Главная > Общество > [Вечнае аб вечным] У гонар нябеснай заступніцы

[Вечнае аб вечным] У гонар нябеснай заступніцы


Каталіцкія вернікі Чавускага раёна адзначылі парафіяльны фэст. 10 чэрвеня ў чавускім касцёле адбылася святая імша, прысвечаная святу Найсвяцейшай Панны Марыі – Маці Касцёла. Падзяліць вялікую радасць з мясцовымі парафіянамі прыехалі вернікі і святары з суседніх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і дапаможны біскуп Аляксандр Яшэўскі, які і ўзначаліў набажэнства.

Госці з Магілёва, Шклова, Крычава, Горак, Княжыц, Фашчаўкі прынялі ўдзел у парафіяльным фэсце, прысвечаным Маці Божай. Святая імша ўрачыста праходзіла ў прыгожа ўбраным касцёле. Падчас набажэнства, пасля чытання Святога Евангелля, дапаможны біскуп звярнуўся да прысутных з прамовай ў гонар свята.

Ён адзначыў, што чавуская парафія – адзіная ў архідыяцэзіі, прысвечаная Марыі Маці Касцёла, і гэтае свята – выдатная магчымасць сустрэцца вернікам і ксёндзам розных парафій для супольнай малітвы нашай заступніцы аб духоўным узрастанні і трыванні ў Касцёле.
Дапаможны біскуп Аляксандр Яшэўскі падкрэсліў, што словы Маці Божай, прыведзеныя ў Святым Евангеллі ад Яна: «Зрабіце ўсё, што мой сын вам скажа», маюць вельмі глыбокі сэнс. Па-першае, яна заклікае быць паслухмянымі Богу. Па-другое, Найсвяцейшая Панна Марыя звяртаецца да вернікаў, каб яны былі ў Касцёле. На пытанні: дзеля чаго і ў імя чаго. Дапаможны біскуп прывёў тры аргументы. Касцёл заснаваны самім Панам Езусам Хрыстусам, Збаўцам.

Касцёл вучыць веры і дае магчымасць збаўлення. Езус у Касцёле працягвае вучыць усіх любові, бо толькі яна можа змяніць чалавека да лепшага. Аляксандр Яшэўскі прызваў вернікаў да духоўнага ўдасканалення і трывання ў веры.


Перад урачыстым набажэнствам вернікі і святары сустрэліся і мелі размовы ў нефармальнай абстаноўцы.
Наталля ШКРЭДАВА
Фота аўтара

  • Последние записи

    Жителей Чаусского района с яблочным Спасом!

    Лукашенко: справедливость должна лежать в основе всех действий местной вертикали власти

    Реванш не состоялся

    Районный этап проекта «Властелин села» прошел в агрогородке Радомля 18 августа

    17 августа агрогородок Радомля встретил гостей

    Сегодня в агрогородке Радомля соберет гостей VI этнопраздник «У госці да радзімічаў»

    С 12 августа начал работу палаточный лагерь «Экоград» в ГУО «Осиновский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа»

    [Жатва-2019] Трудятся на чаусской земле

    О ключевых направлениях деятельности белорусского государства в сфере охраны материнства и детства

    Венчание молодой пары в Свято-Вознесенском храме Чаус

    Церемония перезахоронения на воинском кладбище Быново Чаусского района

    [Фотоотчет]Молодые специалисты образования сегодня узнали в каких школах Чаусского района будут трудиться

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

     

    Рисунок «Благородные олени на чаусской земле» (Виктория Алексеева)

    ...


    Лукашенко: справедливость должна лежать в основе всех действий местной вертикали власти

    19 августа, Минск /Корр. БЕЛТА/. Справедливость должна лежать в основе всех действий местной вертикали власти. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня, соглас...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    21 августа В 11.00 и 16.00 «ТАЙНАЯ ЖИЗНЬ ДОМАШНИХ ЖИВОТНЫХ - 2».  Детский.   21 и 22 августа В 19.00 «ГОДЗИЛЛА-2: КОРОЛЬ МОНСТРОВ». Взрослый    22 августа В 11.00 и 16.00 «П...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций