Як размаўляюць у Чавускім раёне? | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Общество > Як размаўляюць у Чавускім раёне?

Як размаўляюць у Чавускім раёне?


У Чавускім раёне, на радзіме беларускага мовазнаўцы, фалькларыста і этнографа XIX стагоддзя Івана Іванавіча Насовіча з 17 па 21 чэрвеня праходзіла дыялекталагічная экспедыцыя, удзел у якой прынялі супрацоўнікі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Галуза, Юрый Маліцкі і Вадзім Шклярык.

Дзякуючы спрыянню намесніка старшыні Чавускага райвыканкама Таццяны Радзівілінай, а таксама дапамозе загадчыка аддзела па адукацыі Мікалая Варанцова і загадчыка сектарам культуры Наталлі Кандраценка акадэмічныя даследчыкі на працягу некалькіх дзён былі забяспечаны транспартам і падтрымкай на месцах.
За адносна невялікі прамежак часу ўдзельнікам экспедыцыі ўдалося наведаць такія населеныя пункты Чавускага раёна, як Антонаўка, Ваўкавічы, Вусце, Галавенчыцы, Заложжа, Радамля, Радучы, Сутокі, Усушак, Хамянкі, Шэпярэва.


Узоры мясцовай гаворкі (расказы пра дзяцінства, сталае жыццё, гаспадарку, традыцыі, абрады і інш.) былі запісаны на дыктафон ад 23 інфармантаў-старажылаў, у тым ліку ад удзельніц фальклорнага калектыву «Незабудкі», які мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Складзеныя ў выніку расшыфроўкі гэтых запісаў тэксты будуць адлюстраваны ў кніжных выданнях «Беларуская дыялекталогія» і «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Усходняя зона», а самі аўдыяфайлы будуць уключаны ў нацыянальны гукавы фонд беларускай мовы.
Мясцовая гаворка адносіцца да паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы. З асаблівасцей вуха адразу вылоўлівае ўжыванне некаторых дзеясловаў з канчаткам -ць (напрыклад, жывець, ідзець), хоць у сучаснай беларускай літаратурнай мове прыняты формы жыве, ідзе) або без такога канчатка (прося, ходзе замест просіць, ходзіць).

Часта чуваць тут і мяккі гук [р] (гаворя, згарела і інш.), з-за чаго гаворкі Магілёўшчыны часам называюць мякка-эрымі. Сустракаюцца, натуральна, іншыя моўныя адметнасці, якія падрабязна будуць ахарактарызаваны пасля праслухоўвання і аналізу зробленых запісаў.
Падчас дыялекталагічных экспедыцый акадэмічныя даследчыкі запісваюць не толькі ўзоры мясцовай гаворкі, але і назвы ўрочышчаў. З’яўляючыся важным кампанентам моўнага і культурнага ландшафту рэгіёна, найменні лясоў, палёў, балот і сенажацей патрабуюць абавязковай фіксацыі і захавання, бо з адыходам старэйшага пакалення могуць знікнуць назаўсёды. Так, у Чавускім раёне ўдзельнікі экспедыцыі запісалі наступныя назвы ўрочышчаў: Акопанік, Балонне, Гарбуз, Заборск, Злыдня, Казырок, Клін, Макотрынка, Навінкі, Пагар, Чартоўшчына і інш. Пра ўзнікненне апошняга наймення існуе легенда, якую расказала Надзея Данілаўна Казлова з вёскі Галавенчыцы. Жанчыны жалі авёс, вырашылі перакусіць і ўбачылі, як з купінкі выскачыў такі «качуравы Іванька» і пачаў круціцца на адной назе. Хацелі падысці бліжэй, але яго раптам не стала. І вось назвалі тое месца Чартоўшчына, таму што чорт там жыве.

Уразілі навукоўцаў і мясцовыя звычаі. Заходзячы ў хаты, яны са здзіўленнем назіралі зеляніну на падлозе, вокнах. Такое ўпрыгожванне засталося пасля святкавання Троіцы. Не ў кожным рэгіёне Беларусі захавалася такая традыцыя.
Шчырыя словы падзякі за арганізацыю паездак па Чавускім раёне даследчыкі выказалі таксама намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Ваўкавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Таццяне Гунаевай, настаўніку ДУА «Вусцянскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа» Галіне Сільванковай, старшыні Антонаўскага сельвыканкама Дзмітрыю Ільіну, загадчыку Вусцянскага культурна-спартыўнага цэнтра Людміле Кавалёвай, дырэктару сельскага дома культуры «Радамля» Любові Бялькевіч, вадзіцелям Аляксандру Дзямідаву і Вагіфу Бабаеву.

Вадзім Шклярык,

навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі

  • Последние записи

    «Человек с белой тростью»

    Республиканская акция «За безопасность вместе»

    В Чаусах зарегистрированы кандидаты в депутаты

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на этой неделе

    Александр Лукашенко провел совещание по развитию цифровой сферы

    Завершается онлайн-перепись

    Встреча, посвященная Дню матери, прошла в Чаусском районном доме культуры 14 октября

    Покровские угощения смогли приобрести сегодня на ярмарке чаусские жители

    12 октября в Чаусах проходит IV межобластная спартакиада ветеранов физической культуры и спорта

    В Чаусах, 12 октября, прошли районные соревнования по плаванию среди женщин

    Акция «Чистый лес» пройдет в Чаусском районе

    Чаусское ОГАИ проводит акцию «Сохрани себе жизнь»

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

     

     



    Александр Лукашенко провел совещание по развитию цифровой сферы

    Отдельные вопросы развития Беларуси в цифровой сфере обсуждались сегодня во время доклада главе государства Александру Лукашенко, передает корреспондент БЕЛТА. Участниками диску

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на этой неделе

     16 и 17 октября В 11.00 и 16.00 «УЛЕТНЫЕ БУКАШКИ». Детский. В 18.00 «ЛЮДИ ИКС: ТЕМНЫЙ ФЕНИКС». Взрослый    18 октября В 11.00 и 16.00 «МОНСТРЫ НА КАНИКУЛАХ-2». 3DДетский  

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций