Главная > Калейдоскоп > Аб сямейных традыцыях Ніны Мікалаеўны Палуяхтавай з Чавус

Аб сямейных традыцыях Ніны Мікалаеўны Палуяхтавай з Чавус


Да Ніны Мікалаеўны Палуяхтавай мы прыехалі ў госці для таго, каб жанчына распавяла нам аб сямейных традыцыях, якія яна выконвае на Божае Нараджэнне. Ніна Мікалаеўна з нараджэння прытрымліваецца каталіцкага веравызнання. Па гэты дзень рэгулярна наведвае касцёл Панны Марыі – Маці Касцёла ў нашым горадзе і з’яўляецца паслухмянай парафіянкай. Аднойчы, калі была яшчэ дзіцём, яна спытала ў сваёй маці: – А якой я веры? Дзе мяне хрысцілі? І маці ёй адказала: – Ты, дачка, каталіцкай веры, таму трэба наведваць касцёл.

Ніна Мікалаеўна распавяла аб касцёле Дзевы Марыі Каралевы, які размяшчаўся па вуліцы Пралетарскай на месцы цяперашняга Белаграпрамбанка. У гады Вялікай Айчыннай вайны, калі прыйшлі ў горад немцы, касцёл наведваць ніхто не забараняў, але сам будынак быў пашкоджаны. Таму вернікі збіраліся на малітвы ў доме, дзе цяпер пражывае наш ветэран Уладзімір Васільевіч Марчанка. Службы праводзілі вернікі-бабулькі. А калі ў Чавусах пабудавалі касцёл, Ніна Мікалаеўна стала парафіянкай і пасля ўрачыстага адкрыцця яго рэгулярна наведвае. Праўда, часам здароўе не дазваляе на чарговую службу прыехаць, бо цяпер жанчына жыве на льнозаводзе.

На пытанне, як будзе парафіянка святкаваць Вілігійную Вячэру, жанчына адказала, што збіраецца ў нядзелю ў касцёл, а ў панядзелак будзе гатаваць куцьцю і дадаваць у яе аплаткі (прэсны хлеб, які сімвалі-зуе ў хрысціян цела Хрыста). Ніна Мікалаеўна накіравалася ў асобны пакой за акуратнай скрыначкай, якую асцярожна вынесла, каб паказаць нам, як выглядаюць аплаткі. Жанчына дастала са скрынкі малітву, якую трэба чытаць перад ужываннем стравы.

Калі мы зайшлі ў дом да гаспадыні, звярнулі ўвагу на тое, што ў кутках пакоя размяшчаюцца іконы. Жанчына, на наша здзіўленне, усё зразумела і стала тлумачыць, што іконы належаць дачцэ. Яна праваслаўная. Так склалася з-за шматлікіх фактараў, што каталічка у сям’і толькі Ніна Мікалаеўна. Праўда, сталічная нявестка Тэрэза Зігмундаўна, родам з Гродзеншчыны, таксама ката-ліцкай веры.
Да Раства Хрыстова католікі выконваюць адвент і Ніна Мікалаеўна не выключэнне. Што такое адвент? Іншымі словамі – гэта пост. Вілігійную Вячэру жанчына будзе су-стракаць з дачкой.

З Нінай Мікалаеўнай мы яшчэ доўга размаўлялі і засталіся напоўненымі станоўчымі эмоцыямі ад прыемнага знаёмства.

Людміла САЎЧАНКА

  • Последние записи

    Высокие технологии и интернет вещей — Президент Беларуси обозначил вектор развития ИКТ в Беларуси

    Юрий Шароваров из Чаус получил паспорт от председателя Могилевского облисполкома Владимира Доманевского

    Инновации обсуждали на областном семинаре в Осиновском УПК Чаусского района [С места события]

    График проведения централизованного тестирования (ЦТ) в 2019 году

    В Чаусах подведены итоги II круглогодичной спартакиады

    Сельхозорганизации Чаусского района выводят технику на линейку готовности

    Представители Зеленого информационного центра из Чаус посетили международный семинар-тренинг

    Президент Беларуси намерен в апреле посетить с официальным визитом Турцию

    Неделя детской безопасности в Чаусах

    Работники ОАО «Агросервис» подвели итоги работы за 2018 год

    «Прямая телефонная линия» в Чаусах пройдет 23 марта

    Определился обладатель Кубка Чаусского района по волейболу

  • Версия для слабовидящих

    «Мама». Цифровой рисунок Виктории Алексеевой

    ...


    Высокие технологии и интернет вещей — Президент Беларуси обозначил вектор развития ИКТ в Беларуси

    Вопросы состояния и дальнейшего развития рынка телекоммуникаций в Беларуси вынесены на совещание у главы государства Александра Лукашенко. Данную сферу Президент назвал одни

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    20 и 21 марта В 11.00 и 16.00 «СИЛА ДЕВЯТИ БОГОВ». Детский. 20 и 21 марта В 19.00 «КРИД 2». Взрослый 22 марта В 11.00 и 16.00 «МЫ – МОНСТРЫ!». 3D. Детский. 22 марта В 19.00...

    Погода в Чаусах

    Яндекс.Погода


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА