Вторник, Ноябрь 20, 2018
Главная > Культура > Віншаванне ўдзельніц «Незабудак» з вёскі Галавенчыцы Чавускага раёна

Віншаванне ўдзельніц «Незабудак» з вёскі Галавенчыцы Чавускага раёна


Віншаванні адразу з двума святамі: Днём маці і Днем работнікаў культуры, атрымлівалі ўдзельніцы вакальнага калектыву «Незабудкі». Больш за шэсцьдзесят год спяваюць аутэнтычныя беларускія песні Надзея Данілаўна Казлова, Валянціна Лявонцьеўна Філіпчэнка, Валянціна Іосіфаўна Копелева і Людміла Сцяпанаўна Каханоўская. Яны захоўваюць непаўторную мясцовую вакальную традыцыю вёскі Галавенчыцы. Творчасць калектыву – нематэрыяльная культурная каштоўнасць.


11 кастрычніка іх наведалі загадчык сектарам культуры Чавускага райвыканкама Наталля Кандраценка, метадыст аддзела Алеся Далецкая, загадчык Вусцянскага культурна-спартыўнага цэнтра Людміла Кавалёва і Міхаіл Мартусевіч.

«Незабудкі» чакалі гасцей, усе сабраліся ў хаце Надзеі Данілаўны. Наталля Кандраценка павіншавала спявачак са святамі і адзначыла, што носьбітамі такіх песень, якія можна лічыць культурным скарбам чавускай зямлі, з’яўляюцца толькі ўдзельніцы гэтага цудоўнага калектыву. Наталля Валер’еўна пажадала жанчынам здароўя і доўгіх гадоў жыцця. Яна выказала спадзяванне на пераемнасць іх творчасці нашчадкамі.


Падарункі і добрыя словы падзякі за творчасць прымалі жанчыны і ад іншых гасцей. Затым былі ўспаміны пра гады маладосці, калі праца ў сельскай гаспадарцы і спевы ішлі ў іх жыцці поруч. Узгадаліся і іх найбольш яскравыя выступленні на фестывалях у Літве і Расіі, на абласным свяце «Дажынкі» у Лепелі. Захаваліся ў памяці ўдзельніц «Незабудак» і наведванні іх знаўцамі этнаграфіі і фальклора з Мінску, а таксама здымкі ў кінастужках «Жорсткі раманс» і «У калядныя вечары». Шмат падзей, шмат канцэртаў, але і вялікая колькасць аматараў іх творчасці набыта за шэсць дзясяткаў год. Якое свята без добрай песні? Надзея Данілаўна, Валянціна Лявонцьеўна, Валянціна Іосіфаўна і Людміла Сцяпанаўна пад акампанемент Міхаіла Мартусевіча заспявалі свае любімыя песні «Сонейка за лясок», «Зелена-зелена ў лузе трава», «Дзяўчыначка па лесе хадзіла» і шмат іншых. Такія моцныя і прыгожыя галасы і адчуванне нечага сапраўднага: спадчыннай глыбіні і пранікнёнасці. Песні аб жыцці, працы, каханні, аб жаночай долі. Яны захаваліся праз некалькі пакаленняў, таму як каранямі звязваюць нас з мінуўшчынай, з тымі беларусамі, якія жылі на чавускай зямлі на пачатку ХХ стагоддзя.

– Мама мая была 1904 года нараджэння, тата з’явіўся на свет у 1900 годзе, – распавядае Надзея Данілаўна Казлова. – Мама мела прыгожы голас і спявала ў царкве (нашы Галавенчыцы былі цэнтрам прыходу). Калі я была маленькая, вельмі любіла слухаць, як жанчыны спяваюць у час працы і на вечарынах, супрадках. А як тады святкавалі вяселлі і радзіны! Жылі бедна, але дружна, умелі і працаваць, і весяліцца. І я, і мае сёстры спявалі з маленства. А зараз спяваем мы з маімі сяброўкамі. Дасць Бог здароўечка, яшчэ пажывём і паспяваем.

Але прадстаўніцы «Незабудак» не толькі выдатныя вакалісткі. Кожная з іх – маці, бабуля і прабабуля. Людміла Сцяпанаўна Каханоўская вырасціла двух сыноў, у яе чацвёра ўнукаў, тры праўнукі. Таксама двое сыноў у Валянці-ны Лявонаўны Філіпчэнка, у яе 5 унукаў, 4 праўнукі. Валянціна Іосіфаўна Копелева – шматдзетная маці, яна выгадавала двух сыноў і дачку. Яе наведваюць 6 унукаў, 2 праўнукі.

Больш за ўсіх нашчадкаў у Надзеі Данілаўны Казловай. Чацвёра дзяцей (сын і тры дачкі), восем унукаў, 13 праўнукаў. Якая вялікая сям’я.
На маё пытанне якія ж песні з іх рэпертуара прысвечаны маці, жанчыны аднадушна адказалі: «Усе».

Наталля ШКРЭДАВА

  • Последние записи

    Народный умелец из Чаус Сергей Панков о своих изобретениях

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    Празднование Дня работников сельского хозяйства в Могилёве

    21 ноября в Чаусах проведёт личный приём граждан председатель Могилёвского облисполкома Владимир Викторович Доманевский

    Президент Беларуси поручил выработать план по расширению использования электроэнергии в Беларуси

    Жителям Чаусского района разъясняют нормы декрета №3

    Встречи с животноводами прошли в Чаусском районе

    Интервью со старшим участковым инспектором милиции Чаусского РОВД Александром Новиковым

    Представительница Чаусского района участвовала в областном молодежном форуме

    О креативном взгляде на вещи Владимира Савченко: от русской печи до рыбацкой лодки

    5 медалей за мастерство привезли чаусские хлебопекари из Минска

    Даниил Бесперстов рассказывает о новых роботах, которых собирает, посещая кружок робототехники

  • Версия для слабовидящих

    Президент Беларуси поручил выработать план по расширению использования электроэнергии в Беларуси

    Президент Беларуси Александр Лукашенко требует от правительства выработать четкий план по расширению направлений использования электроэнергии в различных сферах. Об этом он заявил

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    21 ноября В 11.00 и 16.00 «КОСМИЧЕСКИЙ ПИРАТ ХАРЛОК». 3D. Детский 21 и 22 ноября В 18.00 «НА РАЙОНЕ». Взрослый  22 и 23 ноября В 11.00 и 16.00  «МОЙ СЯБАР ЖЫРАФА»(Фiльм на бел...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА