ArabicBelarusianChinese (Simplified)DutchEnglishFrenchGermanItalianPortugueseRussianSpanish

Адслужыць як трэба


Дата: 10.06.2019 | Просмотров: 620

Зусім нядаўна адбыўся чарговы прызыў ў армію. Юнакі, у тым ліку з Чавускага раёна, выконваюць свой ганаровы абавязак перад Радзімай. Але ёсць у нашым грамадстве тэндэнцыя, якая выклікае заклапочаннасць. Маю ўвагу прыцягнула інфармацыя аб тым, што ў Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе было разгледжана 104 крымінальныя справы ў адносінах да асоб, якія ўхіляюцца ад службы ў арміі ( гэтая лічба  агучвалась на абласной пракурорскай   нарадзе). Факты прымушаюць задумацца. Адкуль гэта? Я бачу некалькі прычын. Вось некаторыя на мой погляд.

Хлопцы недастаткова рыхтуюцца да свайго ганаровага абавязку  як у сем’ях ,  так і ў грамадстве,  фізічна і  псіхалагічна. Гульні-стралялкі ў камп’ютарах адбіваюць у маладых людзей цягу да фізічнай культуры, да  рэальных ваенна-спартыўных спаборніцтваў, дзе патрабуюцца вынослівасць, спрыт, сіла, кемлівасць.

Яшчэ я не разумею тых бацькоў, якія спрыяюць свайму любімаму чаду пазбегнуць службы ў войску, “адкасіць”, тым самым наносячы яму часам непапраўную шкоду на ўсё жыццё. Ведаю маці, якая зрабіла ўсё магчымае, каб яе сына прызналі псіхічна хворым. Па заключэнні камісіі хлопца ў армію не прызвалі. Але ён не змог атрымаць вадзіцельскіх правоў, не змог уладкавацца на прэстыжную працу. У рэшце рэшт звязаўся з наркотыкамі. А калі б адслужыў нейкіх там 1,5 гады?

Нядаўна даведаўся, што Мінскі метрапалітэн прымае на працу толькі мужчын, якія адслужылі ў арміі. Бо тыя  ведаюць, што такое дысцыпліна і парадак.  І колькасць месц працы з такімі патрабаваннямі павялічваецца. Калі я ў свой час служыў у Савецкай арміі, то хлопцы, якія былі прызваны з Узбекістана, казалі, што ў іх кішлаках дзяўчаты перавагу аддавалі  адслужыўшым у войску  прэтэндэнтам на заключэнне шлюбу. Бо яны лічыліся сапраўднымі мужчынамі. А яшчэ: прайшоў армію – значыцца, здаровы. Раю беларускім дзяўчынам браць з іх прыклад. Самім жа хлопцам не трэба  даводзіць справу да крымінальнага артыкула.

Валерый ГАЎРЫШ