Понедельник, Декабрь 10, 2018
Главная > Культура > Праздники > ГОРАД ЧАВУСЫ НАВЕДАЛІ СВЯТЫНІ

ГОРАД ЧАВУСЫ НАВЕДАЛІ СВЯТЫНІ


На мінулым тыдні, у пятніцу, жыхароў Чавус і раёна чакала адметная падзея – прыбыццё міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподня і Загор’е-Сталавіцкай Іконай Прасвятой Багародзіцы (аб дзьвюх гэтых Святынях мы ўжо расказвалі чытачам у папярэдніх нумарах газеты). Нагадаем, што экспедыцыя пачала свой шлях з Мінска 28 жніўня і трымала кірунак да горада Быхава – сталіцы сёлетняга, юбілейнага Дня беларускага пісьменства, наведваючы на сваім маршруце шэраг гарадоў, у тым ліку і наш.

Гасцей сустракалі хлебам-соллю на мяжы Чавускага і Дрыбінскага раёнаў. А тым часам, нягледзячы на дождж, у чаканні ўдзель-нікаў экспедыцыі на ўскраіне горада ўжо сабралася шмат народу – вернікі, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый. І вось у 17 гадзін аўтобус з паломнікамі ў суправаджэнні аўтамашыны Дзяржаўтаінспекцыі прыбыў у Чавусы. Тут жа адбыўся ўрачысты мітынг. Ад імя прымаючага боку выступіў старшыня райвыканкама А.А. Мацюлін. Як ён адзначыў, ужо сама назва экспедыцыі, мэта якой – міжканфесійнае аб’яднанне, кансалідацыя розных слаёў насельніцтва, сведчыць аб непадзельнай сувязі духоўнасці і асветы. Культура, пісьменства беларускага народа былі народжаны хрысціянствам.  У гістарычнай памяці беларусаў беражліва захоўваюцца імёны тых людзей, жыццё і творчасць якіх натх-няюць многія пакаленні і памнажаюць духоўную спадчыну. Сярод іх і шмат нашых землякоў. Выступаючы выказаў словы падзякі арганізатарам і ўдзельнікам экспедыцыі, якія нясуць нашым людзям лепшыя традыцыі нацыянальнай культуры, друкаванага слова і духоўнасці. Багацце ж любога народа вымяраецца не толькі матэрыяльнымі выгодамі, але і культурнай спадчынай, духоўным адраджэннем.

А.А. Мацюлін перадаў ўдзельнікам экспедыцыі мяшэчак з асвячонай чавускай зямлёй для паяднання яе ў Садах Малітвы на маршруце і ў сталіцы Дня беларускага пісьменства – горадзе Быхаве.

Затым выступіла кіраўнік экспедыцыі, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаурэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, пісьменніца Н. Загорская, якая вітала ўдзельнікаў мітынгу такімі словамі: “Гасподзь прыйшоў у выглядзе Агню на вашу богаабраную зямлю”. Яна гаварыла аб адзінстве славянскіх народаў і іх культур, аб тым, што духоўнасць, як і Благадатны Агонь, нясуць у сабе святло, якое мацуе дух народа. Расказала аб Святынях, якія вязуць з сабой паломнікі. Імі на шляху экспедыцыі асвячаюцца месцы славы, розныя помнікі з нагоды гістарычных падзей, значных для нашага народа.

Пратаіерэй Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска, галоўны захавальнік Благадатнага Агню ад Гроба Гасподня Сергій Гардун асвяціў Ім прысутных. Пасля гэтага прайшоў Хрэсны ход па вуліцах Першамайскай і Фрунзе ў напрамку да Свята-Узнясенскай царквы, дзе адбыўся малебен. Непагасная Лампада Духоўнасці была ўнесена ў алтар, Загор’е-Сталавіцкая ікона Прасвятой Багародзіцы – устаноўлена на аналой пасярод царквы (зрэшты, кожны мог зрабіць ахвяраванне ў скарбонкі экспедыцыі на пабудову Свята-Пакроўскага храма ў гонар гэтай Іконы на святым полі каля вёскі Загор’е, куды Яе затым мусяць вярнуць з Мінску). Калі малебен скончыўся,  пратаіерэй Сергій выступіў з пропаведзю. Ён расказаў аб тым, як з Іерусаліма ў Маскву Благадатны Агонь ад Гроба Гасподня несла міжнародная экспедыцыя “Негасимая Лампада Духовности” па благаславенні свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Аляксія ІІ на Міжнароднае свята славянскага пісьменства і славянскіх культур у 1992 годзе. І ад Яго 21 мая 1992 года была запалена Непагасная Лампада Духоўнасці ў алтары Свята-Духава кафедральнага сабора, якая штогод з экспедыцыяй вандруе па абраным маршруце, каб асвячаць дзеля духоўнага ўзбагачэння. Свята-Узнясенскай царке была перададзена копія Загор’е-Сталавіцкай іконы  Прасвятой Багародзіцы.

Потым Благадатны Агонь быў вынесены з алтара на свечках да прыхажан, і кожны з іх мог запаліць сваю свечку, каб прынесці яго дадому і  асвяціць гэтым сімвалам духоўнага ачышчэння сваё жытло, блізкіх людзей. На тэрыторыі Свята-Узнясенскай царквы быў пасаджаны Сад Малітвы.

У гэты ж дзень удзельнікі экспедыцыі “Дарога да святыняў” наведалі Расцянскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, правялі сустрэчу з творчай інтэлігенцыяй нашага раёна ў дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў, а раніцай наступнага дня рушылі далей па сваім маршруце.

Н. КАЛЕСНІКАВА.

НА ЗДЫМКАХ: уверсе  –  ўдзельнікаў экспедыцыі «Дарога да Святыняў» вітае старшыня райвыканкама А.Мацюлін; Хрэсны ход па вуліцах Чавус;

унізе – малебен у Свята-Узнясенскай царкве; да нас прыйшоў Благадатны Агонь; пасадка Сада Малітвы на тэрыторыі царквы;   сустрэча з  твочрай інтэлігенцыяй горада: выступае кіраўнік экспедыцыі  Ніна Загорская.

 

  • Последние записи

    Кто победил в «Семейной олимпиаде» в Чаусах 8 декабря

    Очередной выездной семинар День Совета прошел 6 декабря в Радомльском сельсовете

    Владыка Софроний провел праздничное богослужение в Горбовичах

    Зеленый информационный центр открылся в Чаусах

    Газета вместо Интернета? [Как прошла работа секции журналистских кадров в Чаусах]

    Робот для изучения физики и приложение для быстрого чтения. Определены победители конкурса IT-проектов для молодежи

    Республиканская акция «Безопасный Новый Год!» пройдет в Могилевской области с 3 по 28 декабря

    О СОДЕЙСТВИИ ЗАНЯТОСТИ НАСЕЛЕНИЯ [О ДЕКРЕТЕ №3 ЖИТЕЛЯМ ЧАУС И ЧАУССКОГО РЙАОНА]

    Президент Беларуси совершит рабочий визит в Россию для участия в саммитах ЕАЭС и СНГ

    Интеллектуальная игра «Моя Беларусь» прошла 1 декабря на базе Центра дополнительного образования детей и молодёжи города Чаусы

    Чаусский лесхоз присоединился к уникальному проекту

    ЖИТЕЛИ ЧАУС ПРИНЯЛИ УЧАСТИЕ ВО ВСТРЕЧЕ С ПАПОЙ РИМСКИМ

  • Версия для слабовидящих

    Президент Беларуси совершит рабочий визит в Россию для участия в саммитах ЕАЭС и СНГ

    Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочий визит в Российскую Федерацию для участия в заседании Высшего Евразийского экономического совета и неформальной встрече глав

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    5 и 6 декабря В 11.00 и 16.00 «ПОДНЯТЬ ЯКОРЯ!». Детский. 5 декабря В 18.00 «ГАЗГОЛЬДЕР. КЛУБАРЕ». Взрослый. 6 декабря В 18.00 «КАК ЖЕНИТЬ ХОЛОСТЯКА». Взрослый. 7 декабря В 1...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА