Понедельник, Сентябрь 24, 2018
Главная > Общество > ПРАВОДЗІНЫ ЗІМЫ

ПРАВОДЗІНЫ ЗІМЫ


Народнае гулянне “Праводзіны зімы” часцей за ўсё прымяркоўваецца да масленічнага тыдня, што бывае напярэдадні Вялікага посту. Аднак сёлета ён прыпадае на сакавік, калі ўжо будзе валадарыць “каляндарная” вясна, вось і вырашылі арганізатары свята: адкладваць з гэтым нельга…

У мінулую нядзелю каля 11 гадзін раніцы з гарадской плошчы на ўсё наваколле зайграла музыка, разнесліся гучныя заклікі скамарохаў: “Усім, усім, усім, хто не змёрз зусім! Спяшайцеся, людзі, на свята!” Праўда, зіма свой круты нораў у той дзень не паказала, ён выдаўся сонечны, нібыта вясна сапраўды зазірнула ў госці: ці чакаеце вы мяне, ці не надакучылі вам мароз і снег? І таму ў хуткім часе на плошчы ўжо было мнагалюдна.

Тут разгарнулі свае шатры сельскія культустановы, прапаноўваючы пачаставацца рознымі прысмакамі, у тым ліку і гарачымі блінамі, юшкай, працавала палатка райпа, ад якой ішоў заманлівы пах смажаных шашлыкоў.  Можна было набыць і свежае мяса, якім гандляваў СВК “Калгас “Антонаўскі”, і салодкую вату з папкорнам, і розныя цацкі для дзяцей.

Аматараў прыгожага чакалі выставы дэкаратыўна-прыкладных вырабаў чавускай школы народных рамёстваў і цэнтра культуры і вольнага часу. Прычым выстаўленымі вырабамі можна было не толькі любавацца, але і купіць іх. Жадаючыя маглі сфатаграфавацца на памяць ля стэнда з надпісам “Чавускі кірмаш”.

Але галоўнай часткай святочнай праграмы было, вядома ж, тэатралізаванае прадстаўленне, што ладзілі на імправізаванай сцэне культработнікі з удзелам такіх персанажаў, як асілак Алёша Паповіч  і Любава, Гаспадыня і яе Карова, Цыганка, Вясна і Баба Яга. Тыя, хто сабраўся ля сцэны, з цікавасцю назіралі за ходам казачных падзей, смяяліся трапным жартам удзельнікаў пастаноўкі, апладзіравалі народнаму вакальнаму калектыву “Раніца” з Каменкі і групе “Землякі”, што разбаўлялі яе музычнымі паўзамі.

Ну і якое ж народнае гулянне без уласна гульняў? А іх было шмат. Жадаючыя маглі паспаборнічаць у падняцці гіры, пабіцца падушкамі, паўдзельнічаць у аўкцыёне “Што ў куфэрку?”. Шмат удзельнікаў сабралі гульні “Скачкі на конях”, “Спячы бліны”, “Бой пеўняў”. А як весела было перацягваць канат, у чым з задавальненнем прынялі ўдзел не толькі дарослыя, але і дзеці. Найбольш актыўныя ўдзельнікі гульняў атрымалі прызы.

Завяршылася свята перамогай Вясны, традыцыйным спальваннем пудзіла Зімы, што сімвалізуе пазбаўленне ад усяго благога, назапашанага за год, і вялікім карагодам.

Н.ГРЫГОР’ЕВА.

НА ЗДЫМКАХ: эпізоды народнага гуляння.

 

 

  • Последние записи

    Жители Чаусского района потрудились на субботнике 22 сентября

    Осенний легкоатлетический кросс в Чаусах

    Ярмарка «Золотая осень» в Чаусах

    Владельцы альтернативных видов транспорта соревновались в Чаусах

    Комплексное учение с органами управления и силами районного звена Могилёвской территориальной подсистемы ГСЧС и ГО проходило с 19 по 21 сентября в Чаусском районе

    О работе Каменского сельисполкома рассказывает его председатель Олег Пусиков

    Жители агрогородка Каменка поддерживают порядок в подъезде и на дворовой территории

    Чаусские юные биатлонисты лучшие в области

    Встречи в рамках Единого дня информирования прошли в Чаусском районе

    Чаусским ребятам о налогах

    Президент Беларуси — опыт Финляндии в лучших секторах экономики надо перенести в Беларусь

    В Детской школе искусств и Детской школе изобразительных искусств и художественных ремесел города Чаусы раскрывают таланты

  • Версия для слабовидящих

    Реклама

    Приглашаем! С 25 по 28 сентября 2018 года (с 10.00 до 17.30) в учреждении культуры «ЧАУССКИЙ ИСТОРИКО-КРАЕВЕДЧЕСКИЙ МУЗЕЙ» (ул. Советская, 1) на ВЫСТАВКУ-ПРОДАЖУ «МИР САМОЦВЕТОВ». -Изделия из натуральных и искусственных камней, жемчуга, коралла: бусы, кольца, серьги, браслеты, кулоны, брелки, деревья и др. Вход платный, взр.-1 р., дет.-50 коп., тел. для справок 2-12-37. Литенкова О.Г. МА 1249733





     






    Президент Беларуси — опыт Финляндии в лучших секторах экономики надо перенести в Беларусь

    Опыт Финляндии в лучших секторах экономики надо перенести в Беларусь. Такую задачу глава государства Александр Лукашенко поставил при назначении нового посла в эту страну.

    Что можно посмотреть в кинозале «Сузор’е»

    КИНОАФИША СУЗОРЬЕ  19-20 сентября В 11.00 и 16.00 «БОСС-МОЛОКОСОС». 3-D детский 19 сентября В 19.00 «Ночные игры» 2-D детский 21 сентября В 11.00 и 16.00 «Смешарики .Дежавю».

    Погода в Чаусах

    Погода Чаусы
    Информация сайта pogoda.by


     

    Архив публикаций

    Новостная лента БЕЛТА