Главная > Молодежный компас > Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурса

Аліна Ціманцеева з Асінаўскага ВПК Чавускага раёна стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурса


Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурса творчых работ “У словах – вобразах, у песнях вольнаплынных…”, да 100-годдзя паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя паэмы “Новая зямля” адбылася 12 лютага ў бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Патрабаваннямі да творчых работ з’яўляліся: быць прысвячэннем Якубу Коласу, ці ўтрымліваць спасылкі да творчасці класіка або факты яго біяграфіі, ці быць створаны па матывах паэм “Сымон – музыка”, “Новая зямля”.

На адрас музея прыйшло каля дзвюх тысяч работ з усіх рэгіёнаў Беларусі. У якасці журы конкурсу выступалі вядомыя беларускія паэты, празаікі, дзеячы культуры. Да ўдзельнікаў звярнулась старшыня журы Алена  Стэльмах, першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Яна назвала ўдзельнікаў конкурсу каласкамі, гэта значыць паслядоўнікамі Якуба Коласа, і пажадала пераможцам творчых поспехаў. Іх, дарэчы, вызначыць было вельмі цяжка. Члены журы на працягу некалькіх дзён выбіралі лепшыя работы.

Творы намінацыі “Літаратурны конкурс” былі прадстаўлены ў розных жанрах: казка, эсэ, замалёўка, літаратурная крытыка. У конкурсе прыняла ўдзел вучаніца 10-га класа ДУА “Асінаўскі ВПК: дзіцячы сад-сярэдняя школа” Аліна Ціманцеева. Яна напісала эсэ “Цяпер разгорнем часоў шаты…”, у якім  падзялілася сваімі ўражаннямі ад прачытання паэмы “Новая зямля”. Работа Аліны атрамала высокую адзнаку журы і Дыплом I ступені. Настаўніца дзяўчыны Людміла Кузьміна задаволена такім вынікам.

– Там было шмат цікавых твораў, таму  вельмі прыемна, што праца Аліны ўзнагароджана Дыпломам I ступені, – адзначыла Людміла Уладзіміраўна, – гэта будзе для яе дадатковым стымулам да творчасці.

Наталля Шкрэдава

  • Последние записи

    17 июля в спортивном зале ГУ «Чаусский ЦФОР» прошла спортландия между бойцами экологических отрядов

    С 19 по 22 июля в Могилёвской области проводится комплекс мероприятий по предупреждению ДТП на железнодорожных переездах

    ГАИ информирует о соблюдениях правил во время уборочной кампании

    На территории Чаусского района пострадало от укусов клещей 19 человек, из них 9 детей

    Единый день информирования в Чаусском районе

    Чаусский танцевальный коллектив «Мир танца» вернулись из Витебска с наградой

    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Открытие тематической выставки «История Чаусского района в лицах и событиях»

    Открытие читального зала и современной детской игровой площадки в Чаусах

    В группе «Искра» Вконтакте подписчики утверждали, что жители Чаус не будут ценить то, что делается для них другими… И это правда

    Почетные граждане Чаусского района [к 95-летию]

    17 июля Чаусскому району 95 лет

  • Версия для слабовидящих



     

     

     

     

     

     

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Спасо-Преображенский Валаамский мужской монастырь, расположенный на острове Валаам (Ладожское озеро) ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    17 июля В 11.00 и 16.00 «ЩЕЛКУНЧИК И ЧЕТЫРЕ КОРОЛЕВСТВА». Детский. 18 июля В 11.00 и 16.00 «ТАЧКИ 3». 3D  Детский 17 и 18 июля В 19.00 «ХЕЛЛБОЙ». Взрослый 19 и 20 июля В 11....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА