Вторник, Сентябрь 19, 2017
Главная > Общество > События и факты > Па жыцці з песняй

Па жыцці з песняй

Жыхары раёна прывыклі ўжо, што да любога значнага свята ў раённым цэнтры культуры і вольнага часу ладзяцца канцэрты. Але той, што адбыўся напярэдадні Свята працы, быў не зусім звычайны: гледачы, якія сабраліся ў зале, змаглі не толькі атрымаць задавальненне ад выкананых самадзейнымі артыстамі нумароў, але і стаць сведкамі, як яны абараняюць права звацца народнымі.

У нашым раёне ўжо існуе некалькі творчых калектываў, маючых такое званне, і вось з’явілася яшчэ тры прэтэндэнты, з выступленняў якіх і складалася гэта святочная праграма. Каб даць ім прафесійную ацэнку, на канцэрт былі запрошаны члены рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі ад Магілёўскай вобласці па рабоце з аматарскімі калектывамі на прысваенне звання “народны”: выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага музычнага коледжа імя Рымскага-Корсакава, фалькларыст Л.В.Зыкава, выкладчык гэтай жа навучальнай установы, мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага аркестра рускіх народных інструментаў Е.В.Цыганок, вядучы метадыст абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы В.В.Пруднікава і галоўны хормайстар гэтай установы А.М.Фядосава.

Першым выступаў сямейны калектыў “Світачы”, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы В.А.Маўчан. Тыя з чытачоў, хто бывае на раённых мерапрыемствах, напэўна ж, знаёмы з яго творчасцю, а для астатніх раскажам, што за 5 гадоў свайго існавання калектыў паспеў ужо заявіць аб сабе не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Так, у 2008 годзе ён стаў дыпламантам абласнога конкурса ваенна-патрыятычнай і маладзёжнай песні, прымаў удзел у канцэрце, прысвечаным Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі, у  горадзе Дзеснагорску Смаленскай вобласці, у Міжнародным фестывалі “Вікторыя” (г. Мінск). У 2009 годзе – удзельнікі рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”,  лаўрэаты  міжнароднага фестывалю патрыятычнай песні “Паклонімся вялікім тым гадам” у Бранску. У мінулым годзе “Світачы”  сталі дыпламантамі 7-га рэспубліканскага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі”, дыпламантамі фестывалю самадзейнай творчасці “Памежжа-2012” на Смаленшчыне. Карацей кажучы, творчае жыццё калектыва досыць актыўнае, а рэпертуар – разнастайны, што і пацвердзілі самадзейныя артысты падчас свайго выступлення.

Сур’ёзны прэтэндэнт на званне “народны” – ансамбль народнай музыкі і песні “Землякі”, які выступаў наступным. Некалькі слоў – пра яго. Быў створаны ў 2009 годзе, кіруе ансамблем В.М.Кудравец.  Штогод гэты калектыў удзельнічае ў розных раённых святах, выязных канцэртах, але і за межамі раёна пабываў не раз : рэспубліканскае свята “Александрыя збірае сяброў”, міжрэгіянальны фестываль “Дзве Русі – дзве сястры” ў  г. Хіславічы Смаленскай вобласці, рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” – і гэта не поўны пералік тых месцаў, дзе ансамбль меў магчымасць прадэманстраваць сваё майстэрства. Адметнасць яго рэпертуару – беларускія народныя песні.

Парадаваў у гэты дзень гледачоў сваёй творчасцю і калектыў народнай песні “Вяскоўцы” з Дужаўскага сель-скага клуба. Трэба сказаць, што створаны ён быў з адкрыццём у аграгарадку Дужаўка культурна-спартыўнага комплекса, калі з’явіліся добрыя магчымасці для развіцця творчых здольнасцяў тутэйшых жыхароў. І, нягледзячы на свой невялікі ўзрост, калектыў ужо досыць сталы, знайшоў свайго гледача і ў суседніх з Чавускім раёнах.

Канцэрт атрымаўся на славу. Зала не шкадавала далоняў, дзякуючы артыстам за кожнае выступленне. Ну а журы тым часам выконвала сваю работу, ацэньваючы выканальніцкае майстэрства, творчую індывідуальнасць і артыстызм кожнага калектыву. Па водгуках спецыялістаў, усе тры калектывы выступілі на добрым прафесійным узроўні. Ну а наконт прысваення ім звання “народны” – гэта пакуль невялічкая інтрыга. Пачакаем афіцыйнага пацвярджэння, а ўжо потым будзем віншаваць…

Н.ПЯТРОВІЧ.

НА ЗДЫМКАХ: злева направа –  выступаюць ансамбль народнай музыкі і песні “Землякі” і сямейны калектыў “Світачы”.

 




Президент Беларуси 20 сентября примет участие в совместном стратегическом учении вооруженных сил Беларуси и России «Запад-2017»

Планируется, что глава государства будет наблюдать за одним из главных эпизодов проходящего учения на 227-м общевойсковом полигоне (Борисовский). Кроме Президента на полигоне ожида

Архив публикаций



Полезные ссылки