Суббота, Октябрь 20, 2018
Главная > Культура > Праздники > ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ


Першая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы, а не ў складзе федэратыўнага аб’яднання, якім быў СССР, прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам (так тады называўся парламент краіны).

Нягледзячы на тое, што ў выніку ўсенароднага рэферэндуму ў лістападзе 1996 года Канстытуцыя пераважнай большасцю галасоў была прынята ў новай рэдакцыі са  змяненнямі і  дапаўненнямі, дзеля захавання пераемнасці і ў знак павагі да значнасці такой падзеі як прыняцце першай Канстытуцыі сапраўды незалежнай дзяржавы свята Асноўнага закона адзначаецца менавіта 15 сакавіка.

Магчыма, хто забыўся, а моладзь дык і не ведае, што рэферэндум праходзіў на “фоне” даволі вострай палітычнай сітуацыі ў краіне. Прапаноўваліся два варыянты змяненняў: прэзідэнцкі  і групы дэпутатаў Вярхоўнага Савета.

Абодва варыянты былі прадстаўлены на шырокае абмеркаванне грамадскасцю. Неабходнасць змяненняў   аб’ектыўна была выклікана тым, што на той момант у Беларусі ўсталявалася прэзідэнцкая форма дзяржаўнага кіравання, але ўзаемаадносіны паміж галінамі вярхоўнай улады не былі да-кладна прапісаны ў першай рэдакцыі Канстытуцыі. Якраз гэтых момантаў і датычылі змяненні. У астатнім жа палажэнні Асноўнага закона  наконт правоў і абавязкаў грамадзян заставаліся ранейшымі.

На рэферэндуме за прэзідэнцкі варыянт новай рэдакцыі Канстытуцыі па рэспубліцы выказаліся 70,4 працэнта прыняўшых удзел  у галасаванні грамадзян, у Чавускім раёне – 93,5 працэнта. Можна па-рознаму падыходзіць да вынікаў галасавання, але факт застаецца фактам, і ад гэтага нікуды не дзенешся.

Тыя, хто не згодны з вынікамі таго галасавання (ды наогул, любога, што праходзіць у нашай дзяржаве), маўляў, народ  “непадрыхтаваны” (ці наадварот – “падрыхтаваны”), “несвядомы”, могуць, паводле Канстытуцыі, свабодна гаварыць і пісаць пра гэта. Дарэчы, што і робяць у апазіцыйнай прэсе, на мітынгах і палітычных тусоўках. Не кажучы  пра Інтэрнэт.

Але пры тым не трэба забываць, што разам з правам на  свабоду слова існуе і канстытуцыйны абавязак  захоўваць законы. Яны могуць падабацца ці не, але падпарадкоўвацца ім грамадзянін абавязаны. Заўважым, што падобнае палажэнне правадзейнае для любой дзяржавы, незалежна ад існуючага ў ёй ладу.

У сувязі з гэтым прыгадваецца эпізод фільма “Беларускі вакзал”. Там начальнік вымушае бухгалтара, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг., пайсці супраць закона, маўляў, закон недасканалы. А ветэран пярэчыць начальніку: “Вы малады, энергічны, дабівайцеся змянення закона, калі лічыце, што ён недасканалы. А пакуль закон існуе, я буду яго выконваць”.

Напрыклад, існуе зацверджаны законам парадак правядзення мітынгаў, пікетаў, дэманстрацый, яго павінны прытрымлівацца і грамадскія аб’яднанні, і асобныя грамадзяне. На жаль, жыве ў нашай дзяржаве пэўны кантынгент, не такі ўжо шматлікі, які дзейнічае па прынцыпу: дзе хочам – там і гуртуемся. Або – ёсць канстытуцыйны абавязак абароны Айчыны і службы ва Ўзброеных Сілах. Не, падавай ім цалкам прафесійную армію. Між тым нават у супер дэмакратычных Злучаных Штатах існуе інстытут рэзервістаў, якіх мабілізуюць у час вострых ваенных канфліктаў. Хочуць яны гэтага ці не, і з вельмі сціплай аплатай.

Дарэчы, здаецца ў Англіі нарадзілася вобразнае выказванне: ёсць свабода біць шкло і ёсць свабода ўстаўляць шкло. Дык давайце ўсё-такі ўстаўляць шкло!

В.ЛУК’ЯНАЎ.

 

  • Последние записи

    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников культуры, прошло в Чаусах 18 октября.

    Отопительный сезон в Чаусском районе начат

    Торжественное открытие выставки «Комсомол в моей судьбе», которая посвящена 100-летию ВЛКСМ, состоялось 17 октября в Чаусском районном историко-краеведческом музее

    В ОАО «Агросервис г. Чаусы» продолжаются осенние полевые работы

    О проведении 7 внеочередной сессии районного Совета депутатов

    На базе ГЛХУ «Чаусский лесхоз» 16 октября прошло выездное заседание коллегии Могилевского государственного производственного лесохозяйственного объединения

    Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

    Концерт, посвященный Дню матери «Мама – наше солнышко!» прошел 13 октября в ГУО «Центр дополнительного образования детей и молодёжи г. Чаусы».

    Православные верующие 14 октября отпраздновали Покров Пресвятой Богородицы

    Представители ГУСУ «СДЮШОР Чаусского района» заняли 3-е место на Республиканской спартакиаде среди детско-юношеских спортивных школ

    День микрорайона Льнозавод города Чаусы отпраздновали 13 октября

  • Версия для слабовидящих


    20 октября на городской площади Чаус, а также в агрогородке Сластёны пройдут осенние ярмарки. Начало в 10 часов.




     





    Справедливость, идеология, дисциплина и кадры — Президент Беларуси актуализировал задачи Администрации Президента

    Президент Беларуси Александр Лукашенко 18 октября на совещании с руководством Администрации Президента актуализировал задачи, которые стоят перед этим государственным органом. А

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    17 октября В 11.00 и 16.00 «Феи 2». 2D. Детский 17 октября В 19.00 «Днюха!». 2D. Взрослый 18 и 19 октября В 11.00 и 16.00  «Шерлок Гномс». 2D. Детский 18 и 19  октября В 19...

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА