Главная > Актуальные новости > Буккросінг – свабоду кнігам!

Буккросінг – свабоду кнігам!


Хоць гэты заклік і гучыць нязвыкла, але менавіта ім кіруюцца ўдзельнікі руху “буккросінг” і іншых запрашаюць. Іх логіку можна зразумець. Згадайце, колькі кніжак бязмэтава стаяць на паліцах у вас дома і ў вашых знаёмых – проста як частка інтэр’еру. А яны маглі б паслужыць чытачам. Буккросінг – гэта і эканомія рэсурсаў, якіх патрабуе друкаванне новых кніг. Асабліва ўлічваючы надта за-вышаныя кошты: звычайная класі-ка ў цвёрдай вокладцы каштуе найчасцей не меней за 20-30 тысяч за экземпляр, а то і болей.

Таму не дзіва, што колькі год таму ў ЗША нарадзіўся рух буккросінг. У перакладзе з англійскай мовы гэта значыць “перамяш-чэнне кнігі”. Прачытаўшы кнігу, вы не пакідаеце яе на паліцы, а “ад-пускаеце на волю”, перадаючы іншаму чытачу. Гэта можа быць ваш знаёмы або зусім выпадковы чалавек. Можна проста пакідаць кнігі ў людных месцах: у парку, краме, транспарце і г.д. (толькі такім чы-нам, каб кніга не сапсавалася). У выніку свет можа ператварыцца ў вялікую бібліятэку, свайго кшталту кніжны клуб, членам якога можа стаць любы чалавек. Гэта і ёсць мэта руху.

Сама ідэя буккросінгу нарадзілася са звычаю пасажыраў падземкі пакідаць на лаўках прачытаную газету. Аднойчы хлопец па імю Роб Хорнбейкер вырашыў, што так можна рабіць і з кнігамі. У 2001 г. ён арганізаваў першы буккросінг у ЗША. Зараз у гэтай краіне каля 100 тыс. буккросераў.

Потым задума дайшла да Еўропы, дзе асаблівую папулярнасць набыла ў Італіі: гарадскія ўлады Фларэнцыі падарылі руху 4 тысячы кніг, якія былі тут жа “рассеяны” па горадзе. У Францыі рух падтрымалі кніжныя выдавецтвы, у Вялікабрытаніі яму дапамагае дзяржава. У ЗША і Еўропе буккросінг усяляк папулярызуецца праз СМІ і кнігарні, сімволікай руху нават гандлююць.

Сёння буккросінг у свеце налічвае больш 151 тысячы ўдзельнікаў, каля 513 тысяч кніг знаходзяцца ў свабодным абмене, а сайт буккросінгу ў Інтэрнэце наведвае 25 мільёнаў чалавек у ме-сяц. Кнігам могуць таксама прысвойвацца індывідуальныя нумары, якія дазваляюць прасачыць іх рух.

Напрыклад, атрымаўшы кніжку з такім нумарам, чалавек можа зайсці на сайт буккросінгу і пазна-чыць, пры якіх абставінах ён атрымаў яе.

А зараз – увага! – самае цікавае. Стаць удзельнікам буккросінгу можа кожны жадаючы ў Чавусах. З пачатку 2011 года да руху далу-чылася цэнтральная бібліятэка нашага горада. У вестыбюлі бібліятэкі ўсталяваны спецыяльны стэлаж, дзе размешчаны кнігі, прынесеныя работнікамі і чытачамі бібліятэкі. Пакуль іх не так шмат (2-3 дзесяткі), і гэта пераважна мастацкая літаратура – прыгодніцкая, дзіцячая і г.д. Ёсць творы і беларускіх аўтараў: М.Лынькова, У.Караткевіча і інш. Гэтыя кнігі можна браць і – зноў увага! – ВЯРТАЦЬ НЕ АБАВЯЗКОВА. Але абавязкова ПЕРАДА-ВАЙЦЕ ІНШЫМ чытачам – няхай кніга падарожнічае.

А калі захочаце, можаце прыносіць сюды свае кнігі і часопісы, якія будуць гэтак жа сама вандраваць з рук у рукі. Нумароў кніжкам не прысвойваюць, бо пакуль гэта не мае вялікага значэння. Калі гэ-тае пачынанне будзе мець поспех і ўсталюецца попыт на кнігі, то работнікі бібліятэкі абяцаюць працягваць буккросінг.

– Наша мэта – папулярызаваць кнігу, зрабіць так, каб людзі больш чыталі, – кажа загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦБС Л.Я.Калініна. – Ніякі Інтэрнэт не заменіць звычай-ную папяровую кніжку. Ты бярэш яе ў рукі, дакранаешся да старо-нак, адчуваеш іх пах… Такую кнігу, пагадзіцеся, чытаць прыемней, чым электронныя дакументы на кам’пютары. Таму мы заклікаем чытачоў бібліятэкі і проста ўсіх жадаючых заходзіць да нас і браць кнігі са стэлажа. Далучайцеся да буккросінгу!

В.ВОЛКАВА

  • Последние записи

    [От посева зависит урожай] Праздник первой борозды в Чаусах

    Что входит в круг обязанностей старшего мастера участка «Радомля» Чаусского УКП «Жилкомхоз» Петра Ермолаева

    День работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства в Чаусах

    Инна Казусева: как осуществляется благоустройство в населенных пунктах Осиновского сельсовета Чаусского района

    О своей работе рассказывает мастер теплового хозяйства Чаусского УКП «Жилкомхоз» Николай Мажугов

    В Чаусском районе активно начался месячник по санитарной очистке и благоустройству

    Какие вопросы были рассмотрены на Едином дне информирования в Чаусах

    50-летний юбилей отметил ветеран службы РОЧС Иван Пилецкий из Чаус

    О главных задачах Чаусского унитарного коммунального предприятия «Жилкомхоз»

    Чем же заняться чаусским школьникам на каникулах

    Президент Беларуси: мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку

    Профсоюзный прием граждан состоится 28 марта в Чаусах

  • Версия для слабовидящих

    «Мама». Цифровой рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси: мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку

    Мир смотрит сегодня на Беларусь, и многие страны рассчитывают на ее поддержку. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил на встрече с активом Барановичей и Барановичско

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 и 21 марта В 11.00 и 16.00 «СИЛА ДЕВЯТИ БОГОВ». Детский. 20 и 21 марта В 19.00 «КРИД 2». Взрослый 22 марта В 11.00 и 16.00 «МЫ – МОНСТРЫ!». 3D. Детский. 22 марта В 19.00...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА