Любім праз меру? | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"

Любім праз меру?


У славян паважлівыя адносіны да старэйшых,як носьбітаў мудрасці, вопыту, ведаў, заўсёды былі асновай грамадскіх адносін, нязменнай традыцыяй. Але на сённяшні дзень стала даволі звыклай справай, калі дарослыя сын або дачка не даглядаюць старых бацькоў, наведваюцца да іх, каб забраць пенсію, а клопаты перакладаюць на сацыяльных работнікаў. Хіба яны могуць замяніць сям’ю?

Сёння мне б хацелася  паразважаць, падумаць разам з вамі, шаноўныя чытачы, чаму такое адбываецца, адкуль вытокі гэтай з’явы?  Калі побач з вамі жыве сям‘я, у якой дарослы сын зневажае сваю маці, падымае на яе руку, нідзе не працуе, адбірае пенсію, трэба паведаміць аб гэтым дзяржаўным службам? Так. Але чаму мы гэтага не робім? Не жадаем лезці не ў сваю справу? А калі, не дай Бог, сітуацыя перарасце ў бяду? Ці не будзе ў гэтам віны тых, хто ведаў і нічога не зрабіў, каб дапамагчы?

Бацькоў можна зразумець: шкадуюць сваё дзіця, хаваюць ад людзей свой боль, свой сорам.  Адна з прычын такога становішча, на мой погляд, у празмернай бацькоўскай апецы, народжанай «сляпой» мацярынскай любоўю, якая не заканчваецца, нават калі дзеці становяцца  дарослымі па ўзросту, таму па паводзінах застаюцца дзецьмі.  Псіхолагі называюць такіх асоб    інфантыльнымі. Я б іх назваў зацалаванымі.  Часцей яны вырастаюць у сем’ях, дзе адно дзіця. Бывае і ў шматдзетных, дзе, напрыклад, тры дзяўчынкі, а бацькам хочацца, каб быў і сын. Нараджаецца доўгачаканы. Тут яго песцяць усе: бацька, маці і старэйшыя сёстры. Жыве, як у Бога за пазухай.  Маці і сёстры нянчацца з ім, пакуль ён, як той Мітрафанушка, не заявіць: «Не хачу  вучыцца, а хачу жаніцца». Добра, калі яшчэ паслужыць у войску, пажыве сярод армейскага калектыву. Ажаніўся, а да адказнасці быць галавой сям’і не гатовы. У выніку праз гады жонка падае на развод, і вяртаецца ён да бацькоў, не маючы пастаяннага месца працы, ды і да чаркі прыкіпеў. Вось тут спаўна  пажынаюцца плады «сляпой» любові. Нехта скажа, што ёсць міліцыя, хай займаецца імі. Займаецца. Паразмаўляйце з участковымі. Гэта і іх галаўны боль, і сацыяльных службаў.

Даводзіцца прысутнічаць на сустрэчах, дзе разглядаюцца паводзіны як мужчын, так і жанчын, якія парушаюць закон, не плацяць аліментаў, тэрарызуюць іншых членаў сям’і, бацькоў. І мяне кранула думка, як мы ў грамадстве павязаны адзін з адным. Бо мая дачка, ваша дачка або ўнучка  могуць  стаць жонкай такога балбеса,  з’явяцца ні ў чым не павінныя дзеці. Якімі яны вырастуць, які прыклад будзе ў іх перад вачыма? Таму задумаемся: з’ява нашага жыцця,  пра якую я распавёў, бяда асобных матулі або бацькі ці наша агульная?

Валерый ГАЎРЫШ

  • Последние записи

    «Ваши результаты вызывают гордость за народ» — Президент вручил награды представителям различных сфер

    Активисты БРСМ убрали территорию Байковских криниц

    [Вдохновение — вещь капризная] Творческая жизнь Тамары Мордачевой из Чаус

    О семейных ценностях рассказывает Александр Губанов из Чаус

    Каким должен быть символ города Чаусы и Чаусского района?

    Чаусские ребята в числе лучших учащихся в области

    Турнир по мини-футболу в Чаусах

    В Чаусах на перекрестке возле светофоров вчера произошла авария. Водитель такси 7220 не виновен

    В коллективах Чаусского района прошел Единый день информирования

    Чаусские юные гандболисты на третьем месте в области

    Жители Чаус рассказали, как на Крещение погрузиться в студёную воду, чтобы процедура прошла просто и налегке

    В 2020 году МГУ имени А.А. Кулешова набирает студентов на 2 новые специальности

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

    «Ваши результаты вызывают гордость за народ» — Президент вручил награды представителям различных сфер

    Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды представителям различных сфер деятельности. Церемония состоялась во Дворце Независимости, передает корреспонде

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    15-16 января В 11. 00 и 16.00  «КАПИТАН СЕМИ МОРЕЙ». Детский 15 января В 18.00 «СМЕРТЕЛЬНАЯ ТРОПА» 16 января в 18.00  «К ЗВЕЗДАМ». 17 января В 11.00 и 16.00 «НАСЛЕДНИКИ». Де...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций