Сёмае міжрэгіянальнае свята-конкурс "Зялёныя святкі" адбылося каля Байкаўскіх крыніц | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Культура > Сёмае міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі” адбылося каля Байкаўскіх крыніц

Сёмае міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі” адбылося каля Байкаўскіх крыніц


Сёмае міжрэгіянальнае свята-конкурс “Зялёныя святкі” адбылося каля Байкаўскіх крыніц на Сёмуху, як у народзе называлі Троіцу. Па  старадаўняй традыцыі людзі прыходзілі ў гэтае сакральнае месца, схаванае  сярод лясоў чавускай зямлі, каб набрацца моцы і энергіі ад жыватворнай вады, якая б’е, крынічыць тут.

А некалькі год таму з’явілася ідэя зрабіць такое свята, каб яно аб’ядноўвала людзей, вяртала іх да сваіх каранёў, да традыцый продкаў.

“Зялёныя святкі” сталі адным з культурных брэндаў нашага рэгіёна і ўсё большая колькасць майстроў мастацкай творчасці і творчых калектываў з розных куткоў Прыдняпроўскага краю ўдзельнічаюць у ім. Сёлета іх было дзесяць. Кожны падрыхтаваў праграму з карагодамі, абрадам “Кумленне”, традыцыйнымі для сваёй мясцовасці гульнямі. Прадстаўнікі Чэрыкаўшчыны, Крычаўшчыны, Хоцімшчыны, Слаўгарадскага краю, Магілеўскага, Клічаўскага  і Бялыніцкага  раёнаў стараліся здзівіць гледачоў, дадаць разынку ў свае выступы. Нехта куміўся з курыцай замест сяброўкі, іншыя завівалі не толькі бярозу, а рабілі заручыны з маладым дубам, у вобразах якіх былі  дзяўчына і хлопец. Многія ўдзельнікі прывезлі свае прысмакі, традыцыйныя на Троіцу, частавалі імі журы і гледачоў. Часцей за ўсё гэта былі караваі і яечня.

Старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, адкрываючы свята, адзначыў што “Зялёныя святкі” абуджаюць цікаўнасць да народных традыцый і культуры. Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок падкрэсліў што ў Беларусі шмат талентаў і такія святы даюць магчымасць ім праявіць сябе.

Канцэртная праграма пачалася з выступу “Зялёныя святкі”, падрыхтаванага  калектывам Дужаўскага СДНТ. Затым пачаўся конкурс, ён быў даволі працяглым, падчас перапынку прысутныя маглі паўдзельнічаць у абрадзе асвячэння крыніц, святочнае набажэнства праводзіў іерэй Міхаіл, настаяцель Свята-Мікольскай  благавіцкай царквы. Вялікая колькасць людзей назапасілі крынічнай вады, некаторыя акуналіся ў купелі, многія з асалодай хадзілі па ручаі у спякотны дзень.

[unitegallery 65899987]

[unitegallery 654788774]

Па сканчэні выступаў, якія з цікавасцю глядзелі госці свята і ўдзельнікі калактываў-канкурэнтаў, журы былі падведзеныя вынікі. У конкурсе абрад “Кумлення” пераможцамі стаў фальклорны ансамбль”Сваякі” з Магілёўскага раёна, на другім месцы калектыў “Астраначка”(Бялыніцкі раён), на трэцім месцы народны клуб аматараў народнай песні «Родныя напевы» з Чэрыкаўшчыны. У конкурсе “Рэгіянальных карагодаў” лепшымі прызнаныя прадстаўнікі Бялыніцкага раёна – клуб аматараў народнай песні “Рэчанька”, другімі сталі неаднаразовыя ўдзельнікі свята – клуб аматараў народных песень “Прысожжа” з Крычаўшчыны, трэці вынік у народнага ансамбля народнай песні “Бярозка” з Хоцімскага раёна.  Загадчык аддзела культуры Чавускага выканкама Наталля Кандраценка, якая праводзіла ўзнагароджванне, уручыла Дыпломы і падарункі ўдзельнікам конкурса па намінацыях. За “Пераемнасць традыцый” адзначаны вакальны ансамбль “Весялуха” са Слаўгарадчыны, за “Захаванне мясцовых традыцый” узнагароджаны народны вакальны ансамбль “Язерыца” з Чэрыкаўшчыны, за “Традыцыйны пачастунак” адзначаны калектыў “Спадарыня” з Чавус. Дыплом удзелька атрымаў яшчэ адзін калектыў нашага раёна – “Раніца” каменскага СДНТ.

[unitegallery 98785512]

Наталля Лепяцёнак, метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны цэнтрнароднай творчасці і культурна-асветнай работы” падзякавала арганізатарам гэтага выдатнага свята і ўсім удзельнікам, а таксама ўручыла дыпломы майстрам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны, якія прадставілі свае вырабы на свяце. Конкурс завяршыўся, але свята працягвалася яшчэ доўгі час і да Байкаўскіх крыніц прызджалі ўсё новыя госці. Месца такое – прыцягвае.

[unitegallery 2544789654]

 

  • Последние записи

    Социальный работник Галина Старовойтова считает, что в ее работе главное — умение находить общий язык с подопечными

    О буднях председателя Радомльского сельисполкома

    День памяти Преподобной Ефросиньи Полоцкой отметили в Чаусском районе

    В Чаусском районе в разгаре косовица

    В первое воскресенье июня мелиораторы Беларуси отмечают профессиональный праздник – День мелиоратора

    Творческая жизнь семьи Бубкиных из агрогородка Радомля Чаусского района

    Напротив здания Чаусского районного историко-краеведческого музея установлен арт-объект

    Александр Лукашенко назначил новый состав правительства, премьер-министром стал Роман Головченко

    В агрогордке Горбовичи Чаусского района 3 июня горел дачный дом

    Итоги интернет-конкурса «Я б в спасатели пошел» подведены в Чаусском районе

    Порядок богослужений в Свято-Вознесенском храме Чаус и на Байковских криницах

    Очередное заседание Чаусской районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь прошло 1 июня

  • Версия для слабовидящих

     

    Александр Лукашенко назначил новый состав правительства, премьер-министром стал Роман Головченко

    Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил премьер-министром Романа Головченко, который до настоящего времени занимал пост председателя Государственного военно-промышленного ...

     

     

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    3 и 4 июня В 11. 00 и 16.00 «PLAYMOBIL. ФИЛЬМ. ЧЕРЕЗ ВСЕЛЕННЫЕ» Детский В 18.00 «ИСКУССТВО САМООБОРОНЫ»16+ 5 и 6 июня В 11. 00 и 16.00 «СЕРЖАНТ СТАББИ». Детский 5 ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций