21 лютага — Дзень роднай мовы [ Чавускія школьнікі сустрэліся з паэтам Міколай Салаўцовым] | Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра"
Главная > Общество > 21 лютага — Дзень роднай мовы [ Чавускія школьнікі сустрэліся з паэтам Міколай Салаўцовым]

21 лютага — Дзень роднай мовы [ Чавускія школьнікі сустрэліся з паэтам Міколай Салаўцовым]


Творчая сустрэча з самабытным беларускім паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколай Салаўцовым прайшла 20 лютага ў чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі нашага горада. Гасцямі мерапрыемства сталі вучні пятага класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Чавусы”, для якіх падставай сабрацца ў цеплай сяброўскай атмасферы паслужыў Дзень роднай мовы, а таксама падрыхтоўка новага зборніка вершаў паэта “Нябесныя арэхі”.

Адкрыла сустрэчу намеснік дырэктара ДУК «Чавуская бібліятэчная сетка» па рабоце з дзіцячым чытачом Таццяна Філіпенка, якая расказала аб гісторыі ўзнікнення Дня роднай мовы. Пазнаёміла юных гасцей з біяграфіяй Міколы Салаўцова і яго раней выдадзенымі кнігамі. Тэматыка яго творчасці шматгранная і ўсюдыісная. Мікола Салаўцоў пачаў размову з верша з самой, па словах паэта, яго лепшай кнігі, калектыўнага зборніка «Матчына мова». Пісьменнік распавядаў дзецям пра важнасць выкарыстання роднай мовы, каб захаваць традыцыі і гісторыю нашай краіны.

Госці з цікавасцю слухалі паэта, які чытаў ужо другі верш «Люблю я свой край» напісаны з нагоды прысваення яму звання “Чалавек года”. Як выказаўся Мікола Салаўцоў, «паэту даецца Божая іскра, якая не павінна знікнуць з яго сэрца». Таксама распавёў аб новым зборніку вершаў «Нябесныя арэхі», які плануецца выдаць ў колькасці пяціста асобнікаў. Падчас дыялогу Мікалай Салаўцоў задаваў дзецям пытанні, якія  тычацца памятных дат і падзей Беларусі, а яны ў сваю чаргу наперабой давалі адказы. Дзве дзяўчынкі Яўгенія Цярляева і Дар’я Кот прачыталі верш Якуба Коласа на роднай мове, на якой, варта адзначыць, і праходзіла ўся сустрэча. Госці добра разумелі мову, таму гутарка працякала цікава і без замінак.

Затым прагучала яшчэ некалькі вершаў у выкананні паэта, пасля чаго настаў час чаявання. За кубкам гарбаты, госці задавалі розныя пытанні, напрыклад, што натхніла яго пачаць сваю пісьменніцкую дзейнасць, на што пісьменнік з радасцю адказваў. Таццяна Філіпенка, каб вучні не засумавалі, правяла для іх невялічкую інтэлектуальную размінку на веданне роднай мовы ў форме адгадвання загадак і прымавак. У канцы кожны з гасцей у якасці памятнага падарунка атрымаў кніжную закладку з цікавымі рэдкімі словамі на беларускай мове.

Вікторыя АЛЯКСЕЕВА

 

  • Последние записи

    В Чаусах прошло торжественное открытие мини-футбольного поля с искусственным покрытием

    День Независимости в Чаусах

    3 июля — день образования ГАИ Беларуси

    Председатель Чаусского райисполкома встретился с активом УКП «Жилкомхоз»

    Накануне Дня Независимости работники сферы социальной защиты населения навестили ветеранов войны Чаусского района

    Руководство Чаусского района встретились с трудовыми коллективами

    В Чаусах 2 июля открылось кафе «Оазис»

    В Чаусах в летний период будут работать арт-площадки два раза в неделю

    Как прошел День молодежи в Чаусах?

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение «О дополнительных мерах по решению актуальных вопросов жизнедеятельности населения»

    30 июня в Ратушном сквере для чаусских детей была проведена игра-квест «Охотники за пиратскими кладами»

    Раиса Галуза из Чаус рассказывает, как раньше замешивали тесто для выпечки домашнего хлеба в деже

  • Версия для слабовидящих

     

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение «О дополнительных мерах по решению актуальных вопросов жизнедеятельности населения»

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение "О дополнительных мерах по решению актуальных вопросов жизнедеятельности населения". Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-сл...

     

     

     

     

     

     

     

    Что можно посмотреть в чаусском кинозале «Сузор’е»

    1 и 2 июля В 11. 00 и 16.00 «СУПЕР ПЕС И ТУРБО КОТ» Детский В 18.00 «НА ЛУНЕ»16+ 4 и 5 июля В 11. 00 и 16.00 «СКУБИ ДУ». Детский В 18.00 «ПЛОХИЕ ПАРНИ НАВСЕГДА»16+ ...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций