Главная > Актуальные новости > Духоўнасть і асвета крочаць разам

Духоўнасть і асвета крочаць разам


Як мы паведамлялі ўжо, 30 жніўня ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства у Чавусы завітае духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”. Аб адным складніку духоўнай часткі экспедыцыі – лампадзе з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга – мы ўжо расказалі чытачам. Але з экспедыцыяй вандруе яшчэ адна Святыня – цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрову Прасвятой Багародзіцы. “Гэты абраз стаў Адзігітрыяй (Шляхавадзіцельніцай), ён вызначае шлях экспедыцыі, – кажа кіраўнік экспедыцыі пісьменніца і грамадскі дзеяч Ніна Загорская. – Пасля Мінскага Свята-Духавага кафедральнага сабора экспедыцыя заўсёды напраўляецца на святое Поле, што знаходзіцца каля вёскі Загор’е Сталавіцкага сельскага савета Баранавічскага раёна Брэсцкай вобласці і на якім быў знойдзены абраз іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы”.

Адбылося гэта ў 1983 годзе. Падчас будаўніцтва аўтамагістралі Бер-лін-Брэст-Масква на гэтым полі быў адведзены кар’ер для здабычы гравія. І ў першым каўшы экскаватара разам з зямлёй была яўлена названая ікона. І адразу здарыўся першы цуд Святыні – страх Божы ўразуміў дарожнікаў з Урала не гнявіць Бога, не вывозіць астанкі праху праваслаўных продкаў разам з гравіем на палатно будуемай дарогі (як потым высветлілася, на гэтым полі былі захаванні воінаў часоў Першай сусветнай і ранейшых войнаў). Былі і другія цуды ад з’яўлення Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Ёй у 1993 годзе благаслаўлялася і адраджэнне Баркалабаўскага Свята-Узнясенскага жаночага манастыра, што ў 12 км ад Быхава. Манастыр дзейнічае, будуецца. Вярнулася ў манастыр і ікона Божай Маці Баркалабаўская, якая да гэтага захоўвалася ў Магілёве.

Праслаўлены вобраз Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы 8 жніўня 2000г. вызначана устанавіць ў вёсцы Загор’е Сталавіцкага с/с. Але храма ў Загор’і яшчэ няма, а толькі капліца. Па багаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта праводзіцца збор сродкаў на будаўніцтва храма. А пакуль гэта ікона знаходзіцца ў кельі Мітрапаліта Філарэта, Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы і падчас экспедыцыі вандруе разам з ёй па рэгіёнах. Таму ікона прыйдзе і да нас, каб жыхары Чавус і раёна змаглі з малітвай звярнуцца да Божай Маці.

Тое, што экспедыцыя носіць назву духоўна-асветніцкай, гаворыць аб непадзельнай сувязі духоўнасці і асветы. Культура, пісьменнасць нашага народа цесна звязаны з царквой – яны ў літаральным сэнсе былі народжаны хрысціянствам, бо да яго прыходу на нашы землі тут не было ніводнага пісьменніка, ніводнай кнігі, і першыя з іх – і рукапісныя, і друкаваныя, якія стварыў наш першадрукар Францыск Скарына – былі менавіта рэлігійныя. Можна ўзгадаць рукапіснае турайскае Евангелле, надрукаваныя Скарынам “Псалтыр” і “Апостал”, Баркалабаўскі летапіс і іншыя. Былі трагічныя перыяды ў беларускай гісторыі, калі існавала небяспека, што беларусы як нацыя перастануць існаваць, і толькі дзякуючы праваслаўнай Царкве беларусы захаваліся як народ і нацыя. Невыпадкова сучасны беларускі гісторык Якаў Трашчанок напісаў у сваім падручніку па гісторыі для студэнтаў ВНУ: “Праваслаўная царква – гэта маці беларускай нацыі. Калі б яе, праваслаўную царкву, удалося знішчыць, а такія спробы былі ў гісторыі, то на гэтай зямлі не было б беларусаў. Можна згадаць шмат прыкладаў, калі менавіта праваслаўныя людзі, царкоўнаслужыцелі прымалі актыўны ўдзел у адраджэнні беларускай мовы, культуры».

У гістарычнай памяці беларускага народа беражна захоўваюцца імёны тых людей, якія вызначылі духоўны шлях развіцця нашага грамадства. Іх жыццё і служэнне натхняе многія пакаленні беларусаў захоўваць і прымнажаць духоўную спадчыну Бацькаўшчыны. Гэтаму служыць і Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Як казаў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Філарэт, семя праваслаўнай духоўнасці і нацыянальнай пісьменнай культуры, пасеянае ў нашых сучаснікаў – гэта высокі прыклад церпялівай працы, якая здзяйсняецца з года ў год, дзень за днём і часам бывае не бачна ў мітусні жыцця. Але яркім напамінам аб такой працы застаюцца Сады Малітвы, якія садзяцца ў тых месцах, дзе была экспедыцыя, памятныя крыжы на месцах баявой славы нашых блізкіх і далёкіх продкаў.

В.ГАЎРЫШ,

прыхажанін Свята-Узнясенскай царквы г.Чавусы.

 

  • Последние записи

    Завтра жители Чаус узнают, кто из девушек нашего города получит звание «Автоледи-2019»

    Чаусских жителей приглашают пройти гостехосмотр своего автомобиля

    В Чаусах на балконе жительница обнаружила необычного жука-носорога

    Игорь Свиточ первый год заведует почтовым отделением связи Антоновка Чаусского района

    Спортзал Антоновского детского сада популярное место проведения досуга у молодежи

    Дмитрий Ильин: — Ведется работа по сокращению числа пустующих и ветхих строений

    Сергей Подберезский: — Чтобы условия труда и зарплата были достойными, а сельхозорганизация – крепким хозяйством

    Медальный зачёт II Европейских игр [У команды Беларуси 45 медалей]

    Золото наше: Анна Гончарова и Мария Махаринская выиграли соревнования в синхронных прыжках

    [Торжество] 75-летие освобождения Чаусского района [Обновлено]

    Жители Чаус стали болельщиками II Европейских игр

    Любім праз меру?

  • Версия для слабовидящих

     

     

     

     

     

     

     

     

     

    Мир в твоей ладони (Цифровой рисунок Виктории Алексеевой)

    ...


    Александр Лукашенко: — На II Европейских играх нужно показать максимум возможностей и лучший результат

    Глава государства, Президент Национального олимпийского комитета Республики Беларусь Александр Лукашенко направил приветствие членам белорусской делегации на II Европейских играх.

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    26 и 27 июня В 11.00 и 16.00 «МОНСТРЫ НА КАНИКУЛАХ 3».3D Детский. 26 июня В 19.00 «ПИЛИГРИМ». Взрослый 27 июня В 19.00 «МОИ ПАРНИ». Взрослый 28 и 29 июня В 11.00 и 16....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА