Главная > Слайдер > У памяць аб галоўным рэдактары Чавускай раённай газеты «Іскра» Валянціну Крыжэвічу

У памяць аб галоўным рэдактары Чавускай раённай газеты «Іскра» Валянціну Крыжэвічу


КРЫЖЭВІЧ ВАЛЯНЦІН ІВАНАВІЧ

Ужо год мінуў, як пайшоў з жыцця выдатны майстар слова, прафесіянал, настаўнік і сябра Валянцін Іванавіч Крыжэвіч. Ён быў таленавітым журналістам і пісьменнікам, настаўнікам і суразмоўцам, які мог падтрымаць у цяжкую хвіліну і пакрытыкаваць, калі праца была зроблена не на ўзроўні. Больш за трыццаць год ён працаваў у чавускай раённай газеце. Стачатку галоўным рэдактарам, а затым намеснікам і ўвесь час з’яўляўся прыкладам для маладых калег. І гэта тычылася прафесіяналізму і адказных адносін да працы.
Вялікая страта для беларускай журналістыкі і літаратуры. Але засталася яго творчая спадчына. У памяць аб гэтым выдатным чалавеку мы друкуем адзін з яго твораў.

 

Апавяданне «Тры вішні»

Вішні ў гэтым годзе цвілі як у апошні раз. Нібы пеністыя вадапады абрынуліся на вясковыя садкі. Увогуле паўднёвых дрэўцаў тут было не так і шмат. Асабліва ж выдзяляліся тры кучмастыя ў цёткі Няволіхі. Звалі яе Аксінняй, але мела яна звычку ў размове паўтараць прыслоўе «эх, воля-няволя», быццам інстынктыўна адчуваючы філасофскі закон адзінства і барацьбы супрацьлегласцей. Воля і няволя – яны заўсёды побач, толькі з якога боку глядзець… Бывае, што воля аднаго чалавека ці абставін становяцца няволяй для другога чалавека або нават для грамадства. Вось і празвалі Аксінню Няволіхай.

Аксіння была родам з Украіны, там пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксандрам, Сашком, як яна яго звала. Адтуль ён і прывёз яе ў Беларусь, чарговы раз з’ездзіўшы на заробкі. Так атрымалася – ехаў за доўгім рублём, а прывёз жонку.

Спачатку ладком жылі. Пасадзіла Аксіння тры маленькія вішнёвыя сцяблінкі, што прывезла ад бацькоўскай хаты. Працавала ў мясцовым калгасе, да-глядала дрэўцы, чакала мужа дамоў доўгімі вечарамі. Той нарэшце кінуў паездкі ў заробкі і ўладкаваўся лесніком. Праўда, часцяком затрымліваўся: то за дровамі кліенты не ў час пры-едуць, то за страявым лесам, то нейкаму начальству паляванне арганізоўвае… Але ж гэта не месяцы, як раней.

Нарадзіўся ў Аксінні сын, Ва-сільком назвалі. Гадавала сына, на дрэўцы паглядала і казала:
– Расці, Васілько, цягніся да сонейка, як твая вішанька сярод гэтых трох…

Муж таксама быў рады сыну, але бачыў яго мала. Усё работа ды работа… А потым стала заўважаць Аксіння, што часцей і часцей пачаў заглядваць яе Сашок у чарку. Не раз прывозілі яго з лесу п’яным, кідалі пад плот нібы бервяно. Зімой зацягвала Аксіння мужа ў хату, а летам дык іншы раз і начаваў пад плотам. Бо з году ў год адно і тое ўжо надакучыла…

Сынок Васілько падрастаў, паспяваў за вішнямі. У школе стаў вучыцца. Бацька, бывала, браў яго з сабой у лес – а, можа, спадабаецца лясная прафесія, можа, вывучыцца, у ляснічыя выйдзе, а не будзе, як бацька, валачыцца з бензапілой.

Толькі стала заўважаць Аксіння, што муж, відаць, і сыну дазваляў выпіўку.Часам Васілько прыязджаў з лесу расчырванелы, з мокрымі вачыма, пазбягаў блізка падыходзіць да маці.

– Сашка, ты ж глядзі, Васілька да гарэлкі не прывучы, – прасіла Аксіння.
– Ды што я, – паціскаў плячамі муж, – прыязджаюць кліенты, частуюць. Кажуць: што за мужык, які гарэлкі не п’е.
– Ім што – чужое дзіця не шкада, – уздыхала Аксіння. – Эх, воля-няволя…
Потым перастала пускаць сына ў лес. Той крыўдзіўся на маці, бурчэў:
– За бацькам бы хоць прыгледзеў… Мала чаго ў лесе можа здарыцца…
І як накаркаў.

Аднойчы ў мароз і снег пры-ехалі кліенты за лесніком на ўсюдыходзе і павезлі на дзялянку, каб адмераў ім кубаметры. Васілько таксама прасіўся пакатацца, бо ніколі не ездзіў на такой машыне. Маці не пусціла. Чакала-чакала Аксіння мужа, але так і не дачакалася. А на двары маразюга – такія ў Беларусі зараз рэдка здараюцца.

– Эх, воля-няволя, – уздыхала Аксіння. – Куды чалавек падзяваўся? Няўжо ў суседняй вёсцы ў дружбака застраў?
А бывала такое з Сашком.
Ды не ў гэты раз.

Назаўтра раніцай калгасны трактар прывёз на цялежцы замерзлага мужа Аксінні. Кліенты «падкінулі» яго да вёскі, але лішні раз не сталі круціцца па вузкіх заснежаных вуліцах. Яно так здараецца – зрабіў чалавек справу і ўжо быццам і не патрэбны.Таму і высадзілі лесніка на ваколіцы – сам дойдзе. А той, відаць, перабраў спіртнога, зваліўся ў сумёт, заснуў – і сканаў.

Моцна гаравала Аксіння. Хоць і выпівоха Сашок, але ж нейкі гаспадар у доме. І з дровамі спакойна, і мясцовае начальства ласкавей глядзіць. Ляснік, вядома, ёсць ляснік. Кожнае дрэва ў бары не палічыш…

Горш таго – сын, родная кры-вінка Васілько, стаў скоса паглядваць на маці. Напэўна, лічыў яе вінаватай у смерці бацькі , бо не пусціла яго з ім, а то б прыгледзеў і не здарылася бяды.

… А вішні цвілі. Быццам снег так і не зышоў з іх, а ператварыўся ў белую кіпень кветак. Гледзячы на буянне вясны, крыху стала адтаваць і сэрца Аксінні. Што ж – жывым жывое…

– Эх, воля-няволя, не апалі б толькі кветкі… Ужо і варэння нагатуем, – меркавала ўслых Аксіння.
Ах, як дорага нам абыходзіцца не ў час сказанае слова!

Сын слухаў маці, але ніякай радасці не праяўляў. Не ўплывала на яго вясна. А тут яшчэ хутка экзамены ў школе… Бацьку чатыры месяцы назад пахавалі, а маці – пра варэнне…

Адцвілі вішні, адышлі экзамены. Худа-бедна, Васіль школу скончыў. Ды нельга не скончыць. Бо такое ў нашай школе ўвогуле немагчыма. «Выцягвалі» ўсіх. «Жыццё памылкі выправіць», – казалі мудрыя настаўнікі.

Ну, вядома, у школе намецілі выпускны вечар. Балем такое мерапрыемства ў вёсцы не называлі. Вечар – і ўсё…
Аксіння чакала сына з выпускнога да раніцы. Ужо чэрвеньскае сонца пачало варушыць туман над лугам, а Васілька ўсё не было. Стомленая, Аксіння заснула.

Разбудзіў яе нейкі шум. Падхапілася, прыслухалася. На двары гудзела бензапіла. Аксінні добра быў знаёмы гэты гук. «Няўжо Васілько наважыўся дровы дапілаваць?.. Эх, воля-няволя, во прыдумаў…»
Яна накінула халат, выйшла на ганак – і скамянела.

Яе сынок, яе Васілько, у белай кашулі нарысхраст пілаваў бацькавай бензапілой ужо другую вішню. Першая ляжала на зямлі з паламанымі, змятымі галінамі. Ружовыя яшчэ ягады вішань былі густа рассыпаны па доле, гойдаліся дзе-нідзе на ўцалелых галінках. Трэцяя вішня пакуль была цэла.

– Васілько! Васілько! Што ты робіш?! – закрычала Аксіння.

Сын не чуў яе за трэскам пілы.

Яна падбегла да яго, тарганула за плячо. Ён злосна азірнуўся, адштурхнуў маці локцем і працягваў пілаваць. Гудзела піла, страшна грызла падатлівы ствол, жменямі кідала пахкае пілавінне…

Аксіння асунулася прама на росную мураву і здранцвела глядзела на сына. Яна зразумела, што ён п’яны. І вось у п’яным тумане ажыццяўляе нейкі, незразумелы ёй, намер.

Васіль спілаваў другую вішню. Яна з шумам рухнула на зямлю, сыпануўшы дажджом недаспелых ягад. Хлопец заглушыў пілу, сеў на ствол паваленай вішні. Цяжка зірнуў пачырванелымі вачыма на маці. Потым глуха, з перапынкамі загаварыў:
– Вось табе і ўсё варэнне… Са сваёй будзеш варыць… А вось гэта бацькава, – паказаў на перш зваленую вішню, – а гэта мая, – стукнуў далонню па ствале дрэва, на якім сядзеў.

Аксіння з натугай ўстала з зямлі і пабрыла ў хату. Сэрца шчымела, як тады, пасля недарэчнай смерці мужа. Яна раптам зразумела, што траціць і сына. А заўсёды ж хацелася як лепш… Эх, воля-няволя…

Яна выпіла карвалолу, падышла да акна. Сын сядзеў на ствале вішні, абхапіўшы галаву рукамі. Рэзка бялела яго кашуля на фоне зваленай зялёнай кроны.

 

 

  • Последние записи

    17 июля в спортивном зале ГУ «Чаусский ЦФОР» прошла спортландия между бойцами экологических отрядов

    С 19 по 22 июля в Могилёвской области проводится комплекс мероприятий по предупреждению ДТП на железнодорожных переездах

    ГАИ информирует о соблюдениях правил во время уборочной кампании

    На территории Чаусского района пострадало от укусов клещей 19 человек, из них 9 детей

    Единый день информирования в Чаусском районе

    Чаусский танцевальный коллектив «Мир танца» вернулись из Витебска с наградой

    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Открытие тематической выставки «История Чаусского района в лицах и событиях»

    Открытие читального зала и современной детской игровой площадки в Чаусах

    В группе «Искра» Вконтакте подписчики утверждали, что жители Чаус не будут ценить то, что делается для них другими… И это правда

    Почетные граждане Чаусского района [к 95-летию]

    17 июля Чаусскому району 95 лет

  • Версия для слабовидящих



     

     

     

     

     

     

    «Аллея памяти». Рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Валаам

    Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин посетили Спасо-Преображенский Валаамский мужской монастырь, расположенный на острове Валаам (Ладожское озеро) ...

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е» на текущей неделе

    17 июля В 11.00 и 16.00 «ЩЕЛКУНЧИК И ЧЕТЫРЕ КОРОЛЕВСТВА». Детский. 18 июля В 11.00 и 16.00 «ТАЧКИ 3». 3D  Детский 17 и 18 июля В 19.00 «ХЕЛЛБОЙ». Взрослый 19 и 20 июля В 11....

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА