У рамках праекта мясцовых ініцыятыў ЕС/ ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» педагогі ДУА «Асінаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» 30 студзеня арганізавалі для сельскіх школьнікаў 5-6 класаў незвычайны ўрок. Спачатку дзецям распавялі пра гісторыю беларускай кухні, пацікавіўшыся ў кожнага вучня пра любімую беларускую страву. «Дранікі, бабка, піражкі, бліны…» – стараліся вучні апярэдзіць адзін аднаго і пахваліцца ведамі.
Людміла Кузьміна, настаўнік беларускай мовы, распавяла дзецям пра некакторыя беларускія рэцэпты – зацірку, кінзюк, кулагу і іншыя, якія былі сабраны ў зборніку рэцэптаў традыцыйных страў жыхароў аграгарадка Асінаўка.
Таксама школьнікі прынялі ўдзел у конкурсах, такіх як «Знайсці «трэцяе лішняе» сярод пералічаных страў, або знайсці «другую палавіну» і гэтак далей. Была разыграна гульнявая сітуацыя «Камора здароўя на агародзе».
Вучням спадабаўся вяселы ўрок, які дапамог замацаваць веды пра беларускую кухню.