Сталі вядомы пераможцы агляда-конкурса «Вытокі творчасці» | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Общество > Сталі вядомы пераможцы агляда-конкурса «Вытокі творчасці»

Сталі вядомы пераможцы агляда-конкурса «Вытокі творчасці»


Толькі журналісты пад’ехалі да гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу, каб паглядзець раённы смотр-конкурс мастацкай самадзейнасці паміж арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі нашага горада і раёна, як ужо сустэлі некалькі канкурсантак, якія рэпетавалі свой выхад на сцэну. Дзяўчаты аддздела па адукацыі нібы нас і не бачылі: так захапіліся спевамі. Мы іх не адцягвалі ад клопатаў, тым больш што да пачатку мерапрыемства засталося зусім мала часу.

25 красавіка адзіннаццаць удзельнікаў і калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і устаноў нашага горада і раёна сустрэліся у Цэнтры культуры і вольнага часу дасуга дзеля канкурэнтнай барацьбы за права лічыцца лепшымі талентамі Чавускага раёна. Гэты агляд-конкурс праходзіць у нас у раёне кожны год і яго правядзенне стала добрай традыцыяй для чавускіх жыхароў.

На мерапремстве прысутнічала кампетэнтнае журы: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна, галоўны спецыяліст сектара культуры Святлана Герцава, намеснік дырэктара ДУК (ЦКС) Іна Агагліева, метадыст па традыцыйнай культуры ГУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавусакага раёна” Алеся Далецкая.

Тамара Мацюліна вітала ўдзельнікаў конкурса і гасцей. Яна таксама адзачыла, што кожны год удзельнікаў конкурса становіцца больш і гэта вельмі добра. Наша зямля багата на таленавітыя кадры. Яна падкрэсліла, што у гэтым годзе, агляд-конкурс прымеркаваны да 115-годдзя прафсаюзнага руху. У зале сабраліся не прафесіяналы, а аматары добрай музыкі і спеваў, каб паказаць на што яны здольныя. Умець добра спяваць – гэта талент, які нельга набыць, яго можна атрымаць, як дар божы.

 

Першымі стартаваў калектыў “Газавік the best”, якія выканалі для гледачоў некалькі песень. Хочацца адзначыць, што калектыў таксама падрыхтаваў песню, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў. Валянціна Ламнёва кранальна яе выканала. А пра магчымасць калектыву выдатна спяваць мы ўжо ведаем не паводле чуткаў. Бо яны ўдзельнічаюць у гэтым конкурсе не першы раз.

Добра пелі і завялі публіку настроем і Галіна Уласава (Чавускае райпо), і Ганна Мячыкава (ДУА “Дужаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”), і Яна Пухоўская (ДУА “Яслі-сад №1 г.Чавусы), і Анастасія Гарбаценка (Гарбавіцкі сельскі выканаўчы камітэт), і Наталля Еўціхеева (УЗ “Чавуская ЦРБ”).

Удзельніцы ансамбля “Пяшчотнасць” установы “Чавускі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” на сцэне былі ўпершыню, але ў іх вельмі добра атрымалася выступіць. Яны здолелі пераадолець боязь перад сцэнай.

Калектыў “Незабудкі” (ДУА “Дужаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”) выступілі с песняй “Дом родны” з рэпертуара А.Гоманава.

Цімафей Галюдзенка ( УКП Чавускі “Жылкамгас”) вельмі расхваляваўся, але ж прачытаў нам вершы У.Высоцкага і У.Трэцякова.

Пасля завяршэння выступленняў, журы накіравалася на нараду. Доўгі час яны не маглі прыняць рашэнне, каму з удзельнікаў аддаць першае месца. Але ім прыйшлося зрабіць сумесны выбар.

Святлана Герцева і астатнія члены журы выйшлі на сцэну, запрасіўшы ўсіх удзельнікаў агляду-конкурсу выйсці таксама на сцэну для вызначэння пераможцаў.

Такім чынам, трэцяе месца было прысуджана калектыву аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама, якія выканалі песню “Ах, мамачка, на саначках”. Дзяўчатам былі уручаны падарункі і дыплом.

Другое месца было прысуджана калектыву раённага аддзела по надзвычайным сітуацыям. Мікалаю Фралянкову і Віталю Дымкову былі уручаны дыплом і падарункі.

І першае месца журы вымушана было падзяліць паміж двумя ўдзельнікамі: Юліяй Моўчан (ДУА «СШ№1 г.Чавусы) і калектывам “Газавік  the best”.

Мерапрыемства прайшло, як мы і думалі, весела і актыўна і на пазітыўнай ноце скончылася. Віншуем пераможцаў!

  • Последние записи

    Скоро начнется сезон рождественских ярмарок в Чаусах

    Спортивная жизнь людей с инвалидностью

    Акция «Свободная парковка», направленная на соблюдение прав людей с инвалидностью, прошла в Чаусах

    Торжественное мероприятие «Мы вместе», приуроченное к Международному дню инвалидов прошло 4 декабря

    Группа «Дрозды» зажигательно выступила для чаусских жителей

    Какая погода ждет чаусских жителей в Новогоднюю ночь?

    Кирилл Харунжий и Александр Свиточ рассказывают свое мнение о службе в армии

    Александр Лукашенко: главное достижение Беларуси и Сербии — возможность быть хозяевами на своей земле

    В шахматных состязаниях победу одержали представители ОАО «Реста-Агро Плюс»

    В Чаусской СДЮШОР есть возможность повышать физическую подготовку и закалять характер детей

    [К Международному дню инвалидов] Более 100 картин представлено на выставке творческих работ «Поверь в себя»

    В Чаусском ЦФОР прошел X турнир по волейболу в рамках Всемирной кампании борьбы со СПИДом

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

     

    Александр Лукашенко: главное достижение Беларуси и Сербии — возможность быть хозяевами на своей земле

    Главное достижение Беларуси и Сербии - возможность быть хозяевами на своей земле. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня во время выступления в Народной скуп

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    4 декабря В 11.00 и 16.00 «БРАТЬЯ МЕДВЕДИ: ТАЙНА ТРЕХ МИРОВ». Детский. 4-5 декабря В 18.00 «ИГРА С ОГНЕМ». Взрослый 5-6 декабря В 11.00 и 16.00 «ДЕЛЬФИН БЕРНИ». Детский 6 дек...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций