Понедельник, Февраль 18, 2019
Главная > Калейдоскоп > Хрышчэнне Русі: духоўная сутнасць

Хрышчэнне Русі: духоўная сутнасць


Для веруючых і ўсіх жыхароў раёна

Сёлета народы Беларусі, Расіі і Украіны святкуюць 1025-годдзе Хрышчэння Русі. 1025 год таму нашы продкі сталі на шлях пазнання хрысціянскай веры, без якой немагчыма ўявіць сабе ні гісторыю беларускай зямлі, ні яе сённяшні дзень.

Знаёмячыся з падзеямі ў сувязі з Хрышчэннем Русі, здзіўляешся, як сур’ёзна і абдумана падыйшоў малады кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч, якому на той час было толькі 25 гадоў, да пытання веры. Святы Уладзімір зразумеў, што асабістае жыццё і жыццё дзяржавы можна ствараць толькі на падмурку веры ў Бога. Яго падначаленыя пакланяліся ў той час паганскім багам, якія ўвасаблялі незразумелыя для іх сілы прыроды. Князь усебакова знаёміцца з існаваўшымі ў той час рэлігіямі. А выбіраць было з чаго. На поўдні ад Кіева Хазарскі каганат, кіраўніцтва якога спавядала іўдаізм; на Ўсходзе волжскія булгары прынялі іслам; рымскі Папа прысылае сваіх паслоў і гатоў хрысціць народ Русі ў каталіцтва. Але князь выбірае праваслаўе з цэнтрам у Канстанцінопале, сталіцы Візантыйскай імперыі. Зразумела, што тут не абыйшлося без палітычных матываў. Візантыйская імперыя была ў той час магутным утварэннем. І быць пад яе пакравіцельствам было ганарова для маладой Русі, якая стварала сваю дзяржаўнасць. Але не абыйшлося і без промысла Божыя. Для бязбольнага і паспяховага Хрышчэння свайго народа князь прыцягнуў многіх дарадцаў, адправіў паслоў у суседнія дзяржавы для азнаямлення з іх веравызнаннямі, тым самым даў рускім людзям самім пераканацца, якая вера лепей. Дарадцы аднадушна раілі праваслаўную веру. І ў 988 годзе адбылося Хрышчэнне Русі. Гэта станоўча паўплывала і на духоўную культуру Беларусі, а найперш на народы Полацкага і Тураўскага княстваў як першых дзяржаўных утварэнняў на нашых землях. Дактрыны і маральныя прынцыпы праваслаўя сталі цэнтральнымі ў філасофскіх канцэпцыях нацыянальных мысляроў, пачынаючы з Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Кірыла Тураўскага. Гэта тыя хрысціянскія каштоўнасці, якія цяпер з’яўляюцца фундаментам духоўнасці беларусаў.

Святкаванне з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў нашай краіне  пачалося ўжо. У Мінску прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя пад назвай “Хрышчэнне Русі ў лёсах Беларусі, Расіі і Украіны: выбар цывілізаванага шляху”. Было агучана 150 дакладаў. У Магілёве адбыўся фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”, прысвечаны юбілею. Ладзяцца і іншыя мерапрыемствы. Эпагеем святкавання стане Боская літургія пад адкрытым небам з удзелам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, якая адбудзецца ў Мінску 29 ліпеня.

Таксама распрацаваны план мерапрыемстваў і для нашага раёна. 28 ліпеня ў дзень памяці святога раўнаапостальскага князя Уладзіміра пасля Боскай літургіі адбудзецца хрэсны ход па Чавусах з малебнам аб дараванні дабрабыту, здароўя ўсім жыхарам Чавускага раёна. Потым каля новага храма адбудзецца канцэрт духоўных песнапенняў з удзелам хора Свята-Узнясенскай царквы г.Чавусы і калектыва цэнтра культуры і вольнага часу. Таксама запланавана паломніцкая паездка ў Мінск на набажэнства з удзелам Патрыярха.

Зараз нашы нацыянальныя каштоўнасці, такія, як сям’я, Радзіма, гонар, праваслаўная вера падвяргаюцца ўсялякім атакам. І мы  павінны зразумець і з новай сілай ацаніць духоўную сутнасць той апостальскай справы, якую здзейсніў князь Уладзімір, што хрысціў нашых продкаў.

В.ГАЎРЫШ, жыхар г.Чавусы.

 

  • Последние записи

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Школьники Чаусского района в субботу активно занимались спортом! Прошли соревнования по стрельбе, лыжным гонкам, плаванию и настольному теннису

    Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаурэатам рэспубліканскага конкурса

    Спецвыпуск

    15 февраля в День памяти воинов-интернационалистов состоялся молебен в Свято-Вознесенской церкви Чаус и «уроки мужества» в школах

    Чаусское ОГАИ проводит республиканскую акцию «Сделаем дорогу безопасной!»

    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

    Лукашенко принял участие в неформальной встрече с президентами России, Ирана и Турции Читать

    Торжественное мероприятие, посвященное подведению итогов работы Чаусского района за 2018 год масштабно прошло 14 февраля

    «Прямые телефонные линии» пройдут 16 февраля

    Первичная профсоюзная организация ОАО «Дужевка» Чаусского района лучшая в области

    30-летие окончания афганской войны отметили в Чаусах

  • Версия для слабовидящих

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Президент Беларуси: воины-интернационалисты — надежная опора белорусской государственности и патриотических сил

    Президент Беларуси Александр Лукашенко направил обращение к воинам-интернационалистам, ветеранам войны в Афганистане по случаю Дня памяти воинов-интернационалистов. "Тридцат

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 февраля В 11.00 и 16.00 «ЗОМБИЛЛЕНИУМ». 3D. Детский.   20 февраля В 18.00 «СЧАСТЬЯ! ЗДОРОВЬЯ!». Взрослый   21 и 22 февраля В 11.00 и 16.00 «ФЕИ. ЛЕГЕНДА О ЧУДОВИЩЕ». 3D....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА