ж.УСЦІНАВА,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

НА ЗДЫМКУ: адзін з эпізодаў Тыдня прафарыентацыі.

 

Парламенты Беларуси и Азербайджана могут внести значительный вклад в развитие двусторонних отношений

Парламенты Беларуси и Азербайджана могут внести значительный вклад в развитие двусторонних отношений. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил 13 октября на встреч...

Погода в Чаусах




Архив публикаций



Полезные ссылки