Каб знайсці, трэба шукаць? | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"

Каб знайсці, трэба шукаць?


Рыначныя адносіны ўварваліся ў наша жыццё і ад іх ужо не адмахнуцца. Закон рынка абвяшчае: знайдзі патрэбу і задаволь яе. Апошні прыклад. Каля чавускага рынку  два дні на тыдзень гандлюе мужчына з аграгарадка Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Прывозіць ён на рэалізацыю гародніну: перац, таматы, моркву, капусту, цыбулю, якую вырасціў на зямлі, што ўзяў у арэнду. 

Я з ім пазнаёміўся. У яго  чацвёра дзяцей. На сваіх дзесяці гектарах ён прабурыў свідравіны, каб паліваць гародніну. Электраэнергію атрымлівае ад дзізель-генератараў. І гэта ў большасці насельніцтва той мясцовасці так. Зрабіў цяпліцы для вырошчвання ранніх агуркоў. Слухаў яго і аж зайдрасна стала. Такія ж самыя беларусы. Ён мне ў размове сказаў: «У нашай мясцовасці ніводнага кавалка пустуючай зямлі няма, і калі б далі яе прыватнікам столькі, колькі кожны просіць, мы б усю краіну завалілі б гароднінай. Нашы альшанцы ў радыусе 70 кіламетраў асвоілі ўсе пустуючыя землі, пры гэтым далі магчымасць зарабляць тым, хто працуе ў нас».

А цяпер адкажыце мне, паважаныя чавусоўцы, чаму мы купляем у яго, а не вырошчваем самі тыя ж перцы, таматы, цыбулю і іншае? Чаму   чэрыкаўскі фермер прывозіць кожны год на нашы восеньскія гарадскія ярмаркі і бульбу, і капусту? Дакуль будуць зарастаць пустазеллем агароды ў горадзе і на вёсках?  Нехта спытае: «А сам?» Адказваю: «Мне ўжо восьмы дзясятак.  Але маю шэсць сотак, якія не пустуюць.  Некалі трымаў тры каровы, адкармліваў свіней, трымаў свінаматку, вырошчваў трусоў, не кажучы пра усіх хатніх птушак.  Была б сіла, заняўся б і зараз».

Птушка на падножным корме вырастае. Пшаніца толькі патрэбна пад канец  нагула. Да Каляд рэалізоўваў бы мяса гатовымі тушкамі, каб гаспадыні гатавалі навагодне-каляднага гуся з яблыкамі, а з пуха рабіў бы падушкі. Мары-мары, у чым ваша салодкасць?  Трэба шукаць магчымасці, а не скардзіцца на нізкія заробкі. Ехаў по трасе Магілёў-Калінкавічы. У адной вёсцы прыцягнула ўвагу аб’ява: «Тут можна набыць курыныя яйкі». І кошт задавальняючы. Спыніліся. Выйшаў гаспадар, гаспадыня вынесла заказаныя яйкі. Я звярнуў увагу, што куры гулялі у загоне, загонаў было некалькі, на  пустуючых  расла пасеяная трава для курэй.  А яшчэ на агародзе радамі расла маліна, якую гаспадар збываў оптам у Маскву па дамоўленасці. Прыкладаў шмат. Была б толькі ініцыятыва, дарагія мае землякі.

Валерый ГАЎРЫШ

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    Чаусские женщины, любители физической культуры и спорта, приняли участие в соревнованиях

    В Чаусском районе 17 октября масштабно проходила акция «Чистый лес»

    Руководство Чаусского района встретилось с молодыми специалистами

    100-летие ЛКСМБ отметили в Чаусах

    Электробезопасность в быту

    Команда Чаусской СДЮШОР — лучшая в республике!

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

    Участницы фотоконкурса «Родное мамино лицо» посетили редакцию

    Диалоговая площадка прошла в Чаусском районе

    [Маме посвящается] Концерт в Чаусском РДК

    Елена Романенко из Благович вырастила шестерых детей

  • Версия для слабовидящих

    Александр Лукашенко: ОДКБ — важная организация, которую необходимо развивать

     Президент Беларуси Александр Лукашенко считает Организацию Договора о коллективной безопасности важной структурой, которую необходимо развивать. Об этом глава государства заявил ...

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    21 и 22 октября В 11. 00 и 16.00  «ПОТЕРЯННОЕ ЗВЕНО» Детский В 18.00  «БЕСШУМНЫЙ» 16+ 23 октября В 11. 00 и 16.00  «МЬЮТУ НАНОСИТ ОТВЕТНЫЙ УДАР». Детски...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций