Вторник, Ноябрь 21, 2017
Главная > Культура > Праздники > АДШУМЕЛА Ў БЫХАВЕ СВЯТА…

АДШУМЕЛА Ў БЫХАВЕ СВЯТА…

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў

У. Караткевіч.

Не кожнаму пашчасціць атрымаць Грамату з рук самога Францыска Скарыны, сфатаграфавацца на памяць з нясвіжскім князем, павучыцца друкаваць на старажытным станку або пісаць літары гусіным пяром, пабачыць сапраўднага гусляра ці нядаўна знойдзены фрагмент даспеха і шлема, што датуецца пачаткам 16-га стагоддзя. Усё гэта магчыма хіба што на такім цудоўным свяце, як Дзень беларускага пісьменства, прычым тут названа малая частка таго, што можна было ўбачыць і пачуць у час яго правядзення 31 жніўня – 1 верасня ў горадзе Быхаве. Маляўнічыя падворкі, вернісажы і батлейкі, народныя і сучасныя рамёствы, майстар-класы, выступленні самадзейных калектываў, прэзентацыі новых твораў паэтаў і празаікаў – праграма     была настолькі насычанай, што ўсяго і не ахапіць. А шкада…

Першы дзень  свята пачаўся са святочных богаслужэнняў у храмах. Затым  праходзіла ўрачыстае адкрыццё з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва рэспублікі, вобласці і раёна пасля  рамонту і рэканструкцыі раённага цэнтра культуры,  чыгуначнай станцыі і аўтастанцыі “Быхаў”, кінатэатра “Радзіма”, мема-     рыяльнай дошкі заслужанаму дзеячу культуры, ураджэнцу Быхаўшчыны Б.В. Стральцову, які лічыцца заснавальнікам тэорыі сучаснай беларускай журналістыкі. Усяго ж напярэдадні Дня беларускага пісьменства ў Быхаве было абноўлена 129 розных аб’ектаў на агульную суму каля 200 мільярдаў рублёў. Мясцовыя жыхары і тыя, хто бываў тут раней, адзначаюць, што горад  значна папрыгажэў.

У гэты ж дзень прайшлі ўзнагароджванне пераможцаў конкурса юных чытальнікаў Быхаўскага раёна, прэзентацыя новага часопіса для дзяцей “Буся”, міжнародны  круглы стол “Сугучча: мова і літаратура ў кантэксце гісторыка-культурнай спадчыны” з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў і прэзентацыяй праекта “Сугучча сэрцаў”, навукова-практычная канферэнцыя Быхаўскія чытанні” і прэзентацыя кнігі “Баркулабаўскі летапіс”.

Але асноўныя дзеі адбыліся на наступны дзень – цёплы і сонечны, у адрозненне ад папярэдняга.На гарадскім стадыёне, галоўнай пляцоўцы свята,  разгарнулі свае экспазіцыі гарады-сталіцы свята беларускага пісьменства былых гадоў, і ля кожнай можна было стаяць доўгі час, разглядаючы прывезеныя экспанаты, любуючыся іх афармленнем. Тут жа праходзіў фестываль кнігі і прэсы. У адным з павільёнаў прэзентавалі свае выданні і СМІ Магілёўскай вобласці. Побач працаваў павільён інфармацыйнага агенцтва “Могилевские ведомости”, дзе праходзілі сустрэчы з вядомымі магілёўсікмі гісторыкамі, папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай,іншымі цікавымі творчымі людзьмі.

Пасля адкрыцця  скульптурнай кампазіцыі “Баркулабаўскі летапіс” і асвячэння яе епіскапам Бабруйскім і Быхаўскім Серафімам  адбылося ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва рэспублікі, вобласці і раёна. На галоўную сцэну выйшлі гістарычныя персанажы ў выдатных строях, потым адбылося прадстаўленне ўсіх гарадоў-сталіц свята беларускага пісьменства. Са словамі прывітання да  прысутных звярнуўся намеснік прэмьер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня Нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства А.А.Тозік. Ён падкрэсліў, што кніга, друкаванае слова, па-ранейшаму займаюць дастойнае месца сярод іншых носьбітаў інфармацыі, і толькі за мінулы год у рэспубліцы было выдадзена больш за 11 тысяч новых кніг. Немагчыма ўявіць сённяшняе жыццё і без сродкаў масавай інфармацыі. У Беларусі маецца больш 1500  розных пе-рыядычных выданняў, якія ахопліваюць усе сферы яе жыцця. Беларуская нацыянальная культура, адукацыя маюць трывалую дзяржаўную падтрымку, створаны неабходныя ўмовы для ўсебаковага духоўнага развіцця народа.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ А.М. Радзькоў зачытаў прывітанне ўдзельнікам  свята ад А.Р.Лукашэнкі. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама П.М. Руднік гаварыў у сваім выступленні аб тым, што Дзень беларускага пісьменства стаў за 20 гадоў сапраўды ўсенародным святам і вялікі гонар – прымаць яго на Магілёўшчыне. Менавіта пісьмовае слова дазваляе перадаваць з пакалення ў пакаленне ідэі дабра і справядлівасці. Радуе, што традыцыі старэйшых беларускіх класікаў пераймаюць маладыя дараванні.

Епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Барысаўскай епархіі, агучыў прывітальнае слова да ўдзельнікаў свята мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі. Затым на сцэне адбылася цырымонія ўзнагароджвання пісьменнікаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор і пасля – тэатралізаваны канцэрт.

…А свята між тым працягвалася па ўсяму гораду і доўжылася да позняга вечара. Зазывалі  вясёлыя кірмашы, рамеснікі дэманстравалі  шэдэўры ткацтва, ганчарнага майстэрства, саломапляцення , разгортваліся тэатралізаваныя прадстаўленні, праходзілі выставы і канцэрты, маладзёжныя дыскатэкі. Дэманстравалі ўменне валодаць мечам “рыцары” гістарычных клубаў вобласці, уражвалі паветранымі трукамі лётчыкі магілёўскага аэраклуба, а адзін са спартсменаў-парашутыстаў разгарнуў потым у небе 37-мятровае палотнішча беларускага сцяга. Была закладзена алея гарадоў-сталіц свята “Дзень беларускага пісьменства”. На сцэнічнай пляцоўцы Быхаўскага замка праходзілі тэатралізаваныя праграмы і паказ спектакляў Магілёўскага абласнога тэатра лялек, працавалі і акцёрскія групы абласнога драматычнага тэатра.

Завяршыўся юбілейны Дзень беларускага пісьменства ўрачыстым закрыццём з цырымоніяй перадачы эстафеты свята гораду Заслаўлю і святочным феерверкам.

Н. КАЛЕСНІКАВА.

НА ЗДЫМКАХ: уверсе (злева направа): першы намеснік кі-раўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ А. Радзькоў, намеснік прэм ер-міністра РБ А.А. Тозік і старшыня Магілёўскага аблвыканкама П.Руднік гутараць з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі А.Кунцэвічам; у час адкрыцця скульптурнай кампазіцыі «Баркулабаўскі летапіс»; унізе – эпізоды свята.

 

Президент Беларуси поддержал назначение выборов в местные Советы депутатов на 18 февраля 2018 года.

Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во время рабочей встречи с председателем Центризбиркома Лидией Ермошиной поддержал предложение назначить выборы в местные Советы ...

Погода в Чаусах




Архив публикаций



Полезные ссылки